Перайсьці да зьместу

Павал Стэфан Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Павал Стэфан Сапега, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 00:38, 26 студзеня 2018. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Павал Стэфан Сапега
П. С. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
П. С. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1565(1565)
Памёр 19 ліпеня 1635
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Багдан Сапега
Марыя Капуста
Жонка Рэгіна з Дыбоўскіх
Альжбета Вэсэлен
Кацярына з Гаслаўскіх
Соф’я з Даніловічаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Ганна Кацярына, Тэафілія, Крыстына
Дзейнасьць дзяржаўны дзяяч

Павал Стэфан Сапега (1565 — 19 ліпеня 1635, Гальшаны) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1593—1623), падканцлер вялікі літоўскі (з 1623)[1].

З коданскай лініі роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Багдана і Марыі Капусьцянкі. Меў брата Мікалая Крыштапа.

Павал Стэфан Сапега
З Коданскай галерэі, 1709
Невядомы мастак, XVII ст.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі. У 1593, дзякуючы падтрымцы Льва Сапегі, атрымаў пасаду канюшага вялікага літоўскага. У 1600 зьдзейсьніў паломніцтва ў Рым, дзе яго прыняў папа Клімэнт VIII.

Браў удзел у смаленскай кампаніі 1609—1611. У часе аблогі Смаленску страціў руку. За заслугі перад Айчынай атрымаў у 1611 Гомельскае староства.

14 сакавіка 1623 атрымаў пасаду падканцлера вялікага літоўскага. Быў прыхільнікам зьніжэньня вартасьці талераў і дукатаў дзеля спыненьня іх вывазу за мяжу.

Знаходзіўся пры двары Жыгімонта Вазы няпэрэдадні ягонай сьмерці, браў удзел у таемных нарадах Сэнату пад кіраўніцтвам прымаса Яна Вэнжыка (2—5 траўня 1632), а таксама ў каранаваньні Ўладзіслава Вазы ў лютым 1633.

Упершыню ажаніўся з Рэгінай Дыбоўскай (шлюб у 1599), другі раз — з Альжбетай Вэселены (у 1602)), зь якой меў дачок Ганну Кацярыну, Тэафілію і Крыстыну. Трэці раз пабраўся шлюбам з Кацярынай Гаслаўскай (у 1618), чацьверты — з Соф’яй Даніловіч (у 1630). Пахавалі П. С. Сапегу ў касьцёле францішканаў у Гальшанах, дзе раней вырабілі мармуровае надмагільле для яго і трох жонак[2]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 178.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павал Стэфан Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў