Перайсьці да зьместу

Мовазнаўства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лінгвістыка»)

Мовазна́ўства, лінгві́стыка — навука аб будове, функцыянаваньні й разьвіцьці моваў сьвету.

  • Агульнае мовазнаўства займаецца вывучэньнем рысаў, уласьцівых любой мове. Лінгвістычныя дасьледаваньні могуць праводзіцца як індуктыўна (эмпірычна, з дапамогай тыпалёгіі), так і дэдуктыўна (дасьледаваньне агульначалавечых заканамернасьцяў функцыянаваньня мовы, вылучэньне ўнівэрсаліяў, асаблівасьцяў любога маўленчага акту ды іншых).
  • Прыватнае мовазнаўства займаецца вывучэньнем або асобнай мовы (беларусістыка, япаністыка ды іншыя), або групы роднасных моваў (раманістыка, германістыка, цюркалёгія ды іншыя), або геаграфічныя зоны, у якіх групуюцца арэальна і/ці тыпалягічна блізкія мовы (балканістыка, каўказазнаўства ды іншыя).

Часам па найбольш агульным аб’екце вывучэньня мовазнаўства падзяляюць на ўнутранае ды зьнешняе. Унутранае мовазнаўства вывучае, у першую чаргу, структуру пляна выражэньня і пляна зьместу, і менш цікавіцца экстралінгвістычнымі (пазамоўнымі) зьявамі, зьвязанымі з моўнымі знакамі, а зьнешняе мовазнаўства дасьледуе сувязь лінгвістычных і экстралінгвістычных зьяваў. Зрэшты, падзел на ўнутраную і зьнешнюю лінгвістыку досыць умоўны.

Як у агульным мовазнаўстве, так і ў прыватных галінах навукі вылучаюцца асобныя вобласьці, зьвязаныя найперш з узроўневай структурай пляну выражэньня моўных адзінак: