Эўра: розьніца паміж вэрсіямі
д Сымбаль Меткі: Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту Пашыраная мабільная праўка |
→Гісторыя: Выпраўленая памылка Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту Пашыраная мабільная праўка |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
Першыя ідэі эканамічнага й валютнага зьвязу ў Эўропе пабачылі сьвет яшчэ задоўга да стварэньня Эўрапейскіх супольнасьцяў. Напрыклад, на раньнім этапе функцыяваньня [[Ліга народаў|Лігі народаў]], [[Густаў Штрэзэман]] у 1929 годзе зрабіў запыт на стварэньне эўрапейскае валюты на тле ўзмацненьня эканамічнага падзелу Эўропы празь зьяўленьне шэрагу новых нацыянальных дзяржаваў у рэгіёне па сканчэньні [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]]. |

Першая спроба стварэньня эканамічнага й валютнага зьвязу паміж чальцамі [[Эўрапейская эканамічная супольнасьць|Эўрапейскае эканамічнае супольнасьці]] (ЭЭС) была зробленая зь ініцыятывы Эўрапейскае камісіі ў 1969 годзе, якая выказвала неабходнасьць большае каардынацыі эканамічнае палітыкі й валютнага супрацоўніцтва. Такі вынік быў пасяджэньня [[Эўрапейская рада|Эўрапейскае рады]] ў [[Гаага|Гаазе]] ў сьнежні 1969 году. Эўрапейская рада даручыла [[П’ер Вэрнэр|П’еру Вэрнэру]], прэм’ер-міністру [[Люксэмбурґ]]у, знайсьці спосаб паменшыць валатыльнасьць абменнага курсу. Ягонае спавешчаньне было апублікаванае ў кастрычніку 1970 году. Згодна з справаздачай, было рэкамэндавана зрабіць цэнтралізацыю нацыянальнае макраэканамічнае палітыкі, якая прадугледжвала поўнае й незваротнае ўсталяваньне парытэтных ставак і поўнае вызваленьне руху [[капітал]]у. Тым ня менш, прапановаў па стварэньні ані адзінае валюты, ані цэнтральнага банку не было<ref> |
Першая спроба стварэньня эканамічнага й валютнага зьвязу паміж чальцамі [[Эўрапейская эканамічная супольнасьць|Эўрапейскае эканамічнае супольнасьці]] (ЭЭС) была зробленая зь ініцыятывы Эўрапейскае камісіі ў 1969 годзе, якая выказвала неабходнасьць большае каардынацыі эканамічнае палітыкі й валютнага супрацоўніцтва. Такі вынік быў пасяджэньня [[Эўрапейская рада|Эўрапейскае рады]] ў [[Гаага|Гаазе]] ў сьнежні 1969 году. Эўрапейская рада даручыла [[П’ер Вэрнэр|П’еру Вэрнэру]], прэм’ер-міністру [[Люксэмбурґ]]у, знайсьці спосаб паменшыць валатыльнасьць абменнага курсу. Ягонае спавешчаньне было апублікаванае ў кастрычніку 1970 году. Згодна з справаздачай, было рэкамэндавана зрабіць цэнтралізацыю нацыянальнае макраэканамічнае палітыкі, якая прадугледжвала поўнае й незваротнае ўсталяваньне парытэтных ставак і поўнае вызваленьне руху [[капітал]]у. Тым ня менш, прапановаў па стварэньні ані адзінае валюты, ані цэнтральнага банку не было<ref>{{спасылка|копія=https://web.archive.org/web/20010928182920/http://specials.ft.com/euro/FT3O9H0O2PC.html|загаловак=The history of the euro — Special Reports / Euro Background|выдавец=Financial Times|url=http://specials.ft.com/euro/FT3O9H0O2PC.html}}</ref>. |
||
У 1994 годзе ў [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурце-на-Майне]] быў заснаваны [[Эўрапейскі валютны інстытут]], у задачы якога ўваходзіла кіраўніцтва праектам стварэньня адзінае валюты й назіраньне за эканамічнымі працэсамі ў краінах-сябрах ЭЗ. Эканамістамі, якія дапамаглі стварыць альбо зрабілі важкі ўнёсак у эўра, былі [[Робэрт Мандэл]], [[Вім Дуйзэнбэрг]], [[Робэрт Толісан]], [[Нэйл Даўлінг]] і [[Тамаза Падоа-Счыёпа]]. Афіцыйны сцэнар пераходу да адзінае валюты быў прыняты на саміце ў [[Мадрыд]]зе 15—16 сьнежня 1995 году, таксама была ўстаноўленая назва новае валюты «эўра». |

Радок 36: | Радок 36: | ||
У 1997—1998 гадох быў праведзены конкурс у некалькі тураў на найлепшы дызайн наяўных эўра, пераможцам якога стаў [[Робэрт Каліна]], галоўны дызайнэр [[Цэнтральны банк Аўстрыі|Цэнтральнага банку Аўстрыі]]. У лютым 1998 году дызайн і спэцыфікацыі банкнотаў былі ўхваленыя Радай Эўрапейскага валютнага зьвязу. У жніўні 1998 году былі праведзены асноўныя выпрабаваньні па друку ўсіх наміналаў банкнотаў для канчатковага вырашэньня праблемаў выпуску. У дызайне банкнотаў выкарыстаныя выявы выбітных помнікаў Эўропы. Вокны й дзьверы, намаляваныя на адным баку, сымбалізуюць дух адкрытасьці й каапэрацыі ўнутры Эўрапейскае супольнасьці. На адваротным баку кожнае з банкнотаў намаляваны мост як мэтафара зносінаў людзей у ЭЗ і за ягонымі межамі. Усе банкноты маюць асаблівую абарону ад падробак. У тэндэры на пастаўку [[мэтал]]у для біцьця манэтаў эўра перамогу атрымаў [[Кітай]], Лаянскі мэдны завод у цэнтральнай правінцыі [[Хэнань]]. |

Паводле крытэраў далучэньня да новае валюты 2 траўня 1998 году для ўдзелу ў «зоне эўра» Радай ЭЗ былі дапушчаныя [[Аўстрыя]], [[Бэльгія]], [[Нямеччына]], [[Ірляндыя]], [[Гішпанія]], [[Італія]], [[Люксэмбург|Люксэмбурґ]], [[Нідэрлянды]], [[Партугалія]], [[Фінляндыя]] |
Паводле крытэраў далучэньня да новае валюты 2 траўня 1998 году для ўдзелу ў «зоне эўра» Радай ЭЗ былі дапушчаныя [[Аўстрыя]], [[Бэльгія]], [[Нямеччына]], [[Ірляндыя]], [[Гішпанія]], [[Італія]], [[Люксэмбург|Люксэмбурґ]], [[Нідэрлянды]], [[Партугалія]], [[Фінляндыя]] ды [[Францыя]]. Дзьве краіны, як то [[Вялікабрытанія]] й [[Швэцыя]], таксама ўкладваліся ў большасьць названых крытэраў, але адмовіліся ад удзелу ў «зоне эўра» як першыя ейныя ўдзельнікі. У [[Данія|Даніі]] паўсталі канстытуцыйныя праблемы, а ў [[Грэцыя|Грэцыі]] фінансавыя паказчыкі не адпавядалі неабходным патрабаваньням. Пры гэтым у [[Швэцыя|Швэцыі]] й [[Данія|Даніі]] прайшлі рэфэрэндумы, на якіх большасьць выказалася супраць прыняцьця эўра. 1 чэрвеня 1998 году быў заснаваны [[Эўрапейскі цэнтральны банк]] (ЭЦБ). Ягоная штаб-кватэра знаходзіцца ў Франкфурце-на-Майне. Задачы банку — падтрыманьне коштавае стабільнасьці й правядзеньне адзінае манэтарнае палітыкі па ўсёй тэрыторыі [[эўразона|эўразоны]]. Эўра для безнаяўных разьлікаў быў уведзены ў 1999 годзе. 1 студзеня 2002 году зьявіліся банкноты й манэты. Наяўны эўра замянілі нацыянальныя валюты 20 з 27 краінаў Эўрапейскага зьвязу. |
||
Пасьля фінансавай крызы ў ЗША 2008 году ўжо ў 2009 годзе сярод інвэстараў зьявіліся засьцярогі наконт зьяўленьня [[сувэрэнны дэфолт|крызісу сувэрэннае запазычанасьці]] адносна некаторых эўрапейскіх дзяржаваў, прычым сытуацыя стала асабліва напружанай на пачатку 2010 году<ref>[https://www.reuters.com/article/idUSLDE61F0W720100216 «Peripheral euro zone government bond spreads widen»]. Reuters.</ref><ref>[http://www.economist.com/node/16009099 «Acropolis now»]. The Economist.</ref>. Найбольш гостра пацярпела Грэцыя, але іншыя сябры эўразоны, як то [[Кіпр]], Ірляндыя, Італія, Партугалія й Гішпанія таксама зьведалі пэўныя негатыўныя наступствы<ref>[http://www.cnn.com/2013/07/27/world/europe/european-debt-crisis-fast-facts/index.html «European Debt Crisis Fast Facts»]. CNN.</ref><ref>[https://www.brookings.edu/wp-content/uploads/2016/07/PDFReisTextFallBPEA.pdf «Looking for a Success in the Euro Crisis Adjustment Programs: The Case of Portugal»]. Brookings Papers on Economic Activity.</ref>. Усе гэтыя краіны выкарыстоўвалі сродкі ЭЗ, акрамя Італіі, якая сама ёсьць асноўны донар [[Эўрапейскі фонд фінансавай стабільнасьці|Эўрапейскага фонду фінансавае стабільнасьці]]. Каб быць далучанымі ў зону эўра, краіны павінны былі выканаць пэўныя крытэры канвэргэнцыі, але сэнс такіх крытэраў быў паменшаны тым фактам, што яны не выконваліся з аднолькавым узроўнем строгасьці паміж краінамі<ref>[https://web.archive.org/web/20120404131043/http://www.voxeu.org/index.php?q=node%2F3454 «The politics of the Maastricht convergence criteria»]. Voxeu.</ref>. |

Цяперашняя вэрсія на 14:00, 16 лістапада 2024
Эўра | |
Euro (анг., фр., ням., нід., люксэмб., эст., італ., парт., фін., гішп., ірл., слав., харв.), Ευρώ (грэц.), Ewro (мальт.), Evro (славенск.), Eiro (латыс.), Euras (лет.), Евро (баўг.) | |
Банкноты эўра (2019 год) | |
Краіна | эўразона |
---|---|
Падзел | эўрацэнт |
Код ISO-4217 | EUR (978) |
Скарачэньне | э |
Сымбаль | € |
Манэты | 1, 2, 5, 10, 20, 50 эўрацэнтаў, 1, 2 эўра |
Банкноты | 5, 10, 20, 50, 100 эўра |
Цэнтральны банк | Эўрапейскі цэнтральны банк (Нямеччына) |
Увядзеньне ва ўжытак | 1 студзеня 2002 (22 гады таму) |
Папярэдняя валюта | эўрапейская грашовая адзінка, мясцовыя валюты 20 краінаў Эўразьвязу (2023 год) |
Мынца | мытныя двары 20 галоўных банкаў Эўрасыстэмы (2023 год) |
Абменны курс: (1 студзеня 2023 г.) | 1,07 даляра ЗША |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Э́ўра — валюта Эўрапейскага валютнага зьвязу, якая ёсьць другім паводле значнасьці грашовым сродкам у сусьветнай валютнай сыстэме пасьля амэрыканскага даляра.
Кантроль над эўра ажыцьцяўляецца Эўрапейскім цэнтральным банкам у Франкфурце-на-Майне. На 2023 год эўра ёсьць афіцыйнай валютай у 20 з 27 краінаў-удзельніц Эўразьвязу: Аўстрыі, Бэльгіі, Грэцыі, Гішпаніі, Ірляндыі, Італіі, Кіпры, Латвіі, Летувы, Люксэмбурґу, Мальце, Нідэрляндах, Нямеччыне, Партугаліі, Славаччыне, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Эстоніі й Харватыі. Таксама валюта выкарыстоўваецца яшчэ ў 9 дзяржавах, 7 зь якіх — эўрапейскія.
Эўра ёсьць другой паводле велічыні рэзэрвовай валютай, а таксама другой самай гандляванай валютай у сьвеце пасьля амэрыканскае валюты даляра ЗША[1][2][3]. Па стане на жнівень 2018 году ў абарачэньні знаходзілася больш за 1,2 трлн эўра.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя ідэі эканамічнага й валютнага зьвязу ў Эўропе пабачылі сьвет яшчэ задоўга да стварэньня Эўрапейскіх супольнасьцяў. Напрыклад, на раньнім этапе функцыяваньня Лігі народаў, Густаў Штрэзэман у 1929 годзе зрабіў запыт на стварэньне эўрапейскае валюты на тле ўзмацненьня эканамічнага падзелу Эўропы празь зьяўленьне шэрагу новых нацыянальных дзяржаваў у рэгіёне па сканчэньні Першае сусьветнае вайны.
Першая спроба стварэньня эканамічнага й валютнага зьвязу паміж чальцамі Эўрапейскае эканамічнае супольнасьці (ЭЭС) была зробленая зь ініцыятывы Эўрапейскае камісіі ў 1969 годзе, якая выказвала неабходнасьць большае каардынацыі эканамічнае палітыкі й валютнага супрацоўніцтва. Такі вынік быў пасяджэньня Эўрапейскае рады ў Гаазе ў сьнежні 1969 году. Эўрапейская рада даручыла П’еру Вэрнэру, прэм’ер-міністру Люксэмбурґу, знайсьці спосаб паменшыць валатыльнасьць абменнага курсу. Ягонае спавешчаньне было апублікаванае ў кастрычніку 1970 году. Згодна з справаздачай, было рэкамэндавана зрабіць цэнтралізацыю нацыянальнае макраэканамічнае палітыкі, якая прадугледжвала поўнае й незваротнае ўсталяваньне парытэтных ставак і поўнае вызваленьне руху капіталу. Тым ня менш, прапановаў па стварэньні ані адзінае валюты, ані цэнтральнага банку не было[4].
У 1994 годзе ў Франкфурце-на-Майне быў заснаваны Эўрапейскі валютны інстытут, у задачы якога ўваходзіла кіраўніцтва праектам стварэньня адзінае валюты й назіраньне за эканамічнымі працэсамі ў краінах-сябрах ЭЗ. Эканамістамі, якія дапамаглі стварыць альбо зрабілі важкі ўнёсак у эўра, былі Робэрт Мандэл, Вім Дуйзэнбэрг, Робэрт Толісан, Нэйл Даўлінг і Тамаза Падоа-Счыёпа. Афіцыйны сцэнар пераходу да адзінае валюты быў прыняты на саміце ў Мадрыдзе 15—16 сьнежня 1995 году, таксама была ўстаноўленая назва новае валюты «эўра».
У 1997—1998 гадох быў праведзены конкурс у некалькі тураў на найлепшы дызайн наяўных эўра, пераможцам якога стаў Робэрт Каліна, галоўны дызайнэр Цэнтральнага банку Аўстрыі. У лютым 1998 году дызайн і спэцыфікацыі банкнотаў былі ўхваленыя Радай Эўрапейскага валютнага зьвязу. У жніўні 1998 году былі праведзены асноўныя выпрабаваньні па друку ўсіх наміналаў банкнотаў для канчатковага вырашэньня праблемаў выпуску. У дызайне банкнотаў выкарыстаныя выявы выбітных помнікаў Эўропы. Вокны й дзьверы, намаляваныя на адным баку, сымбалізуюць дух адкрытасьці й каапэрацыі ўнутры Эўрапейскае супольнасьці. На адваротным баку кожнае з банкнотаў намаляваны мост як мэтафара зносінаў людзей у ЭЗ і за ягонымі межамі. Усе банкноты маюць асаблівую абарону ад падробак. У тэндэры на пастаўку мэталу для біцьця манэтаў эўра перамогу атрымаў Кітай, Лаянскі мэдны завод у цэнтральнай правінцыі Хэнань.
Паводле крытэраў далучэньня да новае валюты 2 траўня 1998 году для ўдзелу ў «зоне эўра» Радай ЭЗ былі дапушчаныя Аўстрыя, Бэльгія, Нямеччына, Ірляндыя, Гішпанія, Італія, Люксэмбурґ, Нідэрлянды, Партугалія, Фінляндыя ды Францыя. Дзьве краіны, як то Вялікабрытанія й Швэцыя, таксама ўкладваліся ў большасьць названых крытэраў, але адмовіліся ад удзелу ў «зоне эўра» як першыя ейныя ўдзельнікі. У Даніі паўсталі канстытуцыйныя праблемы, а ў Грэцыі фінансавыя паказчыкі не адпавядалі неабходным патрабаваньням. Пры гэтым у Швэцыі й Даніі прайшлі рэфэрэндумы, на якіх большасьць выказалася супраць прыняцьця эўра. 1 чэрвеня 1998 году быў заснаваны Эўрапейскі цэнтральны банк (ЭЦБ). Ягоная штаб-кватэра знаходзіцца ў Франкфурце-на-Майне. Задачы банку — падтрыманьне коштавае стабільнасьці й правядзеньне адзінае манэтарнае палітыкі па ўсёй тэрыторыі эўразоны. Эўра для безнаяўных разьлікаў быў уведзены ў 1999 годзе. 1 студзеня 2002 году зьявіліся банкноты й манэты. Наяўны эўра замянілі нацыянальныя валюты 20 з 27 краінаў Эўрапейскага зьвязу.
Пасьля фінансавай крызы ў ЗША 2008 году ўжо ў 2009 годзе сярод інвэстараў зьявіліся засьцярогі наконт зьяўленьня крызісу сувэрэннае запазычанасьці адносна некаторых эўрапейскіх дзяржаваў, прычым сытуацыя стала асабліва напружанай на пачатку 2010 году[5][6]. Найбольш гостра пацярпела Грэцыя, але іншыя сябры эўразоны, як то Кіпр, Ірляндыя, Італія, Партугалія й Гішпанія таксама зьведалі пэўныя негатыўныя наступствы[7][8]. Усе гэтыя краіны выкарыстоўвалі сродкі ЭЗ, акрамя Італіі, якая сама ёсьць асноўны донар Эўрапейскага фонду фінансавае стабільнасьці. Каб быць далучанымі ў зону эўра, краіны павінны былі выканаць пэўныя крытэры канвэргэнцыі, але сэнс такіх крытэраў быў паменшаны тым фактам, што яны не выконваліся з аднолькавым узроўнем строгасьці паміж краінамі[9].
Латвія й Летува плянавалі перайсьці на эўра ў 2009 годзе, але з прычыны эканамічнага крызу гэты пераход патрэбна было адкласьці, аднак у канчатковым выніку ў 2014 годзе Латвія перайшла да выкарыстаньня эўра, Летува перайшла на эўра 1 студзеня 2015 году. 31 сьнежня 2014 году эўра каштаваў 1,21 даляра ЗША. У адрозьненьне ад Летувы й Латвіі, Эстонія адразу здолела споўніць усе крытэры, неабходныя для пераходу на эўра, да 2011 году, і 12 траўня 2010 году Эўракамісія выступіла з афіцыйнай прапановай аб далучэньні гэтае краіны да эўразоны 1 студзеня 2011 году, што Эстонія й зрабіла[10]. Чэхія плянавала ўступіць у эўразону пасьля 2015 году, а магчыма нават у 2019 годзе, але па стане на 2019 год краіна адмовілася вызначыць дакладны тэрмін пераходу на эўра. Аналягічная сытуацыя й у Польшчы й Вугоршчыне. Баўгарыя й Румынія плянуюць перайсьці да агульнаэўрапейскае валюты да пачатку 2022 году. Плянуе пераход на эўра й Харватыя.
5 сакавіка 2021 году Ўправа фінансавых паводзінаў Вялікабрытаніі абвясьціла пра спыненьне пасьля 31 сьнежня 2021 году разьліку й абнародаваньня Лёнданскае міжбанкаўскае стаўкі прапановы (ЛМБСП) у эўра «Міжкантынэнтальнай біржай» (Атланта, штат Джорджыя, ЗША)[11].
1 студзеня 2023 году ў Харватыі ўвялі эўра для наяўных разьлікаў поруч з кунай. За наступныя 2 тыдні куну мелі вывесьці з абарачэньня[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Triennial Central Bank Survey 2007». BIS.
- ^ Aristovnik, Aleksander; Čeč, Tanja (30 March 2010). «Compositional Analysis of Foreign Currency Reserves in the 1999—2007 Period. The Euro vs. The Dollar As Leading Reserve Currency». Munich Personal RePEc Archive
- ^ «There Are Only Two Real Threats To The US Dollar’s Status As The International Reserve Currency». Business Insider.
- ^ The history of the euro — Special Reports / Euro Background. Financial Times. Архіўная копія
- ^ «Peripheral euro zone government bond spreads widen». Reuters.
- ^ «Acropolis now». The Economist.
- ^ «European Debt Crisis Fast Facts». CNN.
- ^ «Looking for a Success in the Euro Crisis Adjustment Programs: The Case of Portugal». Brookings Papers on Economic Activity.
- ^ «The politics of the Maastricht convergence criteria». Voxeu.
- ^ «Эстонія пераходзіць на эўра». Радыё Свабода
- ^ Нацбанк рэкамэндуе выкарыстоўваць альтэрнатыўныя стаўкам ЛМБСП безрызыкоўныя індыкатары // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 лістапада 2021 г. Праверана 16 лістапада 2021 г.
- ^ Харватыя ўступіла ў Шэнгенскую зону і перайшла на эўра // Беларуская служба Радыё «Свабода», 1 студзеня 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эўрапейскі цэнтральны банк
- Эўра — банкноты і гісторыя (анг.) (ням.)