Варапаеўскі пасялковы савет
Варапа́еўскі пасялко́вы саве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Варапаева.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 кастрычніка 1950 году мястэчка Варапаева пераўтворана ў гарадзкі пасёлак. У сувязі з гэтым Варапаеўскі сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет у складзе Дунілавіцкага (20 студзеня 1960 году — Глыбоцкага раёну, з 25 сьнежня 1962 году — Пастаўскага) раёну Полацкай (з 8 студзеня 1954 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Віцебскай) вобласьці[1].
18 сьнежня 2009 году пасялковаму савету перададзеная тэрыторыя скасаванага Белькаўскага сельсавету агульнай плошчай 5538,8 гектараў з разьмешчанымі на ёй населенымі пунктамі Аліхверы, Альшнева, Барэйкі, Белькі, Вайцяхі, Галбея, Кеўлічы, Косаўшчына, Невядомшчына, Паўлюгі, Полава, Пятровічы, Рагоўскія, Рымкі, Стахоўскія і Трумпічы[2].
10 жніўня 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[3].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1986 году — 50[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Воропаевский поселковый Совет депутатов и исполнительный комитет(недаступная спасылка) (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 18.12.2009 г. № 202 «Пра скасаваньне Белькаўскага сельсавету і зьмене межаў Варапаеўскага пассавету і Курапольскага сельсавету Пастаўскага раёну» (рас.)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 (рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 114
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 52, 53, 314, 430