2022
год
Гады |
2019 · 2020 · 2021 — 2022 — 2023 · 2024 · 2025 |
Дзесяцігодзьдзі |
2000‑я · 2010‑я — 2020‑я — 2030‑я · 2040‑я |
Стагодзьдзі |
XX ст. — XXI стагодзьдзе — XXII ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 2022 MMXXII |
Ад заснаваньня Рыму | 2775 |
Армянскі каляндар | 1471 ԹՎ ՌՆՀԱ |
Каляндар Багаі | 178 — 179 |
Бізантыйскі каляндар | 7530 — 7531 |
Бірманскі каляндар | 1384 |
Будысцкі каляндар | 2566 |
Каляндар бэрбэраў | 2972 |
Габрэйскі каляндар | 5782 — 5783 |
Галяцэнскі каляндар | 12022 |
Іранскі каляндар | 1400 — 1401 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 2077 — 2078 |
· Нацыянальны каляндар | 1944 — 1945 |
· Калі-юга | 5123 — 5124 |
Карэйскі каляндар | 4355 |
Кітайскі каляндар | 4718 — 4719 |
Копцкі каляндар | 1738 — 1739 |
Мусульманскі каляндар | 1443 — 1444 |
Тайскі сонечны каляндар | 2565 |
Час Unix | 4492800 — 4579199 |
Этыёпскі каляндар | 2014 — 2015 |
2022 (MMXXII) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў суботу; 2022-і год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 22-і год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 3-і год 2020-га дзесяцігодзьдзя. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў абвясьціла 2022 Міжнародны годам аматарскай рыбалоўлі і воднай культуры, а яшчэ Міжнародным годам шкла.
Падзеі
рэдагаваць- 1 студзеня — у грамадзкі набытак у ЗША пяройдуць усе гуказапісы, апублікаваныя да 1923 року, а таксама ўсе кнігі, фільмы ды іншыя творы, апублікаваныя ў 1926 року.
- 30 студзеня — парлямэнцкія выбары ў Партугаліі
- 4 — 20 лютага — Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пэкіне
- 10 лютага — пачаліся вучэньні «Саюзная рашучасьць-2022» у Беларусі
- 24 лютага — пачатак расейскага ўварваньня ва Ўкраіну
- 9 сакавіка — прэзыдэнцкія выбары ў Паўднёвай Карэі
- 3 красавіка — парлямэнцкія выбары ў Сэрбіі
- 10 красавіка — прэзыдэнцкія выбары ў Францыі
- 9 траўня — парлямэнцкія выбары ў Філіпінах
- 29 траўня — прэзыдэнцкія выбары ў Калюмбіі
- 6 — 31 ліпеня — жаночы чэмпіянат Эўропы па футболе ў Ангельшчыне
- 10 верасьня — Узброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі Ізюм
- 11 верасьня — парлямэнцкія выбары ў Швэцыі
- 16 верасьня — Шанхайская арганізацыя супрацы пачала працэдуру прыёму Беларусі ў сябры
- 19 верасьня — Латвія, Летува, Польшча і Эстонія закрылі ўезд для грамадзянаў Расеі
- 1 кастрычніка — Украінскія войскі вызвалілі Ліман
- 2 кастрычніка:
- парлямэнцкія выбары ў Бразыліі
- Больш за 170 чалавек загінулі ў цісканіне пасьля футбольнага матчу на востраве Ява
- 3 кастрычніка:
- Дзяржаўная Дума Расеі ратыфікавала дакумэнты аб анэксіі тэрыторый Украіны
- Нобэлеўскую прэмію ў мэдыцыне і фізыялёгіі прысудзілі швэдзкаму навукоўцу Свантэ Пяэба за вывучэньне генэтычных асноў эвалюцыі чалавека
- 4 кастрычніка — Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы за 2022 годзе прысудзілі французу Алену Аспэ, амэрыканцу Джону Клаўзэру і аўстрыйцу Антону Цайлінгеру
- 4 кастрычніка — Памёр беларускі паралімпійскі чэмпіён Аляксандар Трыпуць
- 5 кастрычніка — Пуцін падпісаў законы аб анэксіі абласьцей на ўсходзе і поўдні Ўкраіны, за якія ідуць баі
- 6 кастрычніка — Нобэлеўскую прэмію па літаратуры атрымала францужанка Ані Эрно
- 7 кастрычніка — Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі Алесю Бяляцкаму, расейскаму «Мэмарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў»
- 8 кастрычніка — Адбыўся выбух на Крымскім мосьце
- 18 кастрычніка:
- Сусьветны банк перастаў абслугоўваць усе крэдыты Беларусі
- Памерла былая шматгадовая кіраўніца Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі Алена Міхалюк
- 19 кастрычніка:
- Прэміяй Сахарава ўзнагародзілі ўкраінскі народ і Зяленскага
- Пуцін увёў ваеннае становішча на анэксаваных украінскіх тэрыторыях
- 20 кастрычніка:
- 23 кастрычніка — Аднаўленьне царквы Покрыва Багародзіцы XVII стагодзьдзя ў Магілёве
- 24 кастрычніка:
- У раёне «Паўночнага патоку» зафіксавалі сэйсьмічную актыўнасьць
- Ад авіяўдару па канцэрце ў М’янме загінулі больш за 60 чалавек
- 26 кастрычніка — Беларусь выйшла з пагадненьня з Польшчай аб прызнаньні раўназначнасьці вышэйшай адукацыі і навуковых ступеняў
- 27 кастрычніка — У Кіеве зьявілася вуліца Кастуся Каліноўскага
- 4 лістапада — «Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя» запусьціла заводы 4-х амінакісьляў ў Пухавіцкім раёне
- 8 лістапада — парлямэнцкія выбары ў ЗША
- 9 лістапада — 1-ы энэргаблёк Беларускай АЭС запусьцілі пасьля 6,5 месяцаў прастою
- 11 лістапада — Узброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі Херсон
- 15 лістапада — Падчас падзеньня ракеты на тэрыторыю Польшчы было забіта два чалавекі
- 16 лістапада:
- Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў удзел Беларусі і Расеі ў арганізацыі
- NASA запусьціла да Месяца касьмічны карабель Orion
- 21 лістапада:
- 18 сьнежня — чэмпіянат сьвету па футболе ў Катары
- Землятрус у Інданэзіі: больш за 160 загінулых і сотні параненых
- Парлямэнцкая асамблея NATO прызнала Расею дзяржавай-тэрарысткай і заклікала да трыбуналу
- 22 лістапада — ЦВК Казахстана: Такаеў перамог на выбарах прэзыдэнта
- 3 сьнежня — Эўразьвяз ухваліў столь цэнаў на расейскую нафту ў памеры $60
- 5 сьнежня:
- У Манголіі пачаліся антыкарупцыйныя пратэсты
- У Расеі адбыліся выбухі на двух аэрадромах: у Саратаўскай і Разанскай абласьцях
- 6 сьнежня — У Латвіі анулявалі ліцэнзію расейскага тэлеканалу «Дождь»
Нараджэньні
рэдагавацьСьмерці
рэдагаваць- 3 студзеня — Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, крытык, публіцыст
- 5 студзеня — Аляксандар Федаровіч, беларускі футбаліст і трэнэр, брамнік
- 6 студзеня — Сыдні Пуат’е, першы амэрыканскі цёмнаскуры актор, які атрымаў «Оскар»
- 19 студзеня — Анатоль Малафееў, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі
- 30 студзеня — Леанід Кураўлёў, савецкі і расейскі актор
- 15 лютага — Павал Жук, выдавец беларускага незалежнага друку
- 14 сакавіка — Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык
- 14 красавіка — Лявон Шыманец, дзеяч беларускай дыяспары ў Францыі, сябра Рады БНР
- 21 красавіка — Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык
- 3 траўня — Станіслаў Шушкевіч, беларускі палітык
- 6 чэрвеня — Мікола Аляхновіч, беларускі літаратар, лінгвіст, кандыдат філялягічных навук
- 8 чэрвеня — Серж Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык
- 11 чэрвеня — Мікалай Дудчанка, харэограф, рэжысэр, сцэнарыст, пэдагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- 13 чэрвеня — Алег Судлянкоў, беларускі бібліяфіл, калекцыянэр графікі, кніжных знакаў
- 18 чэрвеня — Яраслаў Клімуць, беларускі літаратуразнаўца
- 23 чэрвеня — Юры Шатуноў, савецкі і расейскі сьпявак, саліст групы «Ласкавы май»
- 1 ліпеня — Сьцепаніда Сьцепанюк, легендарная беларуская ткачыха, народны майстар Беларусі
- 2 ліпеня — Леанід Шварцман, савецкі і расейскі рэжысэр-мультыплікатар і мастак мультыплікацыйнага кіно
- 9 жніўня — Мікалай Сьлюнькоў, савецкі партыйны дзея
- 11 жніўня — Анатоль Федарук, беларускі навуковец, біёляг
- 30 жніўня — Міхаіл Гарбачоў, савецкі палітык, прэзыдэнт СССР
- 27 верасьня — Барыс Маісееў, расейскі сьпявак
- 16 кастрычніка — Алена Міхалюк, беларускі грамадзкі дзеяч у Вялікабрытаніі
- 7 лістапада — Міхась Тычына, беларускі літаратуразнаўца, пісьменьнік. Доктар філялягічных навук
- 8 лістапада — Дэн Макафэрці, шатляндзкі рок-сьпявак лідар рок-гурту Nazareth
- 14 лістапада — Ян Чыквін, беларускі паэт, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзяяч
- 26 лістапада — Уладзімер Макей, беларускі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, Міністар замежных справаў
- 29 лістапада — Фама Варанецкі, беларускі актор, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі
- 3 сьнежня — Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч і публіцыст
- 16 сьнежня — Алег Гулак, беларускі юрыст, грамадзкі дзяяч і праваабаронца. Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту
- 19 сьнежня — Алесь Родзін, беларускі мастак-авангардыст
- 29 сьнежня — Пэле, бразыльскі футбаліст
- 31 сьнежня — Бэнэдыкт XVI, 265-ы рымскі папа