Псыхіятрыя

мэдыцынская спэцыяльнасьць

Псыхіятры́я — галіна клінічнай мэдыцыны, якая вывучае псыхічныя разладжаньні, займаецца іх лячэньнем, прафіляктыкай і аказаньнем дапамогі псыхічна хворым, а таксама ізаляцыяй асобаў з псыхічнымі разладжаньнямі з дэвіянтнымі паводзінамі, якія ўяўляюць патэнцыйную небясьпеку для сябе і навакольных.

Ёган Крысьціян Райл — нямецкі лекар і анатом, які ў 1808 годзе ўвёў паняцьце «псыхіятрыя»

Беларусь

рэдагаваць

За 2000 год псыхіятрычная служба Беларусі ўпершыню выявіла ў выніку зваротаў па дапамогу душэўныя разлады ў 57 177 (0,6%) жыхароў краіны, зь іх у 10 978 дзяцей і 3537 падлеткаў. На 1 студзеня 2001 году на ўліку ў псыхіятраў Беларусі стаяла 391 тыс. (4%) жыхароў краіны з душэўнымі разладамі і нарказалежнасьцю, у тым ліку алькагольнай. Псыхіятры складалі каля 1% агульнага ліку лекараў Беларусі[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Надзея Нікалаева. Чаму беларусы махнулі рукой на псыхічнае здароўе // Зьвязда : газэта. — 6 красавіка 2001. — № 72 (24188). — С. 2. — ISSN 1990-763x.