Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Выгляд
(Перанакіравана з «МПЗ РБ»)
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МПЗ Беларусі |
---|---|
Папярэднік | Дзяржаўны падатковы камітэт |
Дата ўтварэньня | 24 верасьня 2001 (23 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Савецкая, д. 9 |
Міністар | Сяргей Налівайка |
Першы намесьнік | Ігар Клепча |
Намесьнікі | Сьвятлана Шаўчэнка, Уладзімер Муквіч, Эла Сяліцкая[1] |
Бюджэт | 225,3 мільярды рублёў[2] (2010 год; 75,3 мільёны $[3]) |
Сайт | nalog.gov.by |
Міністэ́рства па пада́тках і збо́рах Рэспу́блікі Белару́сь — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць падаткаабкладаньне. Міністар па падатках і зборах прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 27 сьнежня 2014 году пасаду міністра займае Сяргей Налівайка[4].
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апарат — 7 галоўных управаў, 5 управаў, аддзел.
- Інспэкцыі вобласьцяў, гарадоў ды раёнаў.
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- нагляд за выкананьнем заканадаўства аб падаткаабкладаньні, прадпрымальніцтве, рамёствах ды адпачынку за горадам, таксама за падачаю заяваў фізычнымі асобамі аб даходах ды маёмасьці;
- нагляд за выкананьнем заканадаўства аб вытворчасьці, абароце ды рэкляме сьпіртовых ды тытунёвых вырабаў;
- нагляд за выкананьнем заканадаўства аб гульнявым бізнэсе;
- улік належных да выплаты й выплачаных сумаў падаткаў;
- распрацоўка прапановаў аб перайманьні расейскага парадку вылічэньня й выплаты падаткаў, падатковага ўліку й нагляду;
- валютны нагляд;
- папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне парушэньняў заканадаўства аб падаткаабкладаньні;
- удзел у распрацоўцы міжнародных дамоваў аб падаткаабкладаньні.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- атрыманьне ад падаткаплатніка зьвестак аб ягонай дзейнасьці ды маёмасьці;
- бясплатнае атрыманьне ад установаў ды фізычных асобаў дакумэнтальных заключэньняў адмыслоўцаў;
- атрыманьне доступу да ды перадача ўрадавым установам асабістых зьвестак;
- спагнаньне нясплочаных падаткаў ды грошай ад збыту адабранай урадам маёмасьці;
- выяўленьне маёмасьці падаткаплатнікаў і даўжнікоў;
- спыненьне абслугоўваньня рахункаў падаткаплатнікаў;
- прапанова аб забароне грамадзянам выезду з краіны;
- вынясеньне прапановы аб спыненьні дзейнасьці ўстановаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў, таксама загаду аб тэрміновым выпраўленьні парушэньня ўмоваў ліцэнзіі;
- зварот з позваю ў суд;
- выклік падаткаплатнікаў ды ўладальнікаў зьвестак аб іх дзейнасьці;
- праверка пасьведчаньняў ды асабісты дагляд падаткаплатнікаў;
- праверка на зямлі і ў памяшканьні падаткаплатніка;
- патрабаваньне ды праверка ўліку маёмасьці падаткаплатніка, апячатваньне памяшканьняў ды месцаў захоўваньня ягоных дакумэнтаў і маёмасьці;
- закуп тавараў ды замова паслугаў для праверкі выкананьня заканадаўства;
- выкарыстаньне прыладаў гука- й відэазапісу, капіяваньня ды сканаваньня выяваў, фатаздымачоў пры зборы доказаў правапарушэньня;
- спын гандлю падаткаплатнікаў на 2 сутак;
- адбор у падаткаплатніка арыгіналаў дакумэнтаў;
- адбор тавараў, што зьяўляюцца прадметамі або прыладамі правапарушэньня;
- забесьпячэньне знаходжаньня сваіх супрацоўнікаў на зямлі і ў памяшканьні падаткаплатніка;
- крыптаграфічная абарона электронных дакумэнтаў лічбавым подпісам ды распаўсюд адчыненых ключоў праверкі тых подпісаў;
- распрацоўка пастановаў аб паддаткаабкладаньні;
- касаваньне неправамоцных рашэньняў ведамасных інспэкцыяў;
- стварэньне, ператварэньне й касаваньне ведамасных ўстановаў;
- кіраваньне ведамаснай маёмасьцю[5].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 сьнежня 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Падатковы кодэкс Беларусі, які абнародавалі 9—10 студзеня 2003 году ў газэце «Зьвязда». Па выніках 2015 году Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ўтварыла звыш 70 % даходнай часткі каштарысу Рэспублікі Беларусь[6]. Пагатоў індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) забясьпечылі 2 % падатковых паступленьняў[7]. У 2017 годзе спагнаньні ў выніку праверак прынесьлі каля 15 % падаткаў[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кіраўніцтва Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Аб Міністэрстве. Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусі. Праверана 20 лістапада 2020 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 8 красавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 8 красавіка 2011 г.
- ^ Лукашэнка зьмяніў усю вярхушку ўлады, ад ураду да Нацбанку. Новы прэм’ер — Кабякоў. Радыё Свабода (27 сьнежня 2014). Праверана 27 сьнежня 2014 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1592 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (18 лютага 2011). Праверана 19 красавіка 2011 г.
- ^ Сяргей Налівайка. Цытата дня // Зьвязда : газэта. — 6 лютага 2016. — № 23 (28133). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Налівайка. Цытата дня // Зьвязда. — 12 студзеня 2016. — № 4 (28114). — С. 1.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Абноўлены Падатковы кодэкс будзе садзейнічаць добраахвотнай выплаце збораў у бюджэт // Белтэлерадыёкампанія, 14 верасьня 2018 г. Праверана 25 сьнежня 2018 г.