Перайсьці да зьместу

Крыштап Казімер Белазор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Крыштап Казімер Белазор

Герб «Вянява»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 5 сакавіка 1687
Род Белазоры
Бацькі Казімер Караль Белазор
Кацярына з Раецкіх
Жонка Ганна з Рудамінаў-Дусяцкіх
Яна Альжбета з Ісайкоўкіх
Дзеці Алена з Белазораў[d]

Крыштап Казімер Белазор (? — 5 сакавіка 1687)  — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы вялікі літоўскі1683).

Трымаў Упіцкае1676), Керсноўскае і Віштынецкае староствы.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Казімера Караля, ваяводы менскага, і Кацярыны з Раецкіх.

Займаў пасады ўпіцкага падстолія (з 1657), харунжага (з 1663), маршалка (з 1671). Быў каралеўскім палкоўнікам. Абіраўся паслом на соймы 1667 і 1674. У 1683 заснаваў кляштар дамініканаў у мястэчку Дунілавічы[1].

Першы раз ажаніўся з Ганнай Рудамінай-Дусяцкай, другі — зь Янай Альжбетай Ісайкоўкай. Нашчадкаў не пакінуў.

Крыніцы

  1. ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.

Літаратура