Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Правіла пра робатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:РОБ»)
Скарачэньне:
ВП:РОБ

Гэта падсумаваньне Правіла пра робатаў.

Робаты — аўтаматызаваныя і паўаўтаматызаваныя працэсы, якія правяць старонкі пад зьменшаным або без наўпроставага чалавечага нагляду. Робат варта запускаць з асобнага ад апэратара ўліковага запісу, бо чалавек ня можа атрымаць сьцяг робата. Cтаронка ўдзельніка(-цы) мае ясна і яўна пазначаць яго ў якасьці робата, каб адрозьніваць ад людзей ({{Робат}}). Таксама самі апэратары(-кі) маюць быць даступнымі для адказу на заўвагі. Ніводнаму(-ай) ўдзельніку(-цы) не дазволена карыстацца сцэнарамі аўтаадказу. Некаторыя апэратары(-кі) могуць вырашыць перанакіраваць старонку гутарак робата на сваю ўласную, калі іх робат не адладжаны распазнаваць паведамленьні.

Апэратар(-ка) робата можа запытаць сьцяг робата пры адпаведнасьці наступным патрабаваньням:

  • робат мае правіць рэгулярна бязь сьцягу робата прынамсі тыдзень або ўнесьці 100 правак у Вікіпэдыі дзеля паказу;
  • робат мае толькі падтрымліваць міжмоўныя спасылкі і выпраўляць падвойныя перасылкі.

Робаты маюць атрымаць ухвалу супольнасьці на старонцы Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Запыты на статус робата / Botflag requests перад рэдагаваньнем бязь сьцягу робата на высокай хуткасьці або без чалавечага нагляду. Бюракрат дадасьць сьцяг, калі будзе згода пасьля абмеркаваньня, якое працягнецца 2 тыдні. Імя робата мае выразна зьмяшчаць слова «бот» у імі яго карыстальніка, каб было лягчэй адрозьніць ад людзей. Найбольш пашыраныя формы паходзяць ад імя ўдзельніка-апэратара (такое як DymitrBot) або выкарыстоўваюць узор неадназначнасьці (такі як Xenophon (bot)).

Рэдагавальная засланка і пікавыя гадзіны

[рэдагаваць крыніцу]

Запушчаныя бязь сьцягу робаты маюць правіць зь перапынкамі звыш 1-й хвіліны між праўкамі (= менш за 1 праўку за хвіліну). Пасьля ўпаўнаважаньня і належнага пазначэньня яны маюць дзейнічаць з найменшым перапынкам у 5 сэкундаў (12 правак за хвіліну). Робатам варта пазьбягаць запуску падчас найбольш напружаных гадзінаў, бо яны шпарка выкарыстоўваюць сэрвэрныя сродкі, што прызначаюцца для людзкіх чытачоў(-ак) і рэдактараў(-к). У гэтыя гадзіны яны маюць працаваць зь перапынкам у 20 сэкундаў (3 праўкі за хвіліну), каб ашчаджаць сродкі. Хуткасьць правак робата можа аўтаадладжвацца ў залежнасьці ад сэрвэрнай загрузкі (затрымка сэрвэра падпарадкаванай базы зьвестак) праз даданьне парамэтра ў радок запыту кожнага УЛР. Глядзіце дакумэнтацыю найбольшай затрымкі на МэдыяВікі.

Нагляд і найлепшыя практыкі

[рэдагаваць крыніцу]

Калі адкрыта не заяўлена, што робат працуе самастойна, апэратар(-ка) мае заставацца даступным(-ай), часам правяраць паведамленьні і быць гатовым(-ай) спыніць робата, калі той неналежна працуе або атрыманыя скаргі. Робата могуць заблякаваць да вырашэньня ўсіх пытаньняў, калі апэратар(-ка) не даступны(-ая). Настойлівая парада дзеля спрашчэньня абыходжаньня з робатам і найлепшай практыкі: 1) абярыце дазвол, 2) абнародуйце крынічны код, 3) майце суправаджальнікаў(-ц), 4) напішыце дакумэнтацыю.

Непрымальнае выкарыстаньне

[рэдагаваць крыніцу]
  • Супярэчлівыя зьмяненьні. Робатамі магчыма карыстацца для выкананьня правак, якія найбольш верагодна падтрымаюць іншыя рэдактары(-кі). Імі ніколі ня варта карыстацца для супярэчлівых правак. Калі маеце намер павялічыць ахоп робата шырэй за падтрыманы супольнасьцю, апавясьціце пра гэта на старонцы Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Запыты на статус робата / Botflag requests, каб упэўніцца, што няма пярэчаньня.
  • Здабыча зьвестак. Робатамі нельга карыстацца, каб атрымаць абсяг зьместу для выкарыстаньня, наўпрост не зьвязанага з ухваленай задачай робата. Гэта ўлучае дынамічную запампоўку старонак зь іншай вэб-бачыны, што можа прывесьці да ўнясеньня сайту ў чорны сьпіс і пастаяннай забароны доступу да яго. Калі ласка, запампуйце і разьмясьціце Вашую ўласную копію нашай базы зьвестак, калі пажадаеце запампаваць абсяг зьместу або залюстраваць праект.
  • Праверка правапісу. Ніякі робат ня можа аўтаматычна выпраўляць правапісныя памылкі без выразнай ухвалы супольнасьці, асабліва ў асноўнай прасторы назваў зьместу. У большасьці выпадкаў тэхнічна немагчыма аўтаматычна выправіць правапісныя памылкі безь істотнай хібнасьці.

Прыбіраньне стану робата

[рэдагаваць крыніцу]

Дазволы робата прыбяруць:

  • на запыт апэратара(-кі) робата;
  • калі робатам настойліва карыстаюцца для выкананьня задачаў па-за паўнамоцтвамі робата;
  • калі робат прызнаны бязьдзейным пры наступных умовах: 1) невыкананьне робатам правак у Вікіпэдыі цягам цэлага году, 2) апэратара(-ку) маюць апавясьціць на хатняй вікі перад прыбіраньнем сьцягу робата.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць крыніцу]