Мартын Келі
Мартын Келі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 красавіка 1990[1] (34 гады) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ўэст Бромўіч Альбіён | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2014 2009 2014—2022 2022— 2023 |
Лівэрпул → Гадэрсьфілд Таўн (арэнда) Крыстал Пэлас Ўэст Бромўіч Альбіён → Ўіган Атлетык (арэнда) |
33 (0) 7 (1) 121 (0) 5 (0) 1 (0) |
Зборныя | ||
2012 | Ангельшчына | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мартын Роналд Келі (па-ангельску: Martin Ronald Kelly; нарадзіўся 27 красавіка 1990 году, Ўістан, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, абаронца клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улетку 2007 году перабраўся з акадэміі ў клюб «Лівэрпул». У інтэрвію афіцыйнаму сайту клюбу распавёў, што вельмі рады зрабіць крок уверх, пасьля таго як 2 гады прамучыўся з траўмай сьпіны. Пад кіраўніцтвам Гэры Аблета атрымаў перамогу ў спаборніцтве сярод рэзэрвовых камандаў. У сэзоне 2008—2009 гадоў трапіў у заяўку першай каманды. Дэбютаваў у асноўным складзе камандзе 9 сьнежня 2008 году ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЭФА сэзона 2008—2009 гадоў супраць ПСВ, замяніўшы ў канцы матча капітана Джэймі Карагера[2].
У канцы сакавіка 2009 году Келі быў аддадзены ў арэнду клюбу «Гадэрсьфілд Таўн», дзе ён атрымаў добрыя водгукі й забіў свой першы гол у прафэсійным футболе. Рафаэль Бэнітэс заявіў, што, пасьля сыходу з клюбу Самі Хююпія, у Келі зьявіўся шанец прабіцца ў першую каманду[3]. Свой першы гол за клюб забіў у матчы Кубка лігі супраць лёнданскага «Чэлсі» на 63 хвіліне вызначыўшыся пасьля падачы Крэйга Бэламі.
14 жніўня 2014 году Келі далучыўся да складу «Крыстал Пэлас», падпісаўшы кантракт з клюбам на тры гады[4]. Пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэньні кантракту ў чэрвені 2022 году. У верасьні 2022 году стаў гульцом «Ўэст Бромўіч Альбіёну», але ў студзені 2023 году на правах арэнды накіраваўся да «Ўіган Атлетыку».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 траўня 2012 году Келі атрымаў свой першы заклік да нацыянальнай зборнай Ангельшчыны да таварыскага матчу супраць зборнай Нарвэгіі 26 траўня 2012 году. Ён дэбютаваў выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне, замяніўшы Філа Джонза[5].
3 чэрвеня 2012 году быў уключаны ў склад зборнай на Эўра-2012, каб замяніць Гэры Кэгіла, які зламаў сківіцу падчас таварыскага матчу супраць зборнай Бэльгіі[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Лівэрпул»
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Martin Kelly // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ ПСВ — Ливерпуль — 1:3. liverpoolfc.tv
- ^ Бенитес о шансах Келли. liverpoolfc.tv
- ^ Crystal Palace sign Liverpool defender. BBC Sport
- ^ «Norway 0–1 England» BBC Sport.
- ^ «Euro 2012: Gary Cahill ruled out but Rio Ferdinand overlooked». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце «Лівэрпулу»
- Профіль на сайце ESPN
- Статыстыка на сайце soccerbase.com