Перайсьці да зьместу

Мітані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мітані
па-гецку: 𒆳𒌷𒈪𒋫𒀭𒉌, 𒈪𒀉𒋫𒉌
па-акадзку: 𒄩𒉌𒃲𒁁
[[Старажытная Асырыйская Імпэрыя|]]
 
[[Ямгад|]]
XVII ст. да н.э.XIII ст. да н.э. [[Сярэдняя Асырыйская Імпэрыя|]]
Герб
Герб
Месцазнаходжаньне {{{НазваЎРоднымСклоне}}}

Царства Мітані.

Афіцыйная мова гурыцкая мова
акадзкая мова
Сталіца Вашукані
Форма кіраваньня
Легендарны цар
Першы вядомы цар
манархія
Кірта
Шутарна I
Пісьменнасьць клінапіс


Міта́ні (па-акадзку: Ганігальбат, па-эгіпецку: Нагарын(а)) — рабаўладальніцкая дзяржава на Паўночным Захадзе Мэсапатаміі. Існавала з XVII да XIII ст. да н.э. Сталіца: горад Вашукані (суч. Рас-эль-Айн, Сырыя).

Карэннае насельніцтва: субарэйцы й гурыты. Дзяржавай кіравала ваенная арыстакратыя; Мітані вяло войны з Эгіптам, Гецкім Царствам, Асырыяй. Найбольшага росквіту дасягнула ў канцы XVI ст. да н.э. У 2-й пал. XV ст. да н.э. мела цесныя гандлёвыя і палітычныя сувязі з Эгіптам. У пач. XII ст. да н.э. пераможаная Асырыяй і страціла самастойнасьць.

Крыніцы, якія датычацца сацыяльных, эканамічных і палітычных структураў Мітані збольшага носяць аднабокі характар[1].

Гурыцкія народы некалькімі хвалямі перасяляліся ў так званы «Ўрадлівы паўмесяц». Аселі яны там, дзе былі чырвоназемныя глебы і дзе ападкаў выпадала ня менш за 200 мм на год[2]. Абвадненьне мела месца быць для павелічэньня ўроду, але не зьяўлялася абавязковай умовай для араньня глебаў у регіёне[2]. З геаграфічнага й аграрнага пункту гледжаньня можна вылучыць некалькі рэгіёнаў, якія супадаюць з палітычнымі адзінкамі дзяржавы Мітані:[2] Чукурава, раўніна Амк, Алепшчына, навакольле Хамы і Хомса, даліна Эўфрату, паўночна-ўсходняя сырыйская ўрадлівая раўніна, Асырыя й Кіркуччына.

З II тысячагодзьдзя (у некаторых крыніцах зь сярэдзіны III тысячагодзьдзя[3]) да н.э. пачынаецца хвалевае расьсяленьне гурцкіх плямёнаў з розных вобласьцяў Армянскага нагор’я па тэрыторыі, якая ўключала ў рэгіёны:[4] Паўночная Мэсапатамія, Кападокія, Сырыя і Палестына.

Мэсапатамскія крыніцы на гурыцкай мове сьведчаць пра знаходжаньне гурытаў у Паўночнай Мэсапатаміі ўжо ў другой палове III тысячагодзьдзя да н.э.[4]. Шумэры называлі іх «су», акадцы — «Субару», а месца іх жыхарства — «Субарту»[3]. У дакумэнтах першай паловы II тысячагодзьдзя да н.э. згадваюцца гурыцкія палітычныя задзіночаньні ў даліне Хабуру. Зьяўляюцца месты, у якіх кіраўнікамі былі цары гурыцкага паходжаньня[5]. Не пазьней за XVII стагодзьдзе да н.э. узьнікае гаспадарства Ханігальбат, якое неўзабаве стане называцца Мітані.

Дачыненьні з суседзямі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае сутыкненьне гурытаў з гетамі адбылося напрыканцы XVII стагодзьдзя да н.э., калі кіраўніком гетаў быў цар Гатусілі I. Злучаныя войскі гурытаў даходзілі да места Гатусы[6]. Неўзабаве гецкае гаспадарства церпіць крызу. На зьмену яму на блізкаўсходняй арэне зьяўляюцца новыя дзяржаўныя ўтварэньні, у ліку якіх было й Мітані[7].

Унук Гатусілі I — Мурсі I, меў з гурытамі толькі невялічкія сутычкі. Пасьля яго кіраваньня ў Гецкім Царстве пачалася паўнавартасная міжусобіца, што гуляла на карысьць Мітані.

Першы вядомы па імі цар гурыцкае дзяржавы Мітані — Шутарна I (канец XVI стагодзьдзя да н.э.), які вядомы нам па знаходцы адбітка яго пячаткі. Пасьля яго на чале дзяржавы стаў Паратарна (пачатак XV стагодзьдзя да н.э.), з кіраваньнем якога прынята датаваць пачатак экспансіі Мітані ў Сырыю.

Мітані за часам Паратарны

Найбольшае магутнасьці Мітані дасягнула пры цары Шаўшатары (канец XV стагодзьдзя да н.э.). Пры ім было падпісана мноства дамоваў і быў падпарадкаваны Ашур. Многія тагачасныя месты Малой Азіі падпарадкоўваліся яму.

Блізкі Ўсход у XV стагодзьдзі да н.э.

Зь Мітані супернічаў і Эгіпет, які з канца XVI стагодзьдзя да н.э. уступае зь ім ў войну[3]. Фараон Тутмас III, у выніку сваіх заваявальных паходаў, выйшаў да берагоў Эўфрату, чым і пачаў супрацьстаяньне. Вайна Эгіпту зь Мітані ішла зь пераменным посьпехам для абодвух бакоў канфлікту. Пры кіраваньні Артадалы I і Тутмаса IV (XV стагодзьдзе да нашай эры[3]) у Мітані й Эгіпце між іх было падпісанае перамір’е.

Пазьней пачынаецца новы кругабег супрацьстаяньня гетаў і гурытаў. Суправаджаецца ён міжусобнымі войнамі ў Мітані, што ў выніку вылілася ў згубу Мітані сваёй гегемоніі ў 1250-ам годзе да н.э. й перамогу гетаў. Месца Мітані займае Асырыя. Цар Супіліўмасэ I зрабіў з аўтаномнага места Кархемішу, былой часткі дзяржавы Мітані, рэзыдэнцыю бакавой галіны сваёй дынастыі[3]. Пасьля разгрому гурыты ўліліся ў новыя абставіны й даволі часьцяком наймаліся ў войска многіх дзяржаваў Пярэдняй Азіі таго часу[3].

На чале дзяржавы стаяў вялікі цар і «сыны гуры» (магчыма, рада старэйшынаў)[8]. Цар, як кіраўнік дзяржавы, выконваў адначасова адміністрацыйныя, заканадаўчыя й судовыя функцыі. У судаводзтве цар, імаверна, быў найвышэйшай апэляцыйнай інстанцыяй[9].

Улада над цэлымі вёскамі належала вузкаму колу эліты, перш усяго сябрам царскае сям’і. Быў у гурыцкім грамадзтве й пласт вайскоўцаў marijanni-na[1]. Яны атрымлівалі ў сваю ўласнасьць зямельныя дзялянкі й апрацоўвалі іх супольна з усімі прадстаўнікамі свайго пласту, нярэдка карыстаючыся рабскай працай.

Існаваў таксама ранг ураднікаў, якія, паводле функцыяў, падобныя да сёньняшніх бургамістраў[9].

На падставе гурыцкіх мітаў і рытуалаў робіцца меркаваньне, што ў кругабезе перадгісторыі гурытаў, то бок, да іх прыходу на Блізкі Ўсход, паляваньне было важным элемэнтам іх правядзеньня вольнага часу й пражытку.

У эканоміцы краіны пераважала рольніцтва[10]. Асабліва важныя для гэтага былі тамтэйшыя дажджы й створаная жыхарамі сыстэма абвадненьня.

Характэрнай для дзяржавы гурытаў была палацавая эканоміка, якая была ў тыя часіны даволі распаўсюджаная[11]. Мела месца быць буйное землеўладаньне, якое арыентавалася на палац[9]. Палац кантраляваў усю эканоміку, У тым ліку й сельскую гаспадарку — найважнейшы сэктар таго часу. Пра памеры палёў, якія павінныя былі апрацоўвацца непасрэдна палацам, зьвестак захавалася мала[11]. Маёнткі царыцаў, якія сядзелі ў розных палацах краіны, кіраваліся незалежна ад палёў палаца[12]. Магчыма, буйныя зямельныя надзелы (dimātu), якія называліся імёнамі цароў, былі асабістымі зямельнымі ўладаньнямі саміх цароў[12].

Збожжавыя паступленьні палацаў разьмяркоўваліся ўнутры іх. Існавала некалькі асноўных катэгорыяў спажыўцоў:[12]

  • Цар і найвышэйшыя саноўнікі.
  • Царыцы й прынцы ў дзіцячым узросьце.
  • Рабы.

Існавалі таксама сьпісы палацавых рацыёнаў, якія захаваліся ў добрым стане.

У вытворчай дзейнасьці палаца самым важным быў выраб тканінаў. Палац утрымліваў статкі дробнага быдла, які даглядалі палацавыя рабы. Аднак палац таксама згаджаў па дамове й свабодных пастыраў[13]. Кожнаму палацу ўсталёўвалася пэўная квота здачы вырабленага адзеньня.

Рэалізацыяй харчаваньня займаліся тамтэйшыя купцы[13]. Яны ж часта выяжджалі за мяжу для заключэньня гандлёвых угодаў. Акрамя тканінаў значную частку экспарту складалі рабы[13]. У імпарце пераважалі расьлінныя сумесі рознага прызначэньня, а таксама пафарбаваная шэрсьць[13].

Таксама ў гурыцкім грамадзтве былі прастытуткі[9].

Палац таксама выконваў і ваенныя функцыі. У палацы быў склад з розным рыштункам для ваяроў і коняў[13]. У выпадку вайны ўсе пытаньні забесьпячэньня клаліся на палац. Толькі тыя ваяры, што ваявалі на калясьніцах, павінныя былі самі клапаціцца пра свой рыштунак і рыштунак сваiх коняў. Зброю яны таксама мелі ўласную, аднак у выпадку вайны яны атрымлівалі значны збожжавы спажытак[13].

  1. ^ а б Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 78. — 158 с. — («По следам исчезнувш. культур Востока»). — ISBN 5-02-016596-4
  2. ^ а б в Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 32. — 158 с. — («По следам исчезнувш. культур Востока»). — ISBN 5-02-016596-4
  3. ^ а б в г д е Г.И. Довгяло, О.В. Перзашкевич, А.А. Прохоров. История Древнего Востока. — Минск: Наука, 2002. — С. 85. — 158 с.
  4. ^ а б Аветисян Г. М. Государство Митанни: Военно-политическая история в XVII—XIII вв. до н. э. — Ереван: Изд-во АН Армян. ССР, 1984. — С. 9. — 130 с.
  5. ^ Аветисян Г. М. Государство Митанни: Военно-политическая история в XVII—XIII вв. до н. э. — Ереван: Изд-во АН Армян. ССР, 1984. — С. 10. — 130 с.
  6. ^ Аветисян Г. М. Государство Митанни: Военно-политическая история в XVII—XIII вв. до н. э. — Ереван: Изд-во АН Армян. ССР, 1984. — С. 14. — 130 с.
  7. ^ Аветисян Г. М. Государство Митанни: Военно-политическая история в XVII—XIII вв. до н. э. — Ереван: Изд-во АН Армян. ССР, 1984. — С. 33. — 130 с.
  8. ^ Аветисян Г. М. Государство Митанни: Военно-политическая история в XVII—XIII вв. до н. э. — Ереван: Изд-во АН Армян. ССР, 1984. — С. 34. — 130 с.
  9. ^ а б в г Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 85. — 158 с. — («По следам исчезнувш. культур Востока»). — ISBN 5-02-016596-4
  10. ^ Аветисян Г. М. Государство Митанни: Военно-политическая история в XVII—XIII вв. до н. э. — Ереван: Изд-во АН Армян. ССР, 1984. — С. 34. — 130 с.
  11. ^ а б Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 79. — 158 с. — («По следам исчезнувш. культур Востока»). — ISBN 5-02-016596-4
  12. ^ а б в Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 81. — 158 с. — («По следам исчезнувш. культур Востока»). — ISBN 5-02-016596-4
  13. ^ а б в г д е Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 82. — 158 с. — («По следам исчезнувш. культур Востока»). — ISBN 5-02-016596-4
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.7. Манцякі — Паддубічы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1973. — 608 с.: іл., карты.
  • Аветисян Г. М. Государство Митанни: Военно-политическая история в XVII—XIII вв. до н. э. — Ереван: Изд-во АН Армян. ССР, 1984. — 130 с.
  • Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — 158 с. — («По следам исчезнувш. культур Востока»). — ISBN 5-02-016596-4
  • Г.И. Довгяло, О.В. Перзашкевич, А.А. Прохоров. История Древнего Востока. — Минск: Наука, 2002. — 158 с.