Француская і індзейская вайна
Француская й індзейская вайна (1754—1763) — паўночнаамэрыканскі тэатар Сямігадовай вайны, у якім калёніі Брытанскай імпэрыі ваявалі супраць францускіх калёніяў, прычым на кожным з бакоў змагаліся індзейскія плямёны. У пачатку вайны колькасьць пасяленцаў францускіх калёніяў налічвала каля 60 000 чалавек, брытанскіх — 2 мільёны[2], таму францускі бок асабліва палягаўся на дапамогу абарыгенаў[3].
Француская й індзейская вайна | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Тэатар вайны | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
| |||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
42 000 вайскоўцаў і рушэньня (1758) | 10 000 вайскоўцаў (1757) | ||||||||||
Страты | |||||||||||
| невядомыя | ||||||||||
Праз два гады, у 1756 року, Вялікабрытанія абвясьціла Францыі вайну, якая перарасла ў сусьветную Сямігадовую. У ЗША француская й індзейская вайна лічыцца асобным канфліктам, аднак у Эўропе яна разглядаецца як амэрыканскі тэатар вайсковых дзеяньняў Сямігадовай вайны[4].
Баявыя дзеяньні адбываліся галоўным чынам па граніцы між Новай Францыяй і брытанскімі калёніямі, ад правінцыі Вірджыніі на поўдні да Ньюфаўндлэнду на поўначы. Прычынай паслужыла спрэчка за кантроль над зьліцьцём рэк Алегені і Манангахіла і месцазнаходжаньне францускага форту Дзюкен у гэтым месцы. У траўні 1754 року вірджынскія апалчэнцы пад даводзтвам 22-гадовага Джорджа Вашынгтона пачалі вайну, зладзіўшы засаду францускаму патрулю[5].
У 1755 у брытанскія калёніі прыбыў новы камандзёр генэрал Эдўард Брэдак, які закамандаваў наступ у чатырох кірунках. Ягоны плян скончыўся катастрафічна; у бітве на Манангахіле 9 ліпеня 1755 року ён зазнаў цяжкую паразу, быў цяжкі паранены і пазьней сканаў. Ня мелі посьпеху дзеяньні брытанцаў і на граніцах Пэнсыльваніі ды Нью-Ёрку (1755—1757). У 1755 брытанскія войскі захапілі Форт Басэжур на граніцы Новай Шатляндыі і Акадыі ды дэпартавалі ўсіх акадыйцаў (1755—1764).
Некалькі катастрафічных кампаніяў 1757 року у Новай Шатляндыі скончыліся падзеньнем брытанскага каляніяльнага ўраду, прычым пасьля аблогі форту Ўільяма Генры індзейцы закатавалі і выразалі захопленых каляністаў. За кіраваньнем Ўільяма Піта брытанская вайсковая прысутнасьць у калёніях значна пасілілася, а ў той жа час Францыя зь неахвотай выпраўляла вялікія канвоі на дапамогу абмежаванаму кантынгенту ў Новай Францыі, аддаючы перавагу фронту вайну супраць Прусіі ды ейных хаўрусьнікаў у Эўропе. Канфлікт у Агаё скончыўся ў 1758 року брытанска-амэрыканскай перамогай. У 1758—1760 брытанскія вайскоўцы зьдзейсьнілі кампанію па заваёве Францускай Канады, захапілі тэрыторыі прылеглых калёніяў і ўрэшце рэшт авалодалі местам Квэбэкам (1759). У наступным годзе брытанцам капітуляваў Манрэаль, і Францыя саступіла Канаду паводле Парыскай дамовы.
Францыя таксама страціла на карысьці Вялікабрытаніі тэрыторыі на ўсход ад ракі Місысыпі, а Француская Люізыяна на захад ад Місысыпі перайшла да Гішпаніі наўзамен за страту гішпанцамі Флярыды (якую Гішпанія аддала Брытаніі за вяртаньне Гаваны). Француская каляніяльная прысутнасьць на поўнач ад Карыбаў захавалася толькі на астравох Сэн-П’ер і Мікелён, што зацьвердзіла брытанскае панаваньне ў Паўночнай Амэрыцы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Clodfelter, M. (2017). Warfare and Armed Conflicts: A Statistical Encyclopedia of Casualty and Other Figures, 1492–2015 (4th ed.). Jefferson, North Carolina: McFarland. ISBN 978-0786474707, p 122
- ^ Gary Walton; History of the American Economy; page 27
- ^ French and Indian War (анг.) American History USA Праверана 2021-07-07 г.
- ^ M. Brook Taylor, Canadian History: a Reader’s Guide: Volume 1: Beginnings to Confederation (1994) pp 39-48, 72-74
- ^ Peyser, Jacques Legardeur de Saint-Pierre: Officer, Gentleman, Entrepreneur. — Michigan State University Press. — С. 221.