Крыстыян Гюйгэнс (нід. Christiaan Huygens; 14 красавіка 1629, Гаага — 8 ліпеня 1695, там жа) — нідэрляндзкі мэханік, фізык, матэматык, астраном і вынаходнік.

Крыстыян Гюйгэнс
Christiaan Huygens
Дата нараджэньня 14 красавіка 1629(1629-04-14)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 ліпеня 1695(1695-07-08)[1][2][3][…] (66 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Лейдэнскі ўнівэрсытэт
Занятак астраном, матэматык, фізык, музыказнаўца, вынаходнік, тэарэтык музыкі, фізык-тэарэтык, энтамоляг, стваральнік інструмэнтаў
Навуковая сфэра матэматыка, фізыка, астраномія
Месца працы Француская акадэмія навук
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства і Француская акадэмія навук
Навуковы кіраўнік Франс Фан Схотэн[d][7] і Jan Jansz de Jonge Stampioen[d][7]
Вучні Дэні Папен[d] і Готфрыд Ляйбніц
Бацька Constantijn Huygens[d]
Маці Suzanna van Baerle[d]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Гюйгэнс нарадзіўся ў Гаазе. Ягоны бацька, Канстантэйн Гюйгэнс, тайны саветнік прынцаў Аранскіх, быў выдатным літаратарам, які атрымаў таксама добрую навуковую адукацыю. Малады Гюйгэнс вывучаў права і матэматыку ў Лейдэнскім унівэрсытэце, затым вырашыў прысьвяціць сябе навуцы. У 1651 годзе была апублікаваная праца «Разважаньні пра квадратуру гіпэрбалы, эліпса і круга».

Разам з братам ён удасканаліў тэлескоп, давёўшы яго да 92-кратнага павелічэньня, і пачаў вывучэньне неба. Першую вядомасьць Гюйгэнс спазнаў, калі ён адкрыў кольцы Сатурна (Галілей таксама бачыў іх, але ня змог зразумець, што гэта такое) і спадарожнік гэтай плянэты, Тытан.

У 1657 годзе Гюйгэнс атрымаў галяндзкі патэнт на канструкцыю ківачовага гадзіньніка. У апошнія гады жыцьця гэты мэханізм намагаўся стварыць Галілей, але яму перашкодзіла прагрэсуючая сьлепата. Гадзіньнік Гюйгэнса рэальна працаваў і забясьпечваў выдатную для таго часу дакладнасьць ходу. Цэнтральным элемэнтам канструкцыі быў вынайдзены Гюйгэнсам якар, які пэрыядычна падпіхваў ківач і падтрымліваў незгасальныя ваганьні. Сканструяваныя Гюйгэнсам дакладныя і танныя ківачовыя гадзіньнікі хутка атрымалі шырокі распаўсюд па ўсім сьвеце.

У 1665 годзе па запрашэньні Жана-Батыста Кальбэра асеў у Парыжы і быў залічаны ў сябры Францускай акадэміі навук. У 1666 годзе на прапанову Кальбэра Крыстыян Гюйгэнс стаў яе першым прэзыдэнтам. Гюйгэнс кіраваў Акадэміяй 15 гадоў.

У 1673 годзе пад назвай «Ківачовы гадзіньнік» выйшла выключна зьмястоўная праца па кінэматыцы паскоранага руху. Гэтая кніга была настольнай у Ньютана, які скончыў пачатае Галілеем і працягнутае Гюйгэнсам складаньне фундамэнта мэханікі

У сувязі з хуткім скасаваньнем Нанцкага эдыкта ў 1681 годзе Гюйгэнс, ня маючы жаданьня пераходзіць у каталіцызм, вярнуўся ў Галяндыю, дзе працягнуў свае навуковыя дасьледваньні.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

У гонар Гюйгэнса былі названыя:

  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. ^ а б Christiaan Huygens (нід.)
  3. ^ а б Christiaan Huygens — 2009.
  4. ^ Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.)London: John Murray, 1898.
  5. ^ а б Гюйгенс Христиан // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  7. ^ а б Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Крыстыян Гюйгэнссховішча мультымэдыйных матэрыялаў