Індзейцы
дакалюмбавы насельнікі Амэрыкі ды іхнія нашчадкі
Індзейцы — агульная назва карэннага насельніцтва Амэрыкі (за выняткам эскімосаў і алеутаў). Назва ўзьнікла ад памылковага ўяўленьня першых эўрапейскіх мараплаўцаў (Хрыстафора Калюмба ды іншых) канца XV стагодзьдзя, якія лічылі адкрытыя імі заатлянтычныя землі Індыяй. Па антрапалягічным тыпе індзейцы належаць да амэрыканоіднай расы.