Перайсьці да зьместу

Крэўскае староства: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 65: Радок 65:
Далейшы драматычны пэрыяд не захаваў імёнаў наступных старостаў цягам больш як 60 рокаў. Падчас грамадзянскай вайны 1432-38 [[Крэўскі замак]] некалькі разоў трапляе пад удар. У 1445 року падчас змовы князёў Валожынскіх супраць Вялікага князя Казіміра разгром змоўшчыкаў таксама адбыўся пад мурамі замку. У 1503-06 роках Крэва зазнала спусташальных набегаў татараў. У 1519 падчас глыбокай выправы маскоўскае войска захапіла апусьцелыя Крэўскія ўмацаваньні. Сігізмунд Гэрбэрштайн у той час ахарактарызаваў [[Крэўскі замак]] як закінуты.
Далейшы драматычны пэрыяд не захаваў імёнаў наступных старостаў цягам больш як 60 рокаў. Падчас грамадзянскай вайны 1432-38 [[Крэўскі замак]] некалькі разоў трапляе пад удар. У 1445 року падчас змовы князёў Валожынскіх супраць Вялікага князя Казіміра разгром змоўшчыкаў таксама адбыўся пад мурамі замку. У 1503-06 роках Крэва зазнала спусташальных набегаў татараў. У 1519 падчас глыбокай выправы маскоўскае войска захапіла апусьцелыя Крэўскія ўмацаваньні. Сігізмунд Гэрбэрштайн у той час ахарактарызаваў [[Крэўскі замак]] як закінуты.


Новы росквіт Крэўскага староства зьвязаны з праўленьнем караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]]. У 1559 ім быў выдадзены прывілей на Магдэбурскае права, а на першым этапе [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] адмысловым унівэрсалам быў зацьверджаны ўнікальны статус Крэва: мястэчка абвяшчалася кропкай збору [[Паспалітае рушэньне|паспалітага рушэньня]] шляхты з усяго князтва, гетман і паны-рада мусілі былі знаходзіцца ў Крэўскім замку, войскі, што прыбывалі з усёй краіны, разьмяшчаліся паводле паветаў і ваяводзтваў на адлегласьці ня больш за мілю ад Крэва. У 1564 на Крэўскім старостве апынуўся князь-уцякач [[Андрэй Курбскі]], вядомы сваім ліставаньнем зь Вялікім
Новы росквіт Крэўскага староства зьвязаны з праўленьнем караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]]. У 1559 ім быў выдадзены прывілей на Магдэбурскае права, а на першым этапе [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] адмысловым унівэрсалам быў зацьверджаны ўнікальны статус Крэва: мястэчка абвяшчалася кропкай збору [[Паспалітае рушэньне|паспалітага рушэньня]] шляхты з усяго князтва, гетман і паны-рада мусілі былі знаходзіцца ў Крэўскім замку, войскі, што прыбывалі з усёй краіны, разьмяшчаліся паводле паветаў і ваяводзтваў на адлегласьці ня больш за мілю ад Крэва. У 1564 на Крэўскім старостве апынуўся князь-уцякач [[Андрэй Курбскі]], вядомы сваім ліставаньнем зь Вялікім князем Маскоўскім [[Іван Жахлівы|Іванам ІV]].
князем Маскоўскім Іванам ІV.


Другая палова ХVІІ ст. прынесла новыя разбурэньні. [[Ашмянскі павет]] зазнаў страшэнных стратаў насельніцтва - больш за 130 тыс. Крэва зьнікае з паведамленьняў ажно да другой трэці ХVІІІ ст. У наступныя дзесяціроччы назіраецца новы ўздым, ажыўляецца гандаль за кошт перасяленцаў-юдэяў. Зьнікае староства як адміністрацыйная адзінка пасьля канцатковай ліквідацыі Рэчы Паспалітай.
Другая палова ХVІІ ст. прынесла новыя разбурэньні. [[Ашмянскі павет]] зазнаў страшэнных стратаў насельніцтва - больш за 130 тыс. Крэва зьнікае з паведамленьняў ажно да другой трэці ХVІІІ ст. У наступныя дзесяціроччы назіраецца новы ўздым, ажыўляецца гандаль за кошт перасяленцаў-юдэяў. Зьнікае староства як адміністрацыйная адзінка пасьля канцатковай ліквідацыі Рэчы Паспалітай.

Вэрсія ад 03:06, 16 сьнежня 2022

Крэўскае староства
Агульныя зьвесткі
Краіна ВКЛ
Статус староства
Уваходзіць у Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Крэва
Староста гл. Крэўскія старосты
Афіцыйныя мовы руськая, польская (з 1696)
Насельніцтва (1789) 1 мястэчка, 8 вёсак, 4 засьценкі, 260 дымоў, 1279 душ
Канфэсійны склад каталікі, уніяты, юдэі
Час існаваньня 1398 — 1795
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Крэўскае староства з цэнтрам у Крэве - адміністрацыяна-тэрытарыяльная адзінка і дзяржаўнае ўладаньне ў Ашмянскім павеце1566) Віленскага ваяводзтва, якое было ўтворанае ў выніку скасаваньня напрыканцы XIV ст. аднайменнага ўдзельнага княства ў басэйне Бярэзіны, прытока Нёмана. Крэўскае староства зьяўлялася гродавым, што азначала дзяржаўнае ўладаньне вакол сядзібы дзяржаўнага чыноўніка - гродавага старосты, якое знаходзілася ў ягоным кіраваньні і прызначалася на ягонае ўтрыманьне. Шчэ адной адметнасьцю гродавага староства зьяўляўся гродзкі суд, але дакладна вядома, што за часоў існаваньня павету Ашмянскага на ягонай тэрыторыі існавалі толькі 2 гродзкія суды - ў цэнтры павету і ў Мядзелу (пазьней - у Паставах).

Гісторыя

Крэўскае староства мела ўнікальную перадгісторыю свайму стварэньню, паколькі ў якасьці ўдзельнага княства было асноўнай рэзыдэнцыяй Вялікіх князёў Літоўскіх Альгерда і ягонага сына Ягайлы.

Вялікі князь Вітаўт ажыцьцяўляў сьвядомую палітыку цэнтралізацыі ўлады, таму, дзе гвалтам, а дзе мажліва - дыпляматычнымі захадамі, намагаўся ліквідаваць удзельныя княствы. Напрыканцы XIV ст. склалася спрыяльная сытуацыя - на Крэве не засталося князя, і Вітаўт разпарадзіўся перадаць гэтую тэрыторыю ў дзяржаўную юрыздыкцыю надаўшы зямлі статус староства. Першым старостам Крэўскім, які здадваецца ў тагачасных крыніцах пад 1401 рокам, быў Андрэй Гаштольд, адзін з найбольш уплывовых паноў радных. Новаўтворанае староства забясьпечвае функцыянаваньне Крэўскага замку, на тай час аднаго з шасьці найлепшых каменных умацаваньняў у ВКЛ.

Далейшы драматычны пэрыяд не захаваў імёнаў наступных старостаў цягам больш як 60 рокаў. Падчас грамадзянскай вайны 1432-38 Крэўскі замак некалькі разоў трапляе пад удар. У 1445 року падчас змовы князёў Валожынскіх супраць Вялікага князя Казіміра разгром змоўшчыкаў таксама адбыўся пад мурамі замку. У 1503-06 роках Крэва зазнала спусташальных набегаў татараў. У 1519 падчас глыбокай выправы маскоўскае войска захапіла апусьцелыя Крэўскія ўмацаваньні. Сігізмунд Гэрбэрштайн у той час ахарактарызаваў Крэўскі замак як закінуты.

Новы росквіт Крэўскага староства зьвязаны з праўленьнем караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Аўгуста. У 1559 ім быў выдадзены прывілей на Магдэбурскае права, а на першым этапе Лівонскай вайны адмысловым унівэрсалам быў зацьверджаны ўнікальны статус Крэва: мястэчка абвяшчалася кропкай збору паспалітага рушэньня шляхты з усяго князтва, гетман і паны-рада мусілі былі знаходзіцца ў Крэўскім замку, войскі, што прыбывалі з усёй краіны, разьмяшчаліся паводле паветаў і ваяводзтваў на адлегласьці ня больш за мілю ад Крэва. У 1564 на Крэўскім старостве апынуўся князь-уцякач Андрэй Курбскі, вядомы сваім ліставаньнем зь Вялікім князем Маскоўскім Іванам ІV.

Другая палова ХVІІ ст. прынесла новыя разбурэньні. Ашмянскі павет зазнаў страшэнных стратаў насельніцтва - больш за 130 тыс. Крэва зьнікае з паведамленьняў ажно да другой трэці ХVІІІ ст. У наступныя дзесяціроччы назіраецца новы ўздым, ажыўляецца гандаль за кошт перасяленцаў-юдэяў. Зьнікае староства як адміністрацыйная адзінка пасьля канцатковай ліквідацыі Рэчы Паспалітай.

Старосты

Андрэй Гаштольд
Базыль Зяновіч
Пётр Глябовіч
Андрэй Эпімахавіч
Нікадзім Цэханавецкі
Міхал Сьвінюскі
Мікалай Нарбут
Мікалай Осьцік
Андрэй Курбскі
Лукаш Сьвірскі
Ян Валмінскі
Юрый Валмінскі
Ян Валмінскі (сын Юрыя)
Крыштаф Хадкевіч
Ян Нарушэвіч
Казімір Францкевіч
Караль Марсон
Ян Сьлізень
Міхал Адам Сьлізень
Стэфан Сьлізень
Язэп Важынскі
Рафал Сьлізень

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Акты Виленской археографической комиссии. Вильна, 1898. Т.25. С. 114—130.
  • Алег Дзярновіч, Алег Трусаў, Ігар Чарняўскі. Лёс Крэва. Мінск, Полымя, 1993.