Ювэнтус Турын
Ювэнтус Турын | ||||||
Поўная назва | Juventus Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1 лістапада 1897[1] | |||||
Горад | Турын, Італія | |||||
Стадыён |
Ювэнтус Умяшчальнасьць: 41 507 | |||||
Прэзыдэнт | Джанлюка Фэрэра[d] | |||||
Кіраўнік | Exor[d][2], Ліндсэл Трэйн[d] і фінансавы рынак[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя А | |||||
· 2023—2024 | 3 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы juventus.com |
«Ювэ́нтус» (таксама: «Ювэ», ад лац. iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клюб з Турыну. Зьяўляецца самым тытуляваным клюбам Італіі па колькасьці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамогаў у Кубку Італіі. Клюб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[4], сярод іх, быў і першы прэзыдэнт клюбу, Эўджэніё Канфары, і ягоны брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[5]. Клюб належыць сям’і бізнэсоўцаў Аньельлі з 1923 году, што зьяўляецца найстарэйшым спартовым партнэрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювэнтус» стаў першым прафэсійным клюбам у краіне[6]. З часам клюб стаў сымбалем нацыянальнай культуры[7][8], у сувязі зь іхнымі посьпехамі, некаторыя зь якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадзтве, асабліва ў 1930-я гады й у першыя пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі, ідэалягічнай палітыцы й сацыяльна-эканамічнаму паходжаньню тых, хто спачувае клюбу. Колькасьць заўзятараў клюбу зьяўляецца ня толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у сьвеце. Падтрымка «Ювэнтусу» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне й за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасьцю італьянскіх імігрантаў[9].
«Ювэнтус» гістарычна зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам у італьянскім футболе й адным з самых тытуляваных у сьвеце[10]. «Ювэнтус», больш, чым любы іншы італьянскі клюб, мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 15 перамогаў у розыгрышах італьянскага кубку й 9 перамогаў у нацыянальным Супэркубку, а таксама адзінаццаць перамогаў у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасьці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай фэдэрацыяй футбольнай гісторыі й статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клюб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клюбам Італіі й другім клюбам Эўропы XX стагодзьдзя[11].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ювэнтус» быў заснаваны як «спартовы клюб Ювэнтус» у канцы 1897 году навучэнцамі ліцэю імя Масыма д’Адзэльлё ў Турыне, але быў перайменаваны ў «футбольны клюб Ювэнтус» праз два гады[12]. Клюб далучыўся да розыгрышаў італьянскага футбольнага першынства ў 1900 годзе. У 1904 годзе бізнэсовец Марка Аймонэ-Марсан фінансава падтрымаў клюб, а таксама даў магчымасьць клюбу зьехаць з трэніравальнай пляцоўкі П’яцца д’Армі на больш зручны вэлядром імя Ўмбэрта I. У гэты пэрыяд каманда мела ружовы і чорны камплект формы. У 1905 годзе «Ювэнтус» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце італьянскай лігі, гуляючы менавіта на вэлядроме імя Ўмбэрта I. Да гэтага ж часу адносіцца зьмена клюбных колераў на чорны і белы, якія былі дараваныя ангельскім клюбам «Нотс Каўнці».
У 1923 годзе кантроль над клюбам атрымаў уласьнік заводу Fiat Эдаарда Аньельлі. Ён жа пабудаваў новы клюбны стадыён. Гэта дапамагло клюбу ў атрыманьні другога чэмпіёнства ў сэзоне 1925—1926 гадоў, калі «Ювэнтус» аказаўся мацней за клюб «Альба Рома» з агульным лікам 12:1. Гэты сзон стаў выдатным для турынскага нападніка Антоніё Вояка[13]. Клюб зарэкамэндаваў сябе як асноўная рухаючая сіла ў італьянскім футболе ў 1930-х гадах, стаўшы першым прафэсійным клюбам краіны, што прывяло да пяці пасьлядоўных перамогаў у італьянскім чэмпіянаце. Клюб утварыў ядро зборнай Італіі падчас эры Віторыё Поцца, у тым ліку на сусьветнае першынство 1934 году, калі зборная Італіі стала наймацнейшай у сьвеце[14]. На той час за клюб гулялі такія футбалісты, як Раймунда Орсі, Люіджы Бэрталіні, Джаваньні Фэрары і Люіс Монці.
Ад 2014 да 2019 году трэнэрам каманды быў Масыміліяна Алегры. Абаронца «Ювэнтусу» ў 2011—2019 гадах Андрэа Барцальі пасьля сканчэньня кар’еры гульца стаў трэнэрам па разьвіцьці тэхнікі ў клюбе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Італіі (36):
- Уладальнік Кубка Італіі (15):
- 1938, 1942, 1959, 1960, 1965, 1979, 1983, 1990, 1995, 2015
- 2016, 2017, 2018, 2021, 2024
- Уладальнік Супэркубка Італіі (9):
- 1995, 1997, 2002, 2003, 2012, 2013, 2015, 2018, 2020
- Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (2):
- 1985, 1996
- Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1):
- 1984
- Уладальнік Кубка УЭФА (3):
- 1977, 1990, 1993
- Уладальнік Супэркубка Эўропы (2):
- 1984, 1996
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка (2):
- 1985, 1996
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ La storia di una leggenda (італ.)
- ^ https://www.juventus.com/media/native/investor-relations-docs/Relazione%20finanziaria%20annuale%20al%2030%20giugno%202019_web.pdf
- ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/506
- ^ «Juventus Football Club: The History». Juventus Football Club S.p.A
- ^ «Andrea Agnelli: the 25th chairman of Juventus». Juventus F.C. S.p.A
- ^ Hazzard, Patrick; Gould, David (2001). «Fear and loathing in world football». Berg Publishers. pp. 209, 215. ISBN 1-85973-463-4.
- ^ «Inter-Juve, resto del mondo contro il made in Italy». Corriere dello Sport.
- ^ Giovanni Arpino. «Quando si dice Juventus…». La Stampa. p. 19.
- ^ «Juventus F.C.: nasce l’Associazione Piccoli Azionisti». Borsa Italiana S.p.A. 24
- ^ «Juventus building bridges in Serie B». Fédération Internationale de Football Association.
- ^ «Europe’s club of the Century». International Federation of Football History & Statistics.
- ^ Juventus Football Club: The History. Juventus Football Club S.p.A
- ^ Modena, Panini Edizioni (2005). Almanacco Illustrato del Calcio — La Storia 1898—2004.
- ^ Italy — International matches 1930—1939. The Record Sport Soccer Statistics Foundation.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ювэнтус Турын — цяперашні склад
|
---|
1 Пэрын · 3 Брэмэр · 4 Гацьці · 5 Лякатэльлі · 6 Данілу · 7 Кансэйсан · 8 Коопмэйнэрс · 9 Улахавіч · 10 Ілдыз · 11 Гансалес · 14 Мілік · 15 Калюлю · 16 Макені · 17 Аджыч · 18 Артур · 19 Цюрам · 21 Фаджолі · 22 Ўэа · 23 Пінсольлё · 26 Луіс · 27 Камб’яса · 29 Дзі Грэгорыё · 32 Кабаль · 37 Савона · 40 Руі · 51 Мбангюля · Трэнэр: Мота |