Віно
Віно́ (па-лацінску: vinum) — алькагольны напой (крэпасьць 9—20% аб.), атрыманы поўным або частковым сьпіртовым закісаньнем вінаграднага або пладова-ягаднага соку (часам з даданьнем сьпірту і іншых рэчываў). Прыродны хімічны балянс вінаграда дазваляе яму закісаць без даданьня цукру, кісьляў, фэрмэнтаў і іншых пажыўных рэчываў[1]. Вінаграднае віно вырабляецца шляхам закісаньня драбнёнага вінаграду з выкарыстаньнем розных віды дрожджаў. Дрожджы спажываюць цукар у вінаградзе й пераўтвараюць іх у алькаголь. Розныя гатункі вінаграда й штамаў дрожджаў вырабляюць розныя гатункі вінаў. Віна зь іншых садавінаў, як то яблыкі й іншых, як правіла, называюцца імём садавіны, зь якой яны вырабляюцца, як то яблычнае віно. Камэрцыйнае выкарыстаньне слова «wine» (і ягоны эквівалент у іншых мовах) ахоўваецца законам ў многіх юрысдыкцыях[2].
Віно мае багатую гісторыю, якая мае тысячы гадоў. Самыя раньнія вядомыя вытворчасьці знаходзіліся каля 8000 гадоў таму на тэрыторыі сучаснай Грузіі. Упершыню віно зьявілася на Балканах каля 4500 да н. э. і было вельмі распаўсюджана ў Старажытнай Грэцыі, Тракіі й Рыме. Віно таксама гуляе важную ролю ў рэлігіі на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Грэцкі бог Дыяніс і ягоны рымскі эквівалент Бахус ёсьць багамі віна й сьпіртных напояў, таксама віно выкарыстоўваецца ў такіх абрадах, як то хрысьціянскай Эўхарыстыі й габрэйскім Кідушы.
Гісторыя
рэдагавацьАрхеалягічныя дадзеныя сьведчаць аб тым, што самыя першыя месцы зь вядомых па вытворчасьці віна, пры закісаньні вінаграду, існавалі яшчэ 8 тысячаў гадоў таму ў Грузіі[3] і 6.1 тычячаў гадоў таму ў Армэніі[4]. Гэтыя месцы знаходзяцца ў межах прыроднай тэрыторыі Эўрапейскага вінаграду звычайнага.
Паводле шырокага праекту, які правялі ў 2006 годзе доктар Макговэрн і ягоныя калегі, было прааналізавана больш за 110 сучасных гатункаў вінаграду, у выніку чаго быў высьветлены рэгіён паходжаньня вытворасьці віна. Ён знаходзіўся ў Грузіі, дзе былі знойдзены сьляды наяўнасьці віна на ўнутранай паверхні 8000-гадавой керамічнай пасудзіне[5]. Іншыя вядомыя галіны вытворчасьці віна былі выяўлены ў Грэцыі, яны ўзыходзяць да 4500 да н. э.[6]. 11 студзеня 2011 году ў правінцыі Ваёц-Дзор у Армэніі быў знойдзены вінаробчы прэс, які датуецца прыкладна 4000 годам да н. э.[7]. У Эгіпце, шэсьць з 36 амфараў віна былі знойдзены ў грабніцы Тутанхамона з подпісам на іх галоўнага фараонскага вінароба «Kha’y». Сьляды вырабу віна таксама былі знойдзены ў Цэнтральнай Азіі ў рэгіёне Сіньцьзян, яны датуюцца пачынаючы з другога й першага тысячагодзьдзя да нашай эры.
Вінаградзтва ў Індыі мае доўгую гісторыю, якая сыходзіць да часоў цывілізацыі даліны Інду, калі вінаград, як мяркуюць, быў ўвезены з Пэрсіі ў 5000 г. да н. э. Першая вядомая згадка аб віне датуецца 4 стагодзьдзем да н. э. у працах Чанак’і, які быў галоўным міністрам імпэратара Чандрагупты Мауры. У сваіх працах Чанак’я асуджаў ужываньне алькаголю.
У дакладзе 2003 году археолягаў паказана магчымасьць, што вінаград зьмяшвалі з рысам для атрыманьня зброджаных напояў у Кітаі ў першыя гады VII тысячагодзьдзя да нашай эры. Кераміка банкі эпохі нэаліту, якая была знойдзена ў Хэнані, зьмяшчала сьляды віннай кісьлі й іншых арганічных злучэньняў, якія звычайна сустракаюцца ў віне. Аднак, няма дастатковых доказаў гэтай тэорыі[8].
У Эўропе вінакурэньне было закладзена яшчэ ў часы існаваньня старажытнай Рымскай імпэрыі ў землях, якія сёньня вядомыя ва ўсім сьвеце як вінаробныя рэгіёны. Рымляне разьвівалі вінакурэньне ў месцах знаходжаньня сваіх гарнізонаў, як то Бардо, Трыр і Колчэстэр, дзеля забесьпячэньня мясцовага попыту й зьніжэньня выдаткаў на транспартыроўку[9]. У сярэднявечнай Эўропе рымска-каталіцкая царква рашуча падтрымлівала вінакурэньне, бо ейныя вырабы патрабаваліся для мэсаў манахаў на працягу многіх гадоў.
Вытворчасьць
рэдагавацьВытворчасьць прыроднага віна без даданьня сьпірту займае ад 64 дзён да году. Даданьне сьпірту скарачае тэрмін вытворчасьці да 12—50 дзён[10].
Месца | Краіна |
Вытворчасьць у тонах |
---|---|---|
1 | Францыя | 4,711,600 |
2 | Італія | 4,251,380 |
3 | Гішпанія | 3,645,000 |
4 | ЗША | 2,300,000 |
5 | Аргентына | 1,550,000 |
6 | Кітай | 1,450,000 |
7 | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | 1,050,000 |
8 | Аўстралія | 961,972 |
9 | Нямеччына | 891,600 |
10 | Чылі | 827,746 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Johnson, H. (1989). Vintage: The Story of Wine. Simon & Schuster. pp. 11-6. ISBN 0671791826.
- ^ George, Rosemary (1991). The Simon & Schuster Pocket Wine Label Decoder. Fireside. ISBN 978-0671728977.
- ^ Keys, David (28 December 2003). «Now that’s what you call a real vintage: professor unearths 8,000-year-old wine». The Independent
- ^ Berkowitz, Mark (1996). «World’s Earliest Wine». Archaeology (Archaeological Institute of America) 49 (5).
- ^ Keys, David (28 December 2003). Now that’s what you call a real vintage: professor unearths 8,000-year-old wine The Independent (London)
- ^ Bureau Report. «Mashed grapes find could re-write history of wine». Zee News.
- ^ News.am «World’s oldest winery discovered in Armenian cave»
- ^ Patrick E. McGovern, et al. (30 September 2003). «Fermented beverages of pre- and proto-historic China». Proceedings of the National Academy of Sciences (The National Academy of Sciences).
- ^ H. Johnson Vintage: The Story of Wine pg 82-89 Simon and Schuster 1989 ISBN 0-671-68702-6
- ^ Сяргей Грыб. Бывай, чарніла // Зьвязда : Газэта. — 14 траўня 2009. — № 86 (26444). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Food and Agriculture Organization of the United Nations production statistics