Мячэт
Мячэ́т (па-арабску: مسجد — мазджыд — «месца пакланеньня») — ісламскі культавы будынак.
Уяўляе сабой асобна стаялы будынак з купалам-гамбізам, часам мячэт мае ўнутраны двор (Мячэт Аль-Харам). Флігелем да мячэту прыбудоўваюцца вежы-мінарэты лікам ад аднаго да дзевяці (лік мінарэтаў павінен быць менш, чым у мячэта аль-Харам). Малітоўная заля пазбаўленая малюнкаў, але на сьценах могуць быць напісаныя радкі з Карана на арабскай. Сьцяна, зьвернутая да Мэкі, адзначаная пустой нішай, міхрабам. Справа ад міхраба разьмешчаная кафэдра-мінбар, зь якой прапаведнік імам чытае свае пропаведзі вернікам падчас пятніцкай малітвы. Пры мячэтах, як правіла, працуюць школы-мэдрэсэ.
Глядзіце таксама
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |