Перайсьці да зьместу

Герб Казахстану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Dinamik-bot (гутаркі | унёсак) у 01:26, 26 жніўня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Герб Казахстану

Дзяржаўны герб Рэспублікі Казахстан уяўляе сабой выяву шанырака (верхняя скляпеністая частка юрты) на блакітным фоне, ад якога ва ўсе бакі ў выглядзе сонечных прамянёў расходзяцца ўыкі (апоры) у апраўленьні крылаў мітычных канёў. У ніжняй частцы гербу — надпіс «Казақстан».

У каляровай выяве Дзяржаўны герб Рэспублікі Казахстан — двух колераў: золата і сіне-блакітнага.

Гісторыя

Шырока ўжывальны сёньня тэрмін «герб» адбываецца ад нямецкага слова «ербо». У перакладзе на казаскую ён азначае паняцьце «танба» (тамга, знак). Упершыню дадзены тэрмін пачаў ужывацца ў старажытным Цюрскім Каганаце (551630 гг.)

4 чэрвеня 1992 году — дзень нараджэньня дзяржаўнага гербу Рэспублікі Казахстан.

Сёньняшні герб сувэрэннага Казахстану зьяўляецца вынікам велізарнай працы, творчых шуканьняў двух вядомых архітэктараў: Жандарбэка Малібэкавіча Малібэкава і Шот-Амана Ўаліханава. У фінальным конкурсе прымалі ўдзел 245 праектаў і 67 апісаньняў будучага гербу.

Дэталі гербу

Шанырак Выява шаныраку — верхняй скляпеністай купалападобнай часткі юрты — у дзяржаўным гербе рэспублікі — гэта выява агульнага дому ўсіх людзей, якія пражываюць у Казахстане. Шчасьце ў ім залежыць ад дабрабыту кожнага, як трываласьць шаныраку залежыць ад надзейнасьці яго ўыкаў (апор).

Шанырак ня толькі па форме нагадвае нябесны купал, але і па адлюстраваньні ў вобразе людзей зьяўляецца адным з важных элемэнтаў жыцьцеўладкаваньня. Шанырак — сымбаль бацькоўскага дому, а ў шырэйшым разуменьні і сьвету як сусьвету.

Тулпар На гербе намаляваны Тулпар — мітычны конь з крыламі. Такія жа коні ўпрыгожваюць шалом ісыкскага Залатога чалавека

Крылы сымбалізуюць мару аб пабудове моцнай, квітнеючай дзяржавы. Яны сьведчаць таксама аб чыстых намерах і імкненьні да ўдасканаленьня і дасягненьню гармоніі ў грамадзтве, з прыродай і сусьветнай цывілізацыяй. У дзяржаўным гербе рэспублікі намаляваныя два мітычных каня, і яны як бы засьцерагаюць шанырак з двух бакоў. Яны таксама ярка выяўляюць ідэю служэньня агульнаму дому — Радзіме. Берагчы Радзіму як зрэнку вока і аддана служыць ёй адзін з важных лейтматываў, закладзеных у выявах мітычных канёў.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Герб Казахстанусховішча мультымэдыйных матэрыялаў