Перайсьці да зьместу

Ўолтэр Скот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўолтэр Скот
Walter Scott
Сэр Ўолтэр Скот. Партрэт работы Генры Рэбэрна (1822)
Сэр Ўолтэр Скот.
Партрэт работы Генры Рэбэрна (1822)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 жніўня 1771
Сьцяг Шатляндыі Эдынбург
Памёр 21 верасьня 1832
Сьцяг Шатляндыі Эбатсфорд
Пахаваны
Бацькі Walter Scott[d][1][2]
Anne Rutherford[d][1][2]
Сужэнец Шарлёта Жэнэўева Шарпэнт’е[d][2]
Дзеці Charlotte Sophia Lockhart[d][1], Anne Scott[d][1], Charles Scott[d][1] і Sir Walter Scott, 2nd Baronet[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт, перакладнік
Гады творчасьці гістарычны раман
Жанр гістарычны раман[d], паэзія, тэатар і рамантызм
Мова ангельская мова[3]
Узнагароды
Подпіс

Сэр Ўо́лтэр Скот (па-ангельску: Walter Scott; 15 жніўня 1771, Эдынбург, Шатляндыя — 21 верасьня 1832, Эбатсфорд, Шатляндыя) — шатляндзкі празаік, паэт і перакладнік. Сусьветна вядомы сваімі гістарычнымі раманамі — «Айвэнга», «Квэнтын Дорвард» і іншымі. Лічыцца заснавальнікам жанру гістарычнага раману.

Нарадзіўся ў сям’і заможнага шатляндзкага юрыста Ўолтэра Джона (1729—1799) і Ганны Рэзэрфорд (1739—1819), дачкі прафэсара мэдыцыны Эдынбурскага ўнівэрсытэту. Быў дзявятым дзіцём у сям’і, аднак з 13 дзяцей выжылі толькі шасьцёра.

У студзені 1772 захварэў на дзіцячы паралюш, страціў рухомасьць правай нагі і назаўжды застаўся кульгавы. Двойчы — у 1775 і 1777 роках — знаходзіўся на лекаваньні ў курортных мястэчках Бат і Прэстанпанс.

Дзяцінства ягонае было шчыльна зьвязанае з Шатляндзкім Памежжам, дзе ён бавіў час на дзедавай фэрме ў Сэндыноў, а таксама ў дзядзькавай хаці ля Келса. Нягледзячы на свой фізычны недахоп, ужо ў малым узросьце зьдзіўляў вакольных жывым розумам і фэнамэнальнай памяцьцю.

У 1778 вярнуўся ў Эдынбург, дзе вучыўся ў школе. У 1785 паступіў у Эдынбурскі коледж. У коледжы захапіўся альпінізмам, фізычна ўзмацнеў і набыў папулярнасьць сярод пагодкаў як выдатны апавядальнік.

Шмат чытаў, у тым ліку антычных аўтараў, захапляўся раманамі і паэзіяй, асабліва вылучаў традыцыйныя баляды і казаньні Шатляндыі. Разам зь сябрамі зладзіў у коледжы «Паэтычнае таварыства», вывучаў нямецкую мову і знаёміўся з творчасьцю нямецкіх паэтаў.

Істотным для Скота стаў 1792 рок: у Эдынбурскім унівэрсытэце ён вытрымаў іспыт на званьне адваката. З гэтага часу ён стаў шанаваным чалавекам з прэстыжнай прафэсіяй і заняўся ўласнай юрыдычнай практыкай.

У першыя гады працы шмат езьдзіў па краіне, спадарожна зьбіраючы народныя легенды і паданьні пра шатляндзкіх героеў. Захапіўся перакладамі нямецкай паэзіі, ананімна выдаў свае пераклады баляды Бюргера «Ленора».

Маёнтак Ўолтэра Скота Эбатсфорд

У 1791 пазнаёміўся зь Вільямінай Белшэс, дачкою эдынбурскага адваката, цягам пяці наступных рокаў намагаючыся дабіцца ягонае ўзаемнасьці. Аднак Вільяміна ў рэшце рэшт абрала Ўільяма Форбса, сына заможнага банкіра. Неразьдзеленае каханьне стала для маладога чалавека магутным ударам; вобразы Вільяміны не аднойчы зьяўляліся ў наступных раманах пісьменьніка.

У 1797 ажаніўся з Шарлётаю Карпентэр (1770—1826).

У жыцьці быў узорным сямейнікам, чалавекам добрым, чульлівым, тактоўным, удзячным; любіў уласны маёнтак Эбатсфорд, зь якога зрабіў невялікі замак; вельмі любіў дрэвы, хатніх жывёлаў, сямейную бяседу.

У 1830 перанёс апаплексычны ўдар, які спаралізаваў ягоную правую руку, пасьля ў 1830—1831 здарыліся яшчэ два ўдары.

Памёр ад інфаркту 21 верасьня 1832.

Пераклады па-беларуску

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в г д Lundy D. R. Sir Walter Scott, 1st Bt. // The Peerage (анг.)
  2. ^ а б в Kindred Britain
  3. ^ Scott, Walter, Sir, 1771-1832 // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]