Лібэртарыянства

сыстэма каштоўнасьцяў, якія сьцьвярджаюць свабоду галоўным прынцыпам

Лібэртарыя́нства (таксама лібэртарыяні́зм, па-ангельску: libertarianism; ад па-лацінску: libertas — «свабода») — паняцьце, якое ўяўляе сабою набор палітычных філязофіяў і рухаў, якія падтрымліваюць волю як асноўны прынцып. Лібэртарыянцы імкнуцца максымізаваць палітычную волю ды аўтаномію, робячы ўпор на добраахвотнае аб’яднаньне, індывідуальнае меркаваньне ды права ўласнасьці.

Лібэртарыянства паўстала ў якасьці адказу на адыход лібэралізму ад сваіх жа ўласных ідэалаў ды супярэчнасьці ўнутры сваёй тэорыі. Аднымі з найвядомейшых лібэртарыянцаў зьяўляюцца Мюрэй Ротбард, Аўгуст фон Гаек, Робэрт Кнозік.

Асноўнымі субідэалёгіямі тэорыі лібэртарыянства зьяўляюцца анарха-капіталізм, мінархізм ды ў пэўнай ступені розныя больш прарынкавыя ды антыдзяржаўныя формы лібэралізму.