Перайсьці да зьместу

Галубчыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галубчыкі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Глыбоцкі
Сельсавет: Узрэцкі
Насельніцтва: 69 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2156
Паштовы індэкс: 211804
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°14′30.5″ пн. ш. 27°37′4.2″ у. д. / 55.241806° пн. ш. 27.617833° у. д. / 55.241806; 27.617833Каардынаты: 55°14′30.5″ пн. ш. 27°37′4.2″ у. д. / 55.241806° пн. ш. 27.617833° у. д. / 55.241806; 27.617833
Галубчыкі на мапе Беларусі ±
Галубчыкі
Галубчыкі
Галубчыкі
Галубчыкі
Галубчыкі
Галубчыкі

Галу́бчыкі[1]вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Галубчыкі ўваходзяць у склад Узрэцкага сельсавету.

Вёска Галубчыкі згадваецца яшчэ ў пісьмовых крыніцах канца XVIII стагодзьдзя. На той час вёска была ўладаньнем знакамітага на Глыбоччыне шляхецкага роду Корсакаў, і належала ім ажно да другой паловы XIX стагодзьдзя.

У 1880 годзе, паводле дакумэнту «Царкоўна-прыходзкі летапіс Залескай Свята-Пакроўскай царквы Літоўскай епархіі…» Галубчыкі мелі 6 двароў.

Вёска ўваходзіла ў склад Залескае воласьці Дзісенскага павету Віленскае губэрні. Адміністрацыйную прыналежнасьць не зьмянілі нават бурлівыя падзеі Савецка-польскае вайны і заключанай потым Рыскай мірнай дамовы. Вёска атрымала статус калёніі (згуртаваньне хутароў) і апынуліся на тэрыторыі Залескае гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва адноўленае Польскае дзяржавы.

17 верасьня 1939 року на тэрыторыю Заходняе Беларусі ўступаюць савецкія войскі. З 15 студзеня 1940 году Галубчыкі належаць да навастворанага Глыбоцкага раёну Вялейскае вобласьці БССР. Успыхнутая ў хуткім часе вайна паміж Нямеччынай і СССР амаль не закранула вёску, а ў пачатку ліпеня 1944 року яна была захопленая савецкай арміяй. Многія жыхары вёскі пайшлі пасьля савецкага захопу Глыбоччыны ў дзейную армію і мужна змагаліся на франтох Нямецка-савецкае вайны. Дакладна вядомыя імёны 14 ураджэнцаў Галубчыкаў і суседніх вёсак (Сідары, Зеляцініна і Папкі), якія загінулі на той вайне. Па сканчэньні вайны жыхары вёскі паступова вярталіся да мірнай працы, але наперадзе іх чакалі значныя зьмены — празь некалькі рокаў пасьля вызваленьня ў раёне пачалася паўсюдная калектывізацыя. Ствараецца калгас і ў гэтай мясцовасьці.

Калгас «17 верасьня» быў утвораны 1 верасьня 1948 году па ініцыятыве жыхароў вёскі Стары Двор. У хуткім часе да першых калгасьнікаў далучыліся вяскоўцы з Галубчыкаў, Зеляцініны і Папкоў.

Пачатковую адукацыю маленькія вяскоўцы атрымоўвалі ў Папкоўскай пачатковай школе, што была адчынена ў гэтай вёсцы адразу пасьля вайны і месьцілася ў здымным памяшканьні. У пачатку 1960-х гг. школа з Папкоў была пераведзеная ў суседнія Галубчыкі, дзе быў пабудаваны асобны будынак. Скончылася ж гісторыя мясцовай установы адукацыі ў 1978 годзе. Найбліжэйшая сярэдняя школа месьцілася ў цэнтры сельсавету — вёсцы Узрэчча.

У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў у сувязі з правядзеньнем электрыфікацыі ажыцьцяўляецца масавае сьсяленьне жыхароў вёсак Зеляцініна, Папкі і Сідары ў вёску Галубчыкі. Гэтае тлумачыць імклівы рост насельніцтва вёскі, якое за некалькі гадоў павялічылася больш чым у чатыры разы.  Вёскі ж Зеляцініна, Сідары і Папкі ў хуткім часе пасьля гэтых падзеяў спыняюць сваё існаваньне, хаця раней Зеляцініна і Сідары па колькасьці жыхароў перавышалі Галубчыкі, што пацьвярджаюць і пагаспадарчыя кнігі тых часоў, але ўсё ж былі вымушаныя сьсяляцца ў цэнтар калгасу.

  • 2010 год — 69 чалавек.
  • 1999 год — 88 чалавек.
  • 1953 год — 37 жыхароў 11 гаспадарак.
  • 1931 год — 41 жыхароў[2], 65 дзесяцінаў зямлі
  • 1921 год — 35 чалавек[3]
  • 1897 год — 61 жыхар (28 мужчынаў, 33 жанчыны), 65 дзесяцінаў зямлі.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 25.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 77.
  • Hołubczyki, wieś, powiat dzisieński, gmina Zaleś //  — S. 571

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя вёскі