Перайсьці да зьместу

Міжнароднае францускае радыё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «RFI»)
МФР
Міжнароднае францускае радыё
Горад Ісі-ле-Муліно(fr)
Краіна Францыя
Слоган Голас сьвету
Фармат Навінавы
Музычны фармат Францускі
Частасьць FM: 89 (Парыж)
Мачта Алуі(fr)
Магутнасьць 500 кіляватаў
Час вяшчаньня Кругласутачна
Зона вяшчаньня 29 краінаў
Пачатак працы 6 траўня 1931 (93 гады таму)
Заснавальнік Рада міністраў Францыі(fr)
Уласьнік Сусьветныя францускія СМІ(fr)
Кіраўнікі Мары-Крысьцін Сарагос(fr)
Сайт www.rfi.fr
Twitter RFI
Facebook RFI
YouTube RFIvideos
Он-лайн-трансьляцыя stream.rfi.fr

Міжнароднае францускае радыё (франц. Radio France internationale, RFI) — француская дзяржаўная радыёстанцыя, заснаваная ў 1931 годзе для замежнага вяшчаньня. Вяшчае на 12 мовах (ангельская, віетнамская, гішпанская, кітайская, кхмэрская, партугальская, пэрсыдзкая, расейская, румынская, суахілі, француская і хаўса) у 29 краінах сьвету, у тым ліку ў 21 краіне Афрыкі (Гамбія, Гана, Гвінэя-Бісаў, Замбія, Каба-Вэрдэ, Камэрун, Кенія, Кот д’Івуар, Лесота, Лібэрыя, Мазамбік,Малі, Намібія, Нігер, Паўднёвы Судан, Сан-Тамэ і Прынсыпі, Сьера-Леонэ, Сэнэгал, Уганда, ЦАР і Экватарыяльная Гвінэя), 5 краінах Азіі (Армэнія, Грузія, Іран, Камбоджа і Кыргыстан), 2 краінах Амэрыкі (ЗША і Ямайка) і 2 краінах Эўропы (Малдова і Румынія). На 2014 г. мела 400 замежных карэспандэнтаў і каля 40 мільёнаў штотыднёвых слухачоў.

У 1931 г. Дзяржаўны саюз каляніяльнага радыёвяшчаньня заснаваў у Парыжы радыёстанцыю «Каляніяльны пост», якая вяшчала зь перадавальнікаў магутнасьцю 12 кіляватаў на трох асобных кароткіх хвалях (25,63, 19,68 і 25,20 мэтраў адпаведна) для заморскіх уладаньняў у Азіі, Амэрыцы і Афрыцы. 23 сакавіка 1938 г. радыёстанцыю перайменавалі ў «Сусьветную парыскую» пры адкрыцьці радыёперадавальніка магутнасьцю 25 кіляватаў у Лез-Эсар-лё-Руа(fr) (дэпартамэнт Івэлін, рэгіён Іль-дэ-Франс). Вяшчаньне пашырылася на 15 частасьцяў у 20 замежных мовах (ангельская, арабская, баўгарская, гішпанская, грэцкая, дацкая, італьянская, нарвэская, нідэрляндзкая, нямецкая, партугальская, польская, расейская, румынская, славацкая, сэрбскахарвацкая, турэцкая, чэская, швэдзкая і японская). 1 верасьня 1939 г. запрацавала радыёмачта ў вёсцы Алуі(fr) (дэп. Шэр, рэг. Цэнтар) з двума перадавальнікамі магутнасьцю 100 кіляватаў, што дазволіла дадаць 4 кароткія хвалі (24, 25, 31 і 41 мэтры). 17 чэрвеня 1940 г. радыёвяшчаньне прыпынілася праз захоп поўначы Францыі нямецкім войскам у Другую сусьветную вайну. 1 жніўня 1941 г. рэжым Вішы аднавіў вяшчаньне радыёстанцыі на частасьцях 19,68 і 25,33 мэтраў пад назовам «Голас Францыі», што праіснавала да падрыву нямецкім войскам Алуіскага радыёперадавальніка(fr) 17 жніўня 1944 году.

1 студзеня 1945 г. вяшчаньне аднавілася пад назовам Радыё «Парыж», якое пры канцы году мела 300 супрацоўнікаў і распаўсюджвала перадачы на 46 краінаў пры дапамозе трох перадавальнікаў магутнасьцю 150 кіляватаў. Дадалося вяшчаньне на вугорскай і славенскай мовах, у студзені 1946 г. — на фінскай (да красавіка 1951 г.), у 1976 г. — на віетнамскай, кхмэрскай і лаоскай. У верасьні 1969 г. скасавалі перадачы па-баўгарску, па-партугальску і па-славенску. У 1972 г. арабскую службу перадалі таварыству Сомэра для стварэньня радыё «Монтэ-Карлё Блізкі Ўсход»(fr). У 1973 г. запрацавалі першыя перадавальнікі магутнасьцю 500 кіляватаў у Ісудоне(fr) (дэп. Эндр, рэг. Цэнтар). У 1974 г. скасавалі вяшчаньне на 14 з 17 моваў. 6 студзеня 1975 г. радыёстанцыя займела сучасны назоў. 17 сьнежня 1981 г. праз увядзеньне Войцехам Ярузельскім 13 сьнежня ваеннага становішча ў Польшчы(en) аднавілі польскую службу. 29 ліпеня 1982 г. МФР падпарадкавалі Ісудоне(fr). 5 верасьня аднавілі расейскую службу. У 1984 г. у Францускай Гвіяне запрацавалі тры перадавальнікі па 500 кіляватаў для пашырэньня ў Лацінскай Амэрыцы перадачаў па-гішпанску, па-партугальску і па-француску, што пачаліся яшчэ 1 кастрычніка 1982 году. 1 студзеня 1985 г. аднавілі румынскую службу, у пачатку 1986 г. — сэрбскахарвацкую, у сакавіку 1988 г. — арабскую, пасьля разгону войскам пратэстаў(en) на плошчы Цяньаньмэнь ў Пэкіне 4 чэрвеня 1989 г. — кітайскую.

З увядзеньнем 21 сакавіка 1991 г. пэрсыдзкай службы лік моваў вяшчаньня дасягнуў 14. 8 верасьня МФР упершыню ў Афрыцы атрымала FM-частасьць у Сэнэгале (Дакар). 16 верасьня 1996 г. вяшчаньне вялося на 17 мовах. 24 кастрычніка 2008 г. спынілі перадачы на альбанскай, лаоскай, нямецкай, польскай, сэрбскахарвацкай і турэцкай мовах. Адначасна пачалося вяшчаньне на суахілі і хаўса.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]