Сусьвет
Сусьве́т — супольнасьць рэчаў, якія існуюць у іхняй узаемасувязі. Пад узростам Сусьвету разумеюць час з пачатку яго пашырэньня. Сусьвет ёсьць фундамэнтальны панятак у астраноміі. Сёньня дакладна вядома, што сусьвет не стацыянарны. Пра гэта сьведчыць існаваньне рэліктавага выпраменьваньня, якое, у сваю чаргу прывяло да гіпотэзы Вялікага выбуху. Эфэкт чырвонага разьбяганьня галяктык сьведчыць пра тое, што сусьвет пашыраецца. Вывучэньне руху галяктык прывяло да гіпотэзы пра існаваньне цёмнай матэрыі, якая не выпраменьвае электрамагнітныя хвалі, але робіць уплыў на рух касьмічных целаў. На практыцы пад Сусьветам часта разумеюць частку матэрыяльнага сьвету, даступную вывучэньню натуральна-навуковымі мэтадамі[1]. Такое вызначэньне ўключае ў сябе дзьве сутнасьці: філязофскую й матэрыяльную, даступную да назіраньняў у цяперашні час альбо ў агляднай будучыні. Калі аўтар адрозьнівае гэтыя сутнасьці, то вынікаючы традыцыі, першую называюць Сусьветам, а іншую — астранамічным Сусьветам.
У гістарычным пляне дзеля абазначэньня «ўсёй прасторы» выкарыстоўваліся розныя словы, уключаючы эквіваленты й варыянты з розных моваў, як то «нябесная сфэра», «космас», «сьвет». Выкарыстоўваўся таксама тэрмін «макракосмас», хоць ён прызначаны для вызначэньня сыстэмаў вялікага маштабу, уключаючы іхныя падсыстэмы й часткі. Аналягічна, слова «мікракосмас» выкарыстоўваецца для абазначэньня сыстэмаў малога маштабу ў складзе значна большай сыстэмы, часткай якой зьяўляецца зыходная сыстэма.
Усякае дасьледаваньне, любое назіраньне, няхай гэта будзе назіраньне дзіцяці за коткай, фізыка — за тым, як расколваецца ядро атама, ці астранома, які вядзе назіраньне за далёкай-далёкай галяктыкай — усё гэта назіраньне за Сусьветам, за ягонымі асобнымі часткамі. Гэтыя часткі служаць прадметам вывучэньня асобных натуральных навукаў, а Сусьвету ў максымальна вялікіх маштабах, і нават Сусьвету як адзіным цэлым займаюцца астраномія й касмалёгія.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Вселенная» // Физическая энциклопедия, т.1. Ааронова — Бома эффект — Длинные линии / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред.кол.:А. М. Балдин, А. М. Бонч-Бруевич и др. — М.:Большая Российская Энциклопедия, 1999. ISBN 5-85270-101-7
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сусьвет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў