Перайсьці да зьместу

Лямбард: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 3: Радок 3:
== Азначэньне ==
== Азначэньне ==


Ацэнка закладу адбываецца непасрэдна ў лямбардзе па ўзгадненьні бакоў. Уладальнік рэчы на аснове дагавора захоўваньня атрымлівае імянны закладны квіток і суму грошай. Пры жаданьні ўладальніка забраць назад сваю маёмасьць, ён павінен аплаціць рост за той час, што карыстаўся грашыма. У выпадку нявыкупу маёмасьці ўладальнікам яна становіцца ўласнасьцю лямбарда.
Ацэнка закладу адбываецца непасрэдна ў лямбардзе па ўзгадненьні бакоў. Уладальнік рэчы на аснове дагавора захоўваньня атрымлівае імянны закладны квіток і суму грошай. Пры жаданьні ўладальніка забраць назад сваю маёмасьць, ён павінен аплаціць рост за той час, што карыстаўся грашыма. У выпадку нявыкупу маёмасьці ўладальнікам яна становіцца ўласнасьцю лямбарда<ref>https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9B%D1%8F%D0%BC%D0%B1%D0%B0%D1%80%D0%B4&veaction=edit

https://sunlight.net/lombard/</ref>.


== Мінулае ==
== Мінулае ==

Вэрсія ад 16:08, 23 ліпеня 2024

Лямбард (ад назвы італьянскай вобласьці Лямбардыя) — даходная (камэрцыйная) арганізацыя, якая выдае кароткачасовыя пазыкі пад заклад рэчаў і рухомай маёмасьці грамадзянаў (ювелірных вырабаў, тэхнікі, твораў мастацтва й інш.)[1].

Азначэньне

Ацэнка закладу адбываецца непасрэдна ў лямбардзе па ўзгадненьні бакоў. Уладальнік рэчы на аснове дагавора захоўваньня атрымлівае імянны закладны квіток і суму грошай. Пры жаданьні ўладальніка забраць назад сваю маёмасьць, ён павінен аплаціць рост за той час, што карыстаўся грашыма. У выпадку нявыкупу маёмасьці ўладальнікам яна становіцца ўласнасьцю лямбарда[2].

Мінулае

Упершыню былі вынайдзены купцамі зь Лямбардыі ў 15 стагодзьдзі. Першы мяшчанскі лямбард быў адчынены ў Нюрнбэргу ў 16 стагодзьдзі.

Гэтак званыя «абутковыя лямбарды» атрымалі сваё распаўсюджаньне ў 19 стагодзьдзі. Яны прымалі сьвяточны абутак ад працоўных альбо служачых. У канцы тыдня, пасьля атрыманьня заробку, людзі маглі выкупіць свой абутак.

Часам у лямбард трапляюць незвычайныя рэчы ці здараюцца кур’ёзныя выпадкі. У 1676 годзе ўдава пісара Тэадора Эльяшэвіча па прычыне цяжкага матэрыяльнага становішча здала ў лямбард так званыя «мяшчанскія кнігі» зь мескае ўправы[3].

Беларусь

У Беларусі асноўнымі наведвальнікамі лямбардаў зьяўляюцца пэнсіянэры, студэнты, гандляры. Лямбарды вельмі распаўсюджаны ў Менску, а таксама ёсьць у кожным абласным цэнтры. Лямбарды актывізуюцца ў крызысныя сытуацыі, калі насельніцтву даводзіцца вырашаць матэрыяльныя праблемы. З-за канцэнтрацыі ювелірных вырабаў і грашовых сродкаў лямбарды часам зьяўляюцца аб’ектам нападу[4].

Крыніцы