Марка Полё
Марка Полё | |
Дата нараджэньня | 15 верасьня 1254[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 студзеня 1324[2][3] (69 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | гандляр, падарожнік-дасьледнік, дыплямат, амбасадар, падарожнік вакол сьвету, пісьменьнік, падарожнік, прадпрымальнік, мэмуарыст |
Навуковая сфэра | падарожжа[d][4], камэрцыя[d][4], дыпляматыя[4], кніга вандровак[d][4] і мемуарная літаратура[d][4] |
Бацька | Нікалё Полё[d] |
Дзеці | Фантына Полё[d] і Agnese[d][5] |
Марка По́лё (па-італьянску: Marco Polo; 15 верасьня 1254, Вэнэцыя — 8 студзеня 1324, Вэнэцыя) — вэнэцыянскі купец і падарожнік. Разам з бацькам дабраўся да Кітаю, праз Вялікі шаўковы шлях. Марка, разам з бацькам былі першымі эўрапейцамі, якія пабывалі ў Кітаі. Ягоныя падарожжы былі апісаныя самім Марка ў творы «Кніга пра цуды сьвету» (італ. Il Milione). У наш час Марка Полё лічыцца вялікім падарожнікам, але ў часы выданьня кнігі, ягоныя падарожжы лічыліся фантастычнымі. Да нашых дзён ня знойдзена дакумэнтальных доказаў ягоных падарожжаў, што дазваляе некаторым дасьледчыкам сумнявацца ў сапраўднасьці ягонага знаходжаньня ў Кітаі.
Само падарожжа цягнулася болей за дваццаць гадоў. Пад час вяртаньня Марка Полё быў узяты ў палон пад час марской бітвы паміж Вэнэцыяй і Генуяй. У турме ён пачаў пісаць сваю кнігу.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марка Полё нарадзіўся на харвацкім востраве Карчула ў Адрыятычным моры. Да нашых дзён захаваўся дом, у якім нарадзіўся Марка. У 1168 годзе дзядзька ягонага бацькі, Марка Полё, пазычыў грошы і камандаваў караблём у Канстантынопалі[6][7]. Ягоны дзед, Андрэа Полё з парафіі Сан-Фэлічэ, меў трох сыноў, Мафэо, яшчэ аднаго Марка і бацьку падарожніка Нікалё[6]. Гэтая генэалёгія, апісаная Джаваньні Батыста Рамузіё, не зьяўляецца агульнапрызнанай, паколькі няма ніякіх дадатковых доказаў, якія пацьвярджаюць яе[8]. Некаторыя старадаўнія вэнэцыянскія гістарычныя крыніцы лічылі продкаў Полё родам з далёкім далмацкім паходжаньнем[9][10][11]. Нікалё і дзядзька Мафэо былі заможнымі купцамі, якія гандлявалі з Усходам. У 1255 годзе яны выправіліся ў падарожжа ў Азію. У 1266 годзе дабраліся да Кітаю, які ў гэты час быў заваяваны манголамі. На некаторы час яны затрымаліся ў ханскай стаўцы Ханбалыку (цяпер Пэкін).
Пра дзяцінства Марка Полё амаль нічога не вядома да ягоных пятнаццаці гадоў, за выключэньнем таго, што ён, магчыма, правёў частку свайго дзяцінства ў Вэнэцыі[12][13][7]. Менавіта ў гэты час ягоная маці памерла, таму выхоўвалі яго цётка і дзядзька[14]. Марка атрымаў добрую адукацыю, вывучаючы замежныя валюты, спосабы ацэнкі і апрацоўку грузавых караблёў[14], але практычна не вывучаючы лацінскую мову. Пазьней ягоны бацька ажаніўся з Флёрадызай Полё, якая ў дзявоцтве мела прозьвішча Трэвізан[8].
Вярнуліся з Кітаю як пасланьнікі Хубілай Хана зь лістамі за Рымскага Папы ў якіх прасілі яго аб дасылцы людзей якія б маглі расказаць манголам аб Захадзе. Наступнае падарожжа, у 1271 годзе выправіліся ўжо разам з Марка Полё, як пасланьнікі Рымскага Папы да Хубілай Хана, і прыбылі у мангольскую стаўку ў 1275 годзе. Марка хутка атрымаў прыхільнасьць мангольскага хана, які зрабіў яго дарадцам, а потым эмісарам. Пад час сямнаццацігадовай службы ў хана, Марка Полё меў магчымасьць пабываць у многіх мясьцінах Кітаю і пазнаёміцца з дасягненьнямі кітайскай цывілізацыі, якія шмат у чым пераўзыходзілі эўрапейскія. Марка Полё адным зь першых эўрапейцаў эпохі Сярэднявечча, які адкрыў сухапутную дарогу ў Індыю. У 1292 годзе накіраваўся ў Вэнэцыю празь Яву, Суматру, Шры-Ланку і Пэрсію[15].
П’етра д’Абана, філёзаф, лекар і астроляг, які жыў у Падуі, паведамляў, што размаўляў з Марка Полё пра тое, што той назіраў на небасхіле падчас сваіх падарожжаў. Марка распавёў яму, што падчас зваротнай паездкі ў Паўднёва-Кітайскім моры ён заўважыў тое, што апісаў як зорку, падобную на мяшок зь вялікім хвастом, што, хутчэй за ўсё, было камэтай. Астраномы сыходзяцца ў меркаваньні, што ў Эўропе не было заўважаных камэтаў у канцы XIII стагодзьдзя, але ёсьць запісы пра назіраную камэту, заўважаную ў Кітаі і Інданэзіі ў 1293 годзе[16]. Гэтая акалічнасьць не фігуруе ў кнізе падарожжаў Полё.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Marco Polo // Encyclopédie Larousse en ligne (фр.)
- ^ а б в Maraini F., Peters E. Marco Polo // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Errera C., autori vari POLO, Marco // Enciclopedia Treccani (італ.) — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1935. — Vol. III Appendice.
- ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ https://www.theguardian.com/world/2022/feb/07/marco-polo-had-previously-unknown-daughter-prior-to-marriage-will-suggests
- ^ а б Bergreen 2007. С. 25.
- ^ а б Rugoff, Milton (2015). «Marco Polo». New Word City. — ISBN 978-1-61230-838-8.
- ^ а б Pavešković, Anđelko (1998). «Putopisac Marko Polo». Godišnjak Poljičkog Dekanata "Poljica" (23). — С. 38—66.
- ^ Peklić, Ivan (2011). «Marko Polo – Svjetski Putnik». Metodički Ogledi. 17 (1–2) — С. 50.
- ^ Puljiz-Šostik 2015. С. 5—16.
- ^ Bettinelli, Giuseppe (1780). «Dizionario Storico-Portatile Di Tutte Le Venete Patrizie Famiglie». Venice. — С. 126.
- ^ Bergreen 2007. С. 36.
- ^ Puljiz-Šostik 2015. С. 24.
- ^ а б Parker, John (2004). «Marco Polo». The World Book Encyclopedia, 15 (illustrated ed.), United States: World Book, Inc. — С. 648—649. — ISBN 978-0-7166-0104-3
- ^ Пола // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. — С. 450.
- ^ Jensen, Jørgen (1997). «The World's most diligent observer». Asiatische Studien 51.3. — С. 719—728.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Bergreen, Laurence Marco Polo: From Venice to Xanadu. — Knopf Doubleday Publishing Group, 2007. — ISBN 978-0-307-26769-6
- Puljiz-Šostik, Željana Marco Polo i njegov Le Divisiment dou monde (Opis svijeta): fikcija i fakcija u književnoj historiografiji. — Zagreb: Faculty of Humanities and Social Sciences, University of Zagreb, 2015.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марка Полё на бачыне Curlie
- Марка Полё. Праект Gutenberg (анг.)
- Марка Полё: Падарожжа з Вэнэцыі ў Кітай. National Geographic (анг.)
- Працы Марка Полё і пра яго. Internet Archive (анг.)