Перайсьці да зьместу

Ярмуць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 17:10, 17 сакавіка 2024. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Armuth
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ahr + Muta
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ярмуць»

Ярмуць — мужчынскае імя.

Паходжаньне

Армут (Armuth) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арвід, Арман, Ярмунд; германскія імёны Arvid, Arman, Aramund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[2], а аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[3].

У Польшчы ў 1571 годзе адзначалася прозьвішча Jarmut[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iarmuthiewicz (1786—1788 гады)[5].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 321.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 59.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 111.
  5. ^ Mickienė I., Petrūnaitytė J. Vyrų įvardijimai Radviliškio Švč. Mergelės Marijos Gimimo bažnyčios 1786—1788 m. ir 1813—1814 m. krikšto metrikų knygose // Lituanistica. Nr. 3, 2019. P. 189.