Перайсьці да зьместу

Леапольд фон Захер-Мазох

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леапольд Захер-Мазох
ням. Leopold Ritter
von Sacher-Masoch
1860-я гг.
1860-я гг.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 студзеня 1836
Львоў, Каралеўства Галічыны і Ўладзімерыі(uk), Аўстрыйская імпэрыя
Памёр 9 сакавіка 1895
замак Ліндхайм(en), правінцыя Верхні Гэсэн(en), Вялікае княства Гэсэн(en), Нямецкая імпэрыя
Пахаваны
Бацькі Leopold Sacher-Masoch[d]
Caroline Josepha von Masoch[d]
Сужэнец Wanda von Sacher-Masoch[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, гісторык
Гады творчасьці 1858—1882
Жанр Апавяданьне, раман
Мова Нямецкая
Значныя творы Раман «Вэнэра ў футры»(en) (1870)
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну
Подпіс Выява аўтографу

Леапольд фон Захер-Мазох (1836; Львоў, цяпер Украіна — 1895; замак Ліндхайм, цяпер зямля Гэсэн, Нямеччына) — аўстрыйскі пісьменьнік 19-га стагодзьдзя. 12 гадоў пражыў у родным Львове, рэшту ў Аўстрыі і Нямеччыне. Праз лупцаваньне ў дзяцінстве дарослай сваячкай бацькі захварэў на эратычны пасівізм, які стаў пастаянным прадметам яго апісаньня (раман «Вэнэра ў футры», 1870). У 1886 годзе псыхіятар Рыхард Крафт-Эбінг выдаў у Штутгарце (Каралеўства Вюртэмбэрг(en), Нямецкая імпэрыя) кнігу «Плоцевыя псыхапатыі» (лац. Psychopathia Sexualis), дзе назваў гэтае плоцевае адхіленьне(en) мазахізмам у гонар пісьменьніка.

У родным Львове пісьменьніку прысьвяцілі помнік і кавярню[1].

  • 1858 — Адна Галіцкая гісторыя. Год 1846
  • 1867 — Апошні кароль мадзьяраў
  • 1870—1877 — Спадчына Каіна
  • 1870 — Вэнэра ў футры
  • 1870 — Разьведзеная жанчына
  • 1872 — Дон Жуан з Каламыі
  • 1874 — Мэсалінкі
  • 1876 — Галіцынскія апавяданьні
  • 1876 — Ідэалы нашага часу
  • 1878 — Габрэйскія гісторыі
  • 1882 — Гайдамакаў
  • 1882 — Рай на Днястры

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Леапольд фон Захер-Мазохсховішча мультымэдыйных матэрыялаў