Беларусь (выдавецтва)

беларускае кніжнае выдавецтва

«Белару́сь» — беларускае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў сьнежні 1920 году як «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі» пры Наркамасьветы БССР. Зь сьнежня 1922 году як «Дзяржаўны трэст выдавецкіх спраў і паліграфічнай прамысловасьці Беларусі» («Белтрэстдрук»). 3 ліпеня 1924 году «Белтрэстдрук» злучылі з выдавецтвам «Савецкая Беларусь» і вярнулі назву «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі». З 22 лістапада 1938 — пры Савеце Народных Камісараў (СНК) БССР.[1]

«Беларусь»
Тып Унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 18 студзеня 1921 (103 гады таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, пр. Пераможцаў, д. 11
Ключавыя фігуры Ганна Трусевіч
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі, фотаальбомы
Лік супрацоўнікаў 35 (2011)
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

З 21 верасьня 1963 году мае сучасны назоў. У 2002 годзе ў яго склад увайшлі выдавецтвы «Полымя» і «Ўраджай». Штогод выдае звыш 50 найменьняў кніг і 5 фотаальбомаў[2].

З падразьдзяленьняў выдавецтва ўтварыліся выдавецтвы «Народная асьвета» (1 красавіка 1951) і «Мастацкая літаратура» (6 сакавіка 1972).

Кіраўнікі

рэдагаваць
  1. ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 238, 461 адзінка захоўваньня. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.
  2. ^ Сяргей Курыла (18 студзеня 2011) Выдавецтву «Беларусь» - 90 гадоў Культура. БелтэлерадыёкампаніяПраверана 26 красавіка 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць