Пішчац
Пішчац (польск. Piszczac) — вёска ў Польшчы, на рацэ Лютні. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 3016 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Белай, за 98 км на паўночны ўсход ад Любліна.
Пішчац лац. Piščac | |||||
польск. Piszczac | |||||
Рынак | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Гміна: | Пішчац | ||||
Насельніцтва: | 3016 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 21-509 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°58′0.1″ пн. ш. 23°22′59.9″ у. д. / 51.966694° пн. ш. 23.383306° у. д.Каардынаты: 51°58′0.1″ пн. ш. 23°22′59.9″ у. д. / 51.966694° пн. ш. 23.383306° у. д. | ||||
Пішчац | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пішчац — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Пішчац (Пещатка — Пяшчатка, Пішчатка) датуецца 1500 годам. У 1530 годзе места атрымала Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пішчац увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. 4 жніўня 1569 году ён атрымаў герб «у чырвоным полі постаць чалавека з ястрабам у руцэ»[1].
У XVI ст. у Пішчацы дзеялі касьцёл і царква, з XVIII ст. — сынагога[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пішчац апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала места ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Пішчацы было 118 будынкаў, на 1862 год — 168. За ўдзел жыхароў Пішчацу ў нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў расейскія ўлады пазбавалі яго мескіх правоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пішчац занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагавацьЗгодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пішчац апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе мястэчка занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Пішчац занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1041 чал.; 1864 год — 1471 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 3016 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Капліца могілкавая (1800)
- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятога Яна Прадцечы (мураўёўка; 1907, цяпер касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сынагога
- Царква
Галерэя
рэдагаваць-
Могілкавая капліца
-
Былая царква-мураўёўка
-
Брама
-
Вуліца
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 222.
- ^ Katalog zabytków sztuki w Polsce. Województwo lubelskie powiat Biała Podlaska / Red. K. Kolendo-Korczakowa, A. Oleńska, M. Zgliński. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. S. 203.
- ^ Chlebowski B. Piszczac // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 232.
Літаратура
рэдагаваць- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.