Гайнрых Бёль
Гайнрых Бёль (па-нямецку: Heinrich Böll) (21 сьнежня 1917, Кёльн — 16 ліпеня 1985, Кройцаў-Лянгенбройх) — нямецкі пісьменьнік і перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1972).
На беларускую мову творы Бёля перакладалі Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Папковіч, Лілія Дарашкевіч, Уладзіслаў Струміла, Алена Талапіла і іншыя.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гайнрых Бёль нарадзіўся ў Кёльне. Быў шостым дзіцём у сям’і і трэцім сынам свайго бацькі (маці Гайнрыха, Марыя, была другой жонкай Віктара Бёля). У 1924—1928 гадох наведваў каталіцкую школу, пасьля перайшоў у дзяржаўную гуманітарную гімназію імя кайзэра Вільгельма. У 1937 годзе Гайнрых пачаў працаваць у кніжнай краме ў Боне — у гэты час ён упершыню паспрабаваў сябе ў якасьці пісьменьніка. Улетку 1939 году паступіў у Кёльнскі ўнівэрсытэт на факультэт германістыкі і клясычнай філялёгіі, аднак у хуткім часе вымушаны быў пачаць службу ў Вэрмахце. У красавіку 1945 году трапіў у палон да амэрыканцаў, але быў вызвалены ўжо ў верасьні. У 1942 годзе ў часе франтавога адпачынку ажаніўся з Аньне Мары Чэх. Яго першы сын Крыстоф не пражыў і году пасьля свайго нараджэньня ў 1945. Сыны Раймунд, Рэнэ і Вінцэнт нарадзіліся ў 1947, 1948 і 1950 гг.
Пасьля вайны Бёль працягваў пісаць, паралельна працуючы ў розных месцах. Ён таксама працягнуў навучаньне ў Кёльнскім унівэрсытэце. У гэты час сям’я жыла ў асноўным на заработак жонкі. Першыя апавяданьні Гайнрыха Бёля былі надрукаваныя ў 1947 годзе. З 1970 да 1972 гг. Бёль узначальваў нямецкі ПЭН-цэнтар, а з 1971 да 1974 гг. быў прэзыдэнтам міжнароднага ПЭН-цэнтру. У 1972 годзе Гайнрых Бёль стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
Памёр 16 ліпеня 1985 году.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kreuz ohne Liebe, напісаны ў 1946—1947 гг; апублікаваны ў 2002 г.
- Aus der «Vorzeit». 1947
- Die Botschaft. 1947
- So ein Rummel. 1948
- Das Vermächtnis, напісаны ў 1948—1949 гг.; апублікаваны ў 1981 г.
- Der Zug war pünktlich. 1949
- Wanderer, kommst du nach Spa…. 1950
- Die schwarzen Schafe. 1951
- Nicht nur zur Weihnachtszeit. 1951
- Wo warst du, Adam?. 1951
- Nicht nur zur Weihnachtszeit. 1951
- Der Engel schwieg, напісаны ў 1949—1951 гг.; надрукаваны ў 1992 г.
- Die Waage der Baleks. 1952
- Und sagte kein einziges Wort. 1953
- Haus ohne Hüter. 1954, беларускі пераклад Ліліі Дарашкевіч, 1996
- Das Brot der frühen Jahre. 1955
- Zum Tee bei Dr. Borsig. 1955
- Wie in schlechten Romanen. 1956
- Irisches Tagebuch. 1957
- Die Spurlosen. 1957
- Doktor Murkes gesammeltes Schweigen und andere Satiren. 1958
- Billard um halb zehn. (Більярд а палове дзясятай) 1959, беларускі пераклад Лявона Баршчэўскага, 1993
- Ein Schluck Erde. 1962
- Ansichten eines Clowns. 1963
- Entfernung von der Truppe. 1964
- Ende einer Dienstfahrt. 1966
- Gruppenbild mit Dame. 1971
- Die verlorene Ehre der Katharina Blum. 1974
- Berichte zur Gesinnungslage der Nation. 1975
- Fürsorgliche Belagerung. 1979
- Was soll aus dem Jungen bloß werden?. 1981
- Vermintes Gelände. 1982
- Die Verwundung. Раньнія аповяды; апублікаваныя ў 1983 г.
- Bild-Bonn-Boenisch. 1984
- Frauen vor Flusslandschaft. 1985
- Der blasse Hund. Раньнія аповяды; апублікаваныя ў 1995 г.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Більярд а палове дзясятай: раман, апавяданні / Пер. з ням. і прадм. Л. Баршчэўскага. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 366 с. — (Б-ка замеж.прозы).
- Дом без гаспадара: раман / Пер. з ням. Л. Дарашкевіч. — Мн.: Беларусь, 1996. — 284, [1] с. — (Школьная бібліятэка).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка, прысьвечаная Генрыху Бёлю (ням.)
- Апавяданьне «Рызыка пісьменства» у перакладзе Алеся Пяткевіча (па-беларуску)
- Апавяданьне «Мой сумны твар» у перакладзе Алеся Пяткевіча (па-беларуску)
- Апавяданьне «Мой сумны твар» у перакладзе Раісы Крывальцэвіч (па-беларуску)
- Творы на «Беларускай Палічцы»