Віктар Юшчанка
Ві́ктар Андрэ́евіч Ю́шчанка (па-ўкраінску: Ющенко Віктор Андрійович, Uk-Ющенко.oga , нарадзіўся 23 лютага 1954 году) — трэці прэзыдэнт Украіны (2005—2010). Былы прэм’ер-міністар Украіны (1999—2001), лідэр палітычнага блёку «Наша Ўкраіна», лідэр «Аранжавай рэвалюцыі».
Віктар Юшчанка лац. Viktar Juščanka | |
па-ўкраінску: Віктор Андрійович Ющенко | |
3-і Прэзыдэнт Украіны | |
---|---|
23 студзеня 2005 — 25 лютага 2010 | |
Прэм’ер-міністар: |
Юлія Цімашэнка Юры Еханураў Віктар Януковіч |
Папярэднік: | Леанід Кучма |
Наступнік: | Віктар Януковіч |
11-ы Прэм’ер-міністар Украіны | |
22 сьнежня 1999 — 29 траўня 2001 | |
Прэзыдэнт: | Леанід Кучма |
Папярэднік: | Валер Пуставойтэнка |
Наступнік: | Анатоль Кінах |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 лютага 1954[1] (70 гадоў) Харужаўка, Сумская вобласьць, Украінская ССР |
Партыя: | Наша Ўкраіна |
Сужэнец: | Кацярына Юшчанка[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьВіктар Юшчанка нарадзіўся на поўначы Ўкраіны ў Сумской вобласьці ў сям’і вясковых настаўнікаў. Па сканчэньні сярэдняй школы Юшчанка паступіў у Тарнопальскі фінансава-эканамічны інстытут, які скончыў у 1975 годзе па спэцыяльнасьці бугальтарскі ўлік. Пасьля гэтага працаваў калгасным бугальтарам. Праз год ён ужо перайшоў на працу ў мясцовае аддзяленьне Дзяржбанку СССР, адкуль яго перавялі ў Кіеў у 1985 годзе ў аддзел крэдытаваньня і фінансаваньня сельскай гаспадаркі.
У 1989 годзе Юшчанка стаў намесьнікам старшыні праўленьня «Агропромбанку» (у 1990 годзе перайменаваны ў банк «Україна»).
У 1993 годзе, пасьля атрыманьня Ўкраінай незалежнасьці, ён узначаліў Нацыянальны банк Украіны. Ён кіраваў увядзеньнем нацыянальнай валюты, украінскай грыўны, што ўважаецца за немалую эканамічную перамогу. Таксама лічыцца, што менавіта дзякуючы Юшчанку ўкраінская грыўна не абвалілася падчас сусьветнага фінансавага крызісу ў 1998 годзе.
У 1999 годзе Леанід Кучма прызначыў Віктара Юшчанку прэм’ер-міністрам Украіны, з ухвалы Міжнароднага валютнага фонду й іншых заходніх установаў. Урад Юшчанкі атрымаў вотум недаверу ў 2001 годзе, пасьля чаго ён заснаваў кааліцыю партыяў «Наша Ўкраіна» («Наша Україна»).
У 2004 годзе Віктар Юшчанка выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта. Прэзыдэнцкая гонка была надзвычай доўгая (тры туры) і поўная скандалаў. 5-6 верасьня Віктар Юшчанка праўдападобна быў атручаны нейкімі хімічнымі рэчывамі, верагодна дыяксінамі (атручэньне моцна паўплывала на твар Віктара Юшчанкі). Ва ўпартай і працяглай барацьбе, у выніку трох галасаваньняў (Вярхоўны суд Украіны загадаў правесьці паўторнае галасаваньне другога туру з прычыны фальсыфікацыяў) Віктар Юшчанка нарэшце перамог свайго супраціўніка — тагачаснага прэм’ер-міністра Віктара Януковіча. Перагаласаваньне было прызначана пасьля таго, як украінцы распачалі масавыя вулічныя акцыі пратэстаў на майдане Незалежнасьці ў Кіеве і іншых гарадох. Гэтыя пратэсты атрымалі назву «Памаранчавая рэвалюцыя».
10 студзеня 2005 году Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны абвясьціла Віктара Юшчанку пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў. Згодна з выніковым пратаколам, Юшчанка набраў 51,99% галасоў, а ягоны супраціўнік Віктар Януковіч — 44,2% галасоў. За Юшчанку прагаласавалі ў 17 рэгіёнах Украіны і ў замежнай выбарчай акрузе. Януковіч здабыў большасьць галасоў у 10 рэгіёнах краіны.
23 студзеня 2005 году Віктар Юшчанка заняў пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Адным зь першых ягоных рашэньняў было прызначэньне на пасаду прэм’ер-міністра найбліжэйшай паплечніцы Юліі Цімашэнкі. У верасьні 2005 году праз буйны скандал ў яго набліжэньні, адправіў ў адстаўку прэм’ер-міністра Юлію Цімашэнку, Дзяржаўнага Сакратара Зінчанку ды Сакратара Рады Нацыянальнай бясьпекі і абароны Пятра Парашэнку. На парлямэнцкіх выбарах 2006 году яго блёк «Наша Ўкраіна» атрымаў 3 539 140 галасоў выбарцаў, або 13,95% (трэцяе месца). Гэта стала нечаканай паразай. Паводле вынікаў гэтых выбараў, спачатку кааліцыя фракцыяў, неабходная для фармаваньня большасьці, была створаная на базе Блёку Юліі Цімашэнкі, «Нашай Ўкраіны» ды Сацыялістычнай партыі. Але затым Сацыялістычная партыя ўвайшла ў кааліцыю з Партыяй рэгіёнаў ды камуністамі. Юшчанка вымагаў ад свайго блёку ўвайсьці ў гэтую кааліцыю, што частка дэпутатаў і зрабіла.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Wiktor Juschtschenko // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПапярэднік Леанід Кучма |
Прэзыдэнт Украіны 23 студзеня 2005 — 25 лютага 2010 |
Наступнік Віктар Януковіч |