Дэклярацыя незалежнасьці ЗША

Дэкляра́цыя незале́жнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі (па-ангельску: United States Declaration of Independence) — дакумэнт, прыняты на Другім Кантынэнтальным кангрэсе 4 ліпеня 1776 року ў Філядэльфіі (Пэнсыльванія). Дэклярацыя абвясьціла незалежнасьць Трынаццаці калёніяў ад каралеўства Вялікабрытаніі. Калёніі станавіліся асобнымі штатамі, якія мелі ўтварыць Злучаныя Штаты Амэрыкі. Дэклярацыю падпісалі прадстаўнікі Нью-Гэмпшыру, Масачусэцкай затокі, Род Айлэнду, Канэктыкуту, Нью-Ёрку, Нью-Джэрзі, Пэнсыльваніі, Мэрылэнду, Дэлавэру, Вірджыніі, Паўночнай Караліны, Паўднёвай Караліны і Джорджыі.

Дэклярацыя незалежнасьці ЗША
Публікацыя 4 ліпеня 1776
Аўтар(-ы) Томас Джэфэрсан і Timothy Matlack[d]
Падпісанты Бэнджамін Франклін, Edward Rutledge[d], Бэнджамін Гарысан V[d], George Read[d], Thomas McKean[d], Caesar Rodney[d], George Clymer[d], Robert Morris[d], Бенджамін Раш[d], James Smith[d], George Taylor[d], John Morton[d], George Ross[d], James Wilson[d], John Hancock[d], Элбрыдж Томас Джэры[d], Samuel Adams[d], Robert Treat Paine[d], Josiah Bartlett[d], Matthew Thornton[d], William Whipple[d], Stephen Hopkins[d], William Ellery[d], Lewis Morris[d], Francis Lewis[d], Philip Livingston[d], William Floyd[d], Button Gwinnett[d], George Walton[d], Lyman Hall[d], George Wythe[d], Richard Henry Lee[d], Carter Braxton[d], Томас Джэфэрсан, Thomas Nelson[d], Francis Lightfoot Lee[d], William Hooper[d], Joseph Hewes[d], John Penn[d], Arthur Middleton[d], Thomas Heyward, Jr.[d], Thomas Lynch[d], Рычард Стоктан (палітык, 1730)[d], John Witherspoon[d], Abraham Clark[d], Francis Hopkinson[d], John Hart[d], Roger Sherman[d], Oliver Wolcott[d], Samuel Huntington[d], William Williams[d], Чарльз Кэрал[d], Thomas Stone[d], Samuel Chase[d] і William Paca[d]

Першапачатковы тэкст Дэклярацыі падрыхтаваў Томас Джэфэрсан, канчатковы варыянт уключаў папраўкі Кангрэсу. Пасьля ратыфікацыі тэксту 4 ліпеня Кангрэс заняўся публікацыяй Дэклярацыі незалежнасьці. Варыянт, зь якога адбываўся друк, не захаваўся, аднак у Бібліятэцы Кангрэсу захоўваецца першапачатковы варыянт Томаса Джэфэрсана з дапаўненьнямі Джона Адамза і Бэнджаміна Франкліна, а таксама з Джэфэрсанавымі заўвагамі датычна паправак Кангрэсу. Найбольш вядомая копія Дэклярацыя незалежнасьці — падпісаны ўсімі бакамі дакумэнт, які выстаўлены ў Нацыянальным архіве ў Вашынгтоне.

Першапачаткова Дэклярацыя служыла толькі выказваньнем незалежнасьці ад былой мэтраполіі. Пасьля Гетысбэрскай прамовы Абрагама Лінкальна яна стала прызнаным тэкстам па абвяшчэньні базавых правоў чалавека, у прыватнасьці, ейны другі сказ сьцьвярджае:


« Мы лічым відавочнымі гэтыя ісьціны, што ўсе людзі створаныя роўнымі, што яны надзеленыя Творцам пэўнымі неад’емнымі правамі, сярод якіх — жыцьцё, свабода і права на шчасьце.
Арыгінальны тэкст  (анг.)
We hold these truths to be self-evident, that all men are created equal, that they are endowed by their Creator with certain unalienable Rights, that among these are Life, Liberty and the pursuit of Happiness.
»

Выраз стаў прадстаўляць маральны стандарт, якому мкнуцца адпавядаць Злучаныя Штаты Амэрыкі. Дакумэнт стаў узорам для наступных дэклярацыяў незалежнасьці ў Эўропе (першая з такіх — Фляндрская дэклярацыя ў часе Брабанцкай рэвалюцыі ў Аўстрыйскіх Нідэрляндах 1789 року), Лацінскай Амэрыцы, а пазьней у Афрыцы (Лібэрыя) і Акіяніі (Новая Зэляндыя).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць