Ефрасіння Полацкая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 36:
 
== Сям’я ==
Часу нараджэння крыніцы не паведамляюць, даследчыкі даюць вельмі шырокі часавы — паміж 1100 і 1120 гадамі<ref>Марціновіч А. Святая Еўфрасіння, с. 52</ref>, некаторыя памяншаюць яго да 1101—1104 або 1110—1113 гадоў<ref>Авакян Г. Палітычныя мысліцелі, с. 11</ref>. [[Аляксей Анатольевіч Мельнікаў|Аляксей Мельнікаў]] прапанаваў як магчымую дату нараджэння [[5 студзеня]] [[1104]] года, яна цяпер лічыцца найбольш імавернай.
 
[[Файл:Пячатка Георгія-Сафіі.JPG|thumb|злева|[[Пячаткі Георгія і Сафіі|Пячатка Сафіі]], маці Ефрасінні Полацкай]]
Радок 56:
{{Цытата |''Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней і, узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім [[Ісус Хрыстос|Жаніхом]], і целы свае аддалі на пакуты, і паклалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але мячом духоўным адсеклі плоцкія асалоды, аддаўшы целы пасту, чуйнаванню, і малітоўнаму кленчанню, і зямельнаму ляжанню — тых памятаюць на зямлі, іх імёны напісаны на нябёсах, дзе яны з анёламі Бога ўсхваляюць.''|Еўрасіння Полацкая, "Жыццё Еўрасінні Полацкай"}}
 
Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю адукацыю. У 12-гадовым узросце бацька намерыўся выдаць яе замуж<ref>Верагодна, за сына смаленскага князя Яраполка Уладзіміравіча (Манамашыча).</ref>. Князёўна, аднак, адмовілася ад шлюбу і ўвогуле ад свецкага жыцця, і патаемна прыняла пострыг у Полацкім<ref>У Ізяслаўскім манастыры, паводле версіі Мельнікава, які меркаваў, што іншага адпаведнага манастыра, у т.л. Полацкага, тады ў Полацкай зямлі не было. Мельнікаў, С.42—48</ref> манастыры (даследчык «Жыція» Аляксей Мельнікаў мяркуе, што гэта адбылося [[15 лютага]] [[1116]])<ref>Мельнікаў, С.42—48</ref>. Прычыны такога ўчынку невядомыя, але не выключана, што тут паўплывала даволі бяспраўнае становішча жонак тагачасных арыстакратаў<ref>Асабліва лёс такой вядомай сучасніцы, як [[Еўпраксія-Адэльгейда|Еўпраксія Усеваладаўна (германская імператрыца Адэльгейда)]], жонка імператара [[Генрых IV, імператар|Генрыха IV]] (каментар Л. В. Ляўшун). Мельнікаў, С. 40, 41</ref>.
 
Ігуменняю манастыра была ўдава князя [[Раман Усяславіч|Рамана Усяславіча]], цётка Прадславы. Тая спачатку крытычна аднеслася да рашэння дзяўчыны, і баючыся гневу бацькі, адгаворвала пляменніцу. Аднак пасля просьбаў Прадславы, блаславіла яе. Бацька [[Святаслаў Усяславіч]] не ўхваліў выбару дачкі, адгаворваў дачку; як па нябожчыцы галасіла і маці, княгіня Соф’я. Згодна «Жыццю» па Прадславе ''«смуткаваў увесь дом»''<ref>Марціновіч А. Святая Еўфрасіння, с. 58</ref>. Даследчыкі звяртаюць увагу, што Прадслава была пастрыжана ў анёльскі чын не епіскапам (як патрабавалі таго манаскія Правілы), а звычайным святаром. А. Мельнікаў тлумачыць гэта тым, што тагачасны епіскап [[Міна Полацкі]] дажываў свае апошнія дні і нельга было ў такой далікатнай сітуацыі прасіць яго аб блаславенні<ref>Нікалаюк Д. Прападобная Еўфрасіння, с. 43</ref>.
 
Дзяўчына атрымала новае імя — Еўфрасіння. У [[Старажытнагрэчаская міфалогія|старажытнагрэчаскай міфалогіі]] слова «''эўфрасіна''» азначае «радасць». Магчыма, што пострыг адбыўся [[25 верасня]], калі царква адзначае дзень святой [[Еўфрасіння Александрыйская|Еўфрасінні Александрыйскай]]<ref>Авакян Г. Палітычныя мысліцелі, с. 12</ref>.
 
== Асветніцкая дзейнасць ==
Радок 66:
=== Перапісванне кніг ===
{{Цытата |''Кожны дзень павучала сясцёр сваіх: старых вучыла цярплівасці і ўстрыманню; юных жа навучала душэўнай чысціні і цялеснаму супакаенню; хадзе спакойнай, голасу засяроджанаму, слову дабрачыннаму, ядзе і піццю маўкліваму; у адносінах да старэйшых быць пакорлівымі, а мудрых слухаць; да роўных і меншых — любові некрывадушнай; менш казаць, а болей разумець''|"Жыццё Еўрасінні Полацкай"}}
Верагодна, у канцы 1110-х гг. Ефрасіння прыняла і чын схімы. Праз пэўны час дзяўчына перасялілася (між [[1118]] і [[1122]], магчыма, што пасля ваенных дзеянняў [[1119]]) з дапамогай полацкага епіскапа Іллі Еўпрасіння ў келлі — галубніцы [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]], пачала перапісваць кнігі (''«нача книгы писати своими руками»'') у [[скрыпторый|скрыпторыі]] пры саборнай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных зарокаў.
[[Файл:Gospel of Polotsk.JPG|справа|thumb|[[Полацкае Евангелле]]]]
Працэс пісьма быў надзвычай складаны і марудны, гэта была нялёгкая фізічная праца, і ёй займаліся выключна мужчыны. Перапісчык пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, якую ўпіраў локцем у калена. Пісалі на [[пергамент|пергаменце]] ўставам — буйным і прамым, без нахілу, почыркам, кожная літара аддзялялася ад суседняй. Перапісчык павінен быў не толькі добра ведаць [[граматыка|граматыку]], але і мець мастацкія здольнасці, бо пачатковыя літары і загалоўкі раздзелаў трэба было аздабляць жывёльным ці раслінным [[арнамент]]ам. Акрамя таго кнігі часта ўпрыгожваліся адмыслова выпісанымі загаловачнымі літарамі, [[буквіца]]мі ці ініцыяламі і [[мініяцюра]]мі. За дзень можна было спісаць не больш за чатыры старонкі<ref>Нікалаюк Д. Прападобная Еўфрасіння, с. 48</ref>. Ужо тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая дзяўчына, было подзвігам<ref>Арлоў У. Таямніцы, с. 98-99</ref>.
Радок 78:
«Жыццё» апавядае, што аднойчы [[ангел|анёл]] у сне ўзяў Ефрасінню і прывёў у Сяльцо, за две [[вярста|вярсты]] ад Полацка на беразе [[рака Палата|Палаты]], і сказаў: «Тут належыць табе быць!» Сон паўтарыўся тройчы. Пасля гэтага полацкі епіскап Ілля, паклікаўшы [[Князі полацкія|полацкага князя]] [[Барыс Усяславіч|Барыса]], бацьку [[Святаслаў Усяславіч|Святаслава]] і іншых знатных палачан, абвясціў, што аддае чарніцы Сяльцо<ref>Арлоў У. Таямніцы, с. 100</ref>.
 
Там жа, у Сяльцы<ref>Не пазней чым у 1128 годзе, калі памёр князь Барыс.</ref> Ефрасіння Полацкая, тады яшчэ інакіня, ініцыявала будову [[Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр|жаночага Спаскага манастыра]]. Каля 1133 года<ref>Мельнікаў, С.70—72, іншая думка: 1139—1140</ref><ref name="Селіцкі А. Загадкі Полацкага храма">Селіцкі А. Загадкі Полацкага храма</ref><!-- Паміж [[1152]] і [[1161]] гадамі -->пачалося будаўніцтва [[Спаса-Праабражэнская царква, Полацк|Спасаўскага сабора]], што стала найбуйнейшай падзеяй полацкага дойлідства таго перыяду<ref>Арлоў У. Таямніцы, с. 108</ref><ref>Мысліцелі і асветнікі Беларусі, с. 20</ref> (заказчыкам пабудовы мог быць князь [[Васілька Святаславіч|Васілька]], які вярнуўся на радзіму з [[Візантыя|Візантыі]]<ref>Нікалаюк Д. Прападобная Еўфрасіння, с. 58</ref>). Згодна «Жыццю» царква была пабудавана рэкордна хутка па тых часах — за 30 тыдняў (адзін будаўнічы сезон). Калі ў будаўнікоў скончыўся будаўнічы матэрыял — [[плінфа]], то пасля малітвы Ефрасінні назаўтра ў печы знайшлася плінфа і ў той жа дзень быў узнесены крыж<ref>Марціновіч А. Святая Еўфрасіння, с. 67</ref> (гісторык архітэктуры і археолаг [[Мікалай Мікалаевіч Варонін|М.Мікалай Варонін]] лічыў, што недахоп цэглы быў выкліканы незвычайнасцю верхніх частак храма, якія патрабавалі шмат будаўнічага матэрыялу)<ref>Штыкаў Г. В. Сучаснік, с. 31</ref>. Будаваў царкву Святога Спаса вядомы дойлід [[Іаан, дойлід|Іаан]]. Царква ў Сяльцы ўяўляе сабой трох[[неф]]ны шасцістаўповы крыжова-купальны храм памерам 8x12 метраў<ref>Авакян Г. Палітычныя мысліцелі, с. 13</ref>. Пабудаваны на беразе [[рака Палата|Палаты]] <!-- пакуль крыніца невядома кінавіяльнага чыну<ref>Каментар Л. В. Л С.76.{{крыніца?}}</ref> --> храм стаяў на месцы старой рэзідэнцыі полацкіх епіскапаў (легендарнае з’яўленне (знак) анёла і блаславенне епіскапа адносяцца, магчыма, да ночы свята Праабражэння Гасподняга 6 жніўня 1126<ref>Мельнікаў, С.61, 62</ref>), а Ефрасіння тады ж была ўзведзена ў сан ігуменні гэтага манастыра. Спасаўскі сабор два з паловай стагоддзі належаў [[езуіты|ордэну езуітаў]] і быў касцёлам. На сёння — гэта адзіны ў Беларусі храм, дзе захаваліся роспісы [[12 стагоддзе|XII стагоддзя]]<ref name="Селіцкі А. Загадкі Полацкага храма"/><ref name="Арлоў У. Таямніцы, с. 109">Арлоў У. Таямніцы, с. 109</ref>.
 
Пазней Ефрасіння ініцыявала будову [[Полацкі Багаяўленскі манастыр|мужчынскага Багародзіцкага манастыра]] (збуд. у сяр. XII ст.; у 1580 г. ўжо не існаваў, або быў у поўным заняпадзе) і царквы Святой Багародзіцы пры ім (1151—1154 гг., асвячэнне — 1157 г.) не захавалася.
Радок 86:
Памочніцамі Ефрасінні сталі сёстры: родная [[Гардзіслава Святаслаўна|Гардзіслава]] і стрыечная [[Звеніслава Барысаўна|Звеніслава]].
 
Ефрасіння, якая на той час была ігуменняй, папрасіла бацьку прыслаць да яе малодшую сястру для навучання грамаце; а пасля таемна пастрыгла яе ў манашкі. Бацька, калі даведаўся пра гэта, у вялікай роспачы прыехаў у Сяльцо, горка плакаў і не хацеў аддаваць у манахіні і другую дачку. Пострыг Гардзіславы адбыўся не пазней за [[1129]] год<ref>Мельнікаў А. Жыціе с.16</ref>.
 
У тым жа 1129, ці можа нават у [[1128]] годзе, хутка пасля смерці свайго бацькі, следам за Гардзіславаю, у Спасаву абіцель уступае і стрыечная сястра Еўфрасінні Звеніслава Барысаўна. Звеніслава сама прыйшла да Ефрасінні і прынесла свой багаты пасаг у дар храму<ref>Адною з іншых прычын магло быць, між іншым, жаданне пазбегнуць высылкі ў Візантыю разам з іншымі Рагвалодавічамі.</ref>. Атрымаўшы пасля пострыгу імя Еўпраксія, яна была асабліва блізкая з Ефрасінняй — ''«яко едина душа въ двою телесу»''. Пазней Еўпраксія заняла месца Ефрасінні і стала ігуменняй, працягваючы асветніцкую дзейнасць сястры.
 
Перад самым ад’ездам насуперак волі свайго брата Вячкі зрабіла манахінямі яго дачок: Вольгу і Кірыяну. «Жыціе» сцвярджае, што Ефрасіння мела ад Бога дар: зірнуўшы на каго, адразу бачыла, ці мае той чалавек дух дабрадзейны і ці можа ён стаць Божым абраннікам<ref>Арлоў У. Таямніцы, с. 103—104</ref>.
Радок 95:
{{Асноўны артыкул|Тарапецкая ікона Божай Маці}}
[[Файл:Маці Божая Адзігітрыя Полацкая, сучасная копія.jpg|справа|thumb|Маці Божая Адзігітрыя Полацкая]]
З іменем Ефрасінні звязваецца набыццё [[Сафійскі сабор, Полацк|Полацкім Сафійскім саборам]] [[Маці Божая Адзігітрыя Полацкая|абраза Багародзіцы Эфескай]]. На той час існавалі толькі тры такія абразы і лічылася, што пры жыцці [[Марыя, маці Ісуса|Дзевы Марыі]] гэтыя абразы намаляваў [[Лука, евангеліст|апостал Лука]]<ref>Марціновіч А. Святая Еўфрасіння, с. 70</ref>. Ефрасіння паслала слугу <!-- Крыніца невядомая <ref>Відавочна, пад «слугой» разумеўся «княжацкі слуга» — былы баярын. Гаранін… </ref> --> Міхаіла да [[Спіс візантыйскіх імператараў|візантыйскага імператара]] [[Мануіл I Камнін|Мануіла I Камніна]] (які мог прыходзіцца сваяком манахіні) і патрыярха [[Лука Хрываверг|Лукі Хрысаверга]] ў [[Канстанцінопаль]] па ікону святой Эфескай Багародзіцы для Багародзіцкага манастыра. Многіх гісторыкаў здзіўляе тое, што пасольства было выпраўлена не полацкім епіскапам, а самой ігуменняй, і яны мяркуюць, што ў [[XII стагоддзе|XII ст.]] вышэйшая царкоўная, а часткова і свецкая ўлада належала настаяцельніцы полацкіх манастыроў<ref>Нікалаюк Д. Прападобная Еўфрасіння, с. 63</ref>.
 
З Эфеса 100 воінаў імператара даставілі ікону ў Кастанцінопаль, дзе ў [[Сафійскі сабор, Канстанцінопаль|саборы Святой Сафіі]] яна была перададзена Міхаілу. Атрыманую святыню Еўфрасіння Полацкая «''ўнесла ў царкву Святой Багародзіцы.., аздобіла золатам і самацветамі, і ўстанавіла насіць яго [абраз] кожны аўторак па святых цэрквах''».
 
Большасць сучасных даследчыкаў лічаць, што на самай справе ў Полацк былі прысланы копіі Царградскай (а не Эфескай) Адзігітрыі і рэліквіі<ref name="Арлоў У. Таямніцы, с. 109"/>, а само падарожжа адбылося ў перыяд паміж 1156 і 1160 годам<ref>Мельнікаў А. Жыціе с. 19</ref>. У сярэднявеччы ў [[1239]] годзе (па іншым звесткам у [[16XVI ст.]]) ікона была ўнесена ў [[Уваскрасенская царква, Тарапец|Уваскрасенскую царкву]] [[горад Тарапец|Тарапца]]. Цяпер абраз захоўваецца ў фондах [[Дзяржаўны Рускі музей|Рускага музея]] ў [[Санкт-Пецярбург]]у<ref name="ReferenceB">Марціновіч А. Святая Еўфрасіння, с. 71</ref>.
 
=== Крыж Ефрасінні Полацкай ===
Радок 107:
{{Цытата |''У лета 6669 кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва гэтае бясцэннае, акова ж яго з золата і срэбра... І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць... Ефрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...''|Надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай (пераклад на беларускую мову)}}
 
Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносіцца і адкрыццё іканапіснай і ювелірнай майстэрань<ref>Бяспалая М. Духоўная спадчына, с. 9</ref>. У [[1161]] годзе Ефрасіння Полацкая заказала мясцоваму майстру [[Лазар Богша|Лазару Богшу]] выраб напрастольнага крыжа з рэліквіямі, які пазней стаў вядомы як Крыж Ефрасінні Полацкай. Крыж стаў беларускай нацыянальнай святыняй<ref name="ReferenceB"/> і адначасова помнікам старабеларускага пісьменства.
 
Крыж быў каўчэгам для захавання хрысціянскіх рэліквій. Ён быў шасціканцовы, вышынёй 52 см, даўжынёй верхняй папярочкі — 12 см, ніжняй — 21 см, таўшчынёй — 2,5 см. Аснова крыжа — [[кіпарыс]]авае дрэва, пакрыты [[золата]]м з каштоўнымі камянямі.
 
Крыж захоўваўся ў царкве Святога Спаса да пачатку [[13 стагоддзе|XIII ст.]], пасля спярша быў перавезены ў [[Смаленск]], адтуль у [[1514]] годзе [[Іван III Васільевіч|ІванамВасіль III]] у [[Масква|Маскву]], аднак быў вернуты на радзіму [[Іван IV Грозны|Іванам ГрознымIV]]. Падчас [[вайна 1812 года|вайны 1812 года]] крыж быў схаваны ў сцяне [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]] ў замураванай нішы, а ў [[1841]] годзе вернуты ў [[Спаса-Праабражэнская царква, Полацк|храм Спаса]]<ref>Арлоў У. Хто выкраў крыж Ефрасінні, с.23</ref>.
 
У [[1921]] годзе крыж канфіскавалі [[СССР|савецкія ўлады]]. У [[1928]] годзе дырэктар [[Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь|Беларускага дзяржаўнага музея]] [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|В.Вацлаў Ластоўскі]] вывез крыж з Полацка ў [[Мінск]], а ў наступным годзе перадаў яго [[Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Еўдакіма Раманавіча Раманава|Беларускаму музею]] ў [[Магілёў|Магілёве]], аб чым быў складзены Акт. Акт 1929 года сведчыць аб вялікіх мастацкіх стратах крыжа: 13 выяў святых былі выламаны ці сапсаваны, з каштоўных камянёў засталіся толькі два — [[аметыст]] і [[гранат]], з розных частак помніка зніклі кавалачкі [[золата]] і бусінкі [[жэмчуг|пярліны]]у, бачны сляды няўдалых спроб рамонту<ref>Бараноўскі Я. Архіўны след крыжа Ефрасінні Полацкай</ref>.
 
Крыж канчаткова згублены ў [[1941]] годзе падчас адступлення [[Чырвоная Армія|Чырвонай арміі]] з [[Магілёў|Магілёва]]<ref>Арлоў У. Таямніцы, с. 115—118</ref>.
 
Пасляваенныя пошукі крыжа былі беспаспяховымі, таму ў [[1997]] годзе [[Брэст|брэсцкім]] майстрам [[Мікалай Пятровіч Кузьміч|Мікалаем Кузьмічом]] зроблена дакладная копія крыжа, якая захоўваецца ў [[Полацк]]у ў царкве Еўрасінні Полацкай<ref>Марціновіч А. Святая Еўфрасіння, с. 75</ref>.
 
=== Паломніцтва ў Іерусалім ===
Радок 129:
Верагодна, была ў Канстанцінопалі, а ў канцы красавіка 1167 года дасягнула [[Іерусалім]]а. Іерусалім належаў [[крыжакі|крыжакам]], валадарыў ім [[Амальрых I]], які даводзіўся Ефрасінні далёкім сваяком — праз жонку [[каралі французскія|французскага караля]] [[Генрых I, кароль Францыі|Генрыха I]] Ганну, якая была дачкой [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]]<ref name="Арлоў У. Таямніцы, с. 127"/>. У Іерусаліме Ефрасіння накіравалася да [[Труна Гасподняя|Труны Гасподняй]], пасля яшчэ тры дні запар прыходзіла для малення. Праз некалькі дзён яна захварэла і паслала брата з сястрой за святой вадой на [[Рака Іардан|Іардан]]<ref>Марціновіч А. Святая Еўфрасіння, с. 85</ref>.
 
Пасля яўлення ЕўфрасінняЕфрасіння пачала падрыхтоўку да сваейсваёй канчынысмерці. УЯна пасылае ў старажытную [[Лаўра Савы Асвячонага|Лаўру Савы Асвячонага]] яна пасылае з прашэннем, кабпросьбай яепра пахаваліпахаванне ў манастырскім храме., Аднакале Лаўра была мужчынскім манастыром і там не прымалі жанчын. А. А. Аляксей Мельнікаў слушна сцвярджае, што жаданне быць пахаванай у манастыры Святога Савы было вынікам наследавання Еўфрасінняй ПолацкайЕфрасінняй жыцця [[ЕўфрасінняЕфрасіння Александрыйская|ЕўфрасінніЕфрасінні Александрыйскай]], якая пражыла жыццёжыла пад выглядамімем інака Ізмарагда і была пахавана ў мужчынскім манастыры. Атрымаўшы адмову, Еўфрасіння пасылае слугу купіць трунуграбніцу ў камерыкрыпце храма Прасвятой Багародзіцы ў [[Феадосіеў манастыр|Феадосіевым манастыры]]<ref>Нікалаюк Д. Прападобная Еўфрасіння, с. 95</ref>.
 
Хварэла Ефрасіння 23 дні, памерла [[23 мая]] 1167 года.
 
== Уплыў на грамадскае жыццё ==
 
ЛічыццаУладзімір Арлоў сцвярджаў, што Ефрасіння Полацкая аказвала значны ўплыў на палітычнае і грамадскае жыццё ў Полацку ўсярэдзіны сярэдзіне 12XII ст., была своеасаблівым сцягам змагання палачан за сваю незалежнасць<ref>Арлоў У. Таямніцы, с. 122</ref>, аднак ніякіх звестак пра яе палітычную і грамадскую дзейнасць у крыніцах няма. ІгуменняАднак, ігумення была сучасніцай вялікіх гістарычных падзей, іпаходзіла з валадарнай дынастыі, мела пэўны аўтарытэт, таму амаль паўстагоддзя магла ўплывалаўплываць на палітыку Полацка. У XII стагоддзі ішоў інтэнсіўны працэс [[феадалізмФеадальная раздробненасць|феадальнайадбываўся натуральны падзел Полацкай зямлі на асобныя княствы]] рабродленасці,паміж утваралісясынамі новыяполацкага княствы,князя уладарыУсяслава якіхі іх нашчадкамі, які вялі жорсткую барацьбу за ўладу. — Князікнязі полацкія, віцебскія, менскія і друцкія варагавалі не толькі паміж сабою, алеа выступалітаксама із супрацькіеўскімі сваіхі кіеўскіхіншымі родзічаўкнязямі. КнязіНа кіеўскіядумку Авакяна, наўгародскія прыходзілі ў Полацкую зямлю. ЕўфрасінняЕфрасіння сваім духоўным складам быламагла стваральніцайў ігэтых умовах быць абаронцай міру, узаемаразумення паміж людзьмі<ref>Авакян Г. Палітычныя мысліцелі, с. 15</ref>.
[[Файл:Пячатка Ефрасінні Полацкай.JPG|справа|thumb|[[Пячатка Ефрасінні Полацкай]]]]
На Рурыкавым гарадзішчы ў [[Ноўгарад]]зе знойдзена пячатка Ефрасінні, якаяшто пацвярджаеможа сведчыць пра нейкую ролю ігуменні ў палітычным жыцці. ПразНа вечадумку янаАрлова, ігумення праз полацкае веча магла ўплываць на прызначэнне епіскапаў і на запрашэнне князёў. УМагчыма, таму ў 1132 годзе Полацкпалачане пазбавіўвыгналі уладыз кіеўскагагорада стаўленікакнязя Святаполка, іпасажанага абраўвялікім князем кіеўскім пасля выгнання полацкіх князёў у Візантыю, і пасадзілі на полацкі сталец роднага брата манахініЕфрасінні — [[Васілька Святаславіч|Васільку]]. КнязёўнаІгумення магчыма мела дачыненне да падзей 1151 года, калі полацкае веча адмовіла ў даверы Рагвалоду-Васілю; і аддала яго ў палон менскім князям Глебавічам, а таксама да падзей 1158 года, калі палачане зноў захацелі бачыцьзапрасілі на сваім стальцысталец Рагвалода-Васіля. Усобіцы на Полаччыне працягваліся і ў 1162, а пасля і ў 1167 годзе. «Жыціе» кажа, што Ефрасіння нікога не хацела бачыць ворагамі: — ''«Нини князя со князем, ни бояри с боярином, ни служанина со служанином — но всех хотяше имети, яко едину душю»''<ref>Арлоў У. Таямніцы, с. 123—124</ref>.
 
== Пасля смерці ==