Вольфганг Паўлі
Во́льфґанґ Эрнст Фрыдрых Па́улі (па-нямецку: Wolfgang Pauli; 25 красавіка 1900, Вена — 15 сьнежня 1958, Цюрых) — фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году. Зрабіў вялізарны ўнёсак у разьвіцьцё квантвае мэханікі, квантавай электрадынамікі, фізыцы магнетызму, тэорыі адноснасьці ды агульнай тэорыі поля, фізыцы элемэнтарных часьцінак. Прадказаў існаваньне нэўтрына, сфармуляваў прынцып выключэньня (забароны).
Жыцьцё і кар’ера
рэдагавацьВольфганг Паўлі нарадзіўся ў сям’і вядомага прафэсара хіміі. З маленства праявіў выключныя матэматычныя здольнасьці. Ва ўзросьце васемнаццаці гадоў скончыў гімназію ў Вене. Адразу напісаў артыкул, прысьвечаны энэргіі гравітацыйнага поля, які потым быў надрукаваны ў часопісе «Physicalische Zeitschrift». Паступіў у Мюнхэнскі ўнівэрсытэт, дзе ягоным навуковым кіраўніком стаў Арнольд Зомэрфэльд. Паўлі атрымаў ступень доктара ў 1921 годзе[8]. У 1921 годзе працаваў асыстэнтам у Гётынгене (ў М. Борна). У 1922 годзе працаваў у Капэнгагене (ў Нільса Бора). Ад 1923 да 1928 году выкладаў ва ўнівэрсытэце Гамбургу. У 1924 годзе выявіў прынцып забароны, які зараз завецца прынцыпам Паўлі. Ад 1928 году займаў катэдру тэарэтычнай фізыкі Вышэйшай тэхнічнай школы ў Цюрыху. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Інстытуце вышэйшых дасьледаваньняў (Прынстан, ЗША). У 1945 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію за ўнёсак у разьвіцьцё квантавай тэорыі. Пасьля заканчэньня вайны вярнуўся ў Цюрых, дзе працаваў да сьмерці. Памёр 15 сьнежня 1958 году ад раку падстраўнікавай залозы.
Унёсак у навуку
рэдагавацьЗрабіў значны ўнёсак у фізыку элемэнтарных часьцінак. У 1931 годзе выказаў гіпотэзу існаваньня нэўтрына - безмасавай часьціцы, якая забясьпечвала закон захаваньня энэргіі пры бэта-распадзе. У 1950-я сфармуляваў CPT-тэарэму.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ а б Wolfgang Pauli // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ Wolfgang Ernst Pauli // KNAW Past Members (анг.)
- ^ а б в Рожанский И. Д. Паули Вольфганг // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б NNDB (анг.) — 2002.
- ^ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Pauli, Wolfgang // Enciclopedia on line (італ.)
- ^ Лауреаты Нобелевской премии по физике: Биографии, лекции, выступления. — СПб.: Наука, 2005. — Т. 1. 1901-1950. — С. 613. — ISBN 5-02-025018-X
Літаратура
рэдагаваць- Голин Г. М. Паули = Паўлі // Клясыкі фізычнай навукі = Классики физической науки. — Мн.: Выш. школа., 1981. — С. 133-136. — 190 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВольфганг Паўлі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |