Курды
індаэўрапейскі народ Заходняй Азіі
Ку́рды — народ з выразна акрэсьленымі этнічнымі прыкметамі, тысячагодзьдзямі жывуць на сваёй гістарычнай радзіме, якую называюць Курдыстанам — краінай курдаў. Размаўляюць на курдзкай мове. Курдыстан падзелены паміж Турэччынай, Іракам, Іранам і Сырыяй. Яны захавалі сваю мову, самабытныя рысы, традыцыі і культуру. Спробы іншаземных заваёўнікаў асыміляваць былі няўдалымі.
Большасьць веруючых курдаў зьяўляюцца мусульманамі-сунітамі. Акрамя гэтага, 2 млн — езіды.