Перайсьці да зьместу

Магілёўская транспартная пракуратура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Магілеўская транспартная пракуратура
Даведка
ПапярэднікМагілеўская тр. пр-ра БССР
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (33 гады таму)
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба212030 Беларусь,
м. Магілеў,
вул. Дабралюбава, 6
Дзейнічае ў месцахМагілеўская вобласьць
Службовыя мовырасейская
беларуская
ПракуратІльлюшэнка Андрэй Валер'евіч
УправаПр-ра Магілеўскае в-сьці
Галоўная ўправаГен. пракуратура
Зьвязаныя службысуд
СК РБ
міліцыя
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Магілеўская транспартная пракуратура[1] — дзяржаўная земская ўправа ў Магілеўскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Магілеўская вобласьць.

Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Магілеўскае вобласьці.

Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 212030 г. Магілеў, вул. Дабралюбава, 6.

Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — транспартны пракурат Ільлюшэнка Андрэй Валер'евіч[a] і мае званьне раднік юстыцыі.

Назва

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Сьцяг Беларусі Тарашкевіца Магілеўская транспартная пракуратура
Сьцяг Беларускай ССР Наркамаўка Магілёўская транспартная пракуратура

Дзейнасьць

Транспартная пракуратура назірае за выкананьнем права на беларускае чыгунцы. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца з транспартнае міліцыі (аддзел унутраных спраў на транспарце). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

Права

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў. Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Сьпіс законаў

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Заўвагі

  1. ^ Па-расейску: "Ильюшенко Андрей Валерьевич".