Прессбол
«Прессбол» (бел. «Прэсбол») — вядучая спартовая газэта Беларусі, заснаваная 16 студзеня 1991 году[2]. Пэрыядычнасьць выхаду газэты часта зьмянялася. «Прессбол» пачынаў публікавацца як штотыднёвік, а зь ліпеня 2008 году, ужо другі раз у сваёй гісторыі, выходзіць чатыры разы на тыдзень — у аўторак, сераду, чацьвер і пятніцу. Сайт абнаўляецца апоўдні, у дзень выхаду газэты ў распаўсюджваньне. Акрамя таго, кожны дзень абнаўляецца навінавая стужка сайту — канстатаваньне факту альбо вынік.
Прессбол | |
Тып | штодзённая |
---|---|
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Сяргей Кайко |
Заснаваная | 16 студзеня 1991 (33 гады таму) |
Мова | расейская |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Крапоткіна, 91а |
ISSN | 1994-6678 |
Афіцыйны сайт | pressball.by |
Галоўны рэдактар газэты — Сяргей Кайко, кіраўнік сайту — Юры Доўнар.
Гісторыя
рэдагавацьАд першага выпуску 16 студзеня 1991 году і да красавіка 1995 году галоўным рэдактарам газэты быў Аляксандар Барысевіч, якога зьмяніў Уладзімер Беражкоў. У красавіку 2014 году Беражкоў быў прызначаны генэральным мэнэджарам хакейнага клюбу «Дынама»[3], а на пасадзе галоўнага рэдактара яго зьмяніў Сяргей Кайко[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The ISSN portal (анг.) — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1994-6678
- ^ Алена Аўчыньнікава. Галоўны рэдактар Уладзімер Беражкоў: «Мы не ламаемся, а робімся больш моцнымі» // Зьвязда : газэта. — 18 студзеня 2011. — № 9 (26873). — С. 15. — ISSN 1990-763x.
- ^ Беражкоў прызначаны генеральным менеджарам ХК «Дынама-Мінск»
- ^ У «Прессболе» змяніўся галоўны рэдактар
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (рас.)