Постмадэрнізм
Постмадэрні́зм (франц. postmodernisme — пасьля мадэрнізму[1]) — тэрмін, які вызначае структурна падобныя зьявы ў сусьветным грамадзтве і культуры другой паловы XX стагодзьдзя: ён ужываецца як для характарыстыкі постнеклясычнага тыпу філязофстваваньня, гэтак і для комплексу стыляў у мастацтве. Постмадэрн — стан сучаснай культуры, які ўключае ў сябе перад-постнеклясычную філязофскую парадыгму, да-постмадэрнісцкае мастацтва, а таксама масавую культуру гэтай эпохі.[1][2]
Адрозьненьне постмадэрнізму ад мадэрнізму
Постмадэрнізм узьнік як антытэза мадэрнізму, адкрыты для разуменьня толькі нешматлікім[3]. Постмадэрн надае ўсяму гульнявую форму, нівэліруе адлегласьць паміж масавым і элітарным спажыўцом, зводзячы эліту ў масы (гламур). Адрозьненьне постмадэрнізму ад мадэрнізму мае быць наступным чынам:
Параўнальная табліца па Іхабу Хасану | |
---|---|
мадэрнізм | постмадэрнізм |
зачыненая замкнёная форма | адкрытая растуленая антыформа |
мэта | гульня |
задума | выпадак |
герархія | анархія |
майстэрства/логас | вычэрпваньне/маўчаньне |
прадмет мастацтва/скончаны твор | працэс/пэрфоманс/хэпэнінг |
дыстанцыя | удзел |
творчасьць/татальнасьць/сынтэз | дэканструкцыя/антысынтэз |
прысутнасьць | адсутнасьць |
цэнтраваньне | расьсейваньне |
жанр/межы | тэкст/інтэртэкст |
сэмантыка | рыторыка |
парадыгма | сынтагма |
мэтафара | мэтанімія |
сэлекцыя | камбінацыя |
карані/глыбіня | рызома/паверхня |
інтэрпрэтацыя/тлумачэньне | супрацьінтэрпрэтацыя/няслушнае тлумачэньне |
азначальнае | якое азначае |
чытаньне | ліст |
апавяданьне/вялікая гісторыя | антыапавяданьне/малая гісторыя |
асноўны код | ідыалект |
сымптом | жаданьне |
тып | мутант |
фалацэнтрызм | поліморфнасьць/андрагінізм |
паранойя | шызафрэнія |
вытокі/чыньнікі | адрозьненьне/сьледзтва |
Бог-Бацька | Сьвяты дух |
мэтафізыка | іронія |
пэўнасьць | нявызначанасьць |
трансцэндэнтнае | іманэнтнае |
Параўнальная табліца па Брайніну-Пасеку[4] | |
---|---|
мадэрнізм | постмадэрнізм |
Скандальнасьць | Канфармізм |
Антымяшчанскі пафас | Адсутнасьць пафасу |
Эмацыйнае адмаўленьне былога | Дзелавое выкарыстаньне папярэдняга |
Першаснасьць як пазыцыя | Другаснасьць як пазыцыя |
Ацэнка ў саманазве: «Мы — новае» | Адсутнасьць ацэнкі ў саманазве: «Мы — усё» |
Дэкляраваная элітарнасьць | Не дэкляраваная дэмакратычнасьць |
Перавага ідэальнага над матэрыяльным | Камэрцыйны посьпех |
Вера ў высокае мастацтва | Антыўтопія |
Фактычная культурная пераемнасьць | Адмова ад папярэдняй культурнай парадыгмы |
Выразнасьць мяжы мастацтва - не мастацтва | Усё можа звацца мастацтвам |
Крыніцы
- ^ а б Постмадэрнізм // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- ^ Новый философский словарь. Постмодернизм. — Минск: Современный литератор, 2007. — С. 425.
- ^ Скоропанова И. С. Русская постмодернистская литература// Флинта; 2002 г.; 608 стр.; 5-89349-108-4
- ^ В.Брайнин-Пассек. О постмодернизме, кризисе восприятия и новой классике.// Новый мир искусства — Санкт-Петербург, ноябрь 2002