Ліга чэмпіёнаў УЭФА
Ліга чэмпіёнаў УЭФА (па-ангельску: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі эўрапейскімі клюбамі пад эгідай УЭФА.
Ліга чэмпіёнаў УЭФА UEFA Champions League | |
Заснаваны | 1992 (1955 у іншым фармаце) |
---|---|
Колькасьць камандаў |
32 (групавая стадыя) 78 або 79 (агулам) |
Дзейны чэмпіён | Рэал (14 тытул) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Рэал (14 тытулаў) |
Вэб-сайт | Афіцыйны сайт |
2023—2024 |
З свайго першага сэзону 1955/1956 і да сэзону 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам эўрапейскіх чэмпіёнаў. З сэзону 1992/1993 спаборніцтва атрымала свой цяперашні назоў і зьмяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сыстэмы на карысьць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уяўляюць зь сябе 3 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 групаў па 4 каманды, зь якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзьве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Лігі Эўропы) і, са стадыі 1/8 фіналу, гульня па сыстэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэньнем у выглядзе фіналу з аднаго матчу на загадзя вызначаным стадыёне.
Сьпіс найлепшых клюбаў у гэтым турніры ўзначальвае гішпанскі «Рэал», які атрымліваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (уключна зь перамогамі ў Кубку чэмпіёнаў) трынаццаць разоў. Сем разоў турнір выйграваў італьянскі «Мілян», 6 разоў — ангельскі «Лівэрпул», 5 разоў — нямецкая «Баварыя» (Мюнхэн) і гішпанская «Барсэлёна», 4 разы — нідэрляндзкі «Аякс» з Амстэрдаму.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)