Аднапраходныя
Аднапрахо́дныя (Monotremata), або яйцародныя — атрад найбольш прымітыўных сярод сучасных сысуноў.
Аднапраходныя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Аднапраходныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Monotremata | |
Вядомы з плейстацэну ў Аўстраліі. Падзяляюцца на 2 сямействы: яхідны і качканосы, 5 відаў.
Пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі, Новай Гвінэі.
Даўжыня цела да 80 см. Характэрна сумяшчэньне заднепраходнай і мочапалавой адтулінаў (кляака, як у птушак). Зубоў у дарослых няма. Страўнік ня мае стрававальных залоз. Сярэдняя тэмпэратура цела ніжэйшая, чым у іншых сысуноў (25-36 °С).
Нясуць 1-2, зрэдку 3 яйцы. Малочныя залозы трубчастыя, выдзяляюць малако на брушную паверхню цела (залозістае поле), адкуль яго зьлізваюць дзіцяняты.
Паўводныя ці наземныя формы. Кормяцца жывёльнымі арганізмамі.
Колькасьць невялікая.
Літаратура
рэдагаваць- БелЭн у 18 т. Т.1. Мн., 1996.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |