Перайсьці да зьместу

Google Code

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Google Code
Тып распрацоўка
Даступныя мовы ангельская
Уладальнік Google
Аўтар Google
Пачатак працы 17 сакавіка 2005 году
Актуальны стан працуе
code.google.com

Google Code — праект Google, які зьмяшчае розныя прылады для разробкі, API і тэхнічныя рэсурсы. Акрамя гэтага, ён прапануе розныя форумы і блогі распрацоўшчыкаў, якія карыстаюцца прыладамі ад Google. API, зьмешчаныя на Google Code, існуюць амаль для ўсіх сэрвісаў, якія прапануе Google: Google Maps, YouTube, Google Apps і гэтак далей.

На сайце таксама зьмешчаныя прылады, разробленыя адмыслова для распрацоўшчыкаў. Бескаштоўна можна скарыстацца гостынгам праектаў, які прапануе кантроль вэрсіяў для open-source праектаў.

Google прапануе распрацоўшчыкам мноства праграмных інтэрфэйсаў для ўзаемадзейнічаньня з прадуктамі Google. Большасьць зь іх фактычна зьяўляецца web API, таму што накіраваная ў першую чаргу на вэб-распрацоўшчыкаў. API існуе для такіх праектаў Google, як YouTube, Google Earth і Google Maps, AdSense і Adwords, Google Apps і гэтак далей.

Data API, ці, літаральна, API для зьвестак — збор розных інтэрфэйсаў для атрыманьня/заханьня інфармацыі ў розных прадуктах Google. На дадзены момант API існуюць для Google Apps, Google Analytics, Blogger, Google Base, Google Book Search, Google Calendar, Google Code Search, Google Spreadsheets, Google Notebook і Picasa Web Albums.

Інтэрфэйсы для працы з AJAX створаныя, каб спрасьціць пабудаваньне інтэрактыўных сайтаў. Гэтак, можна дадаць інтэрактыўную мапу на старонку з дапамогай Google Maps API, ці стварыць дыяграму праз Google Visualization API.