Краснабярэжскі сельсавет (Жлобінскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 49:
'''Краснабярэ́жскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Жлобінскі раён|Жлобінскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) [[Красны Бераг (Жлобінскі раён)|Красны Бераг]].
 
Утвораны 14 жніўня 1937 года ў складзе Жлобінскага раёна [[БССР]] падчас разбуйнення [[Казіміраўскі сельсавет (Жлобінскі раён)|Казіміраўскага сельсавета]] і скасавання [[Сенажаткаўскі нацыянальны польскі сельсавет|Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета]]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 красавіка 1948 года ў склад новаўтворанага [[Ракцянскі сельсавет|Ракцянскага сельсавета]] перададзены 2 населеныя пункты (вёскі [[Грачухі]] і [[Дубрава (Луцкі сельсавет)|Дубрава]])<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. 25 снежня 1962 года ў склад [[Рагачоўскі раён|Рагачоўскага раёна]] перададзены 7 населеных пунктаў ([[Антушы]], [[Гарбачоўка (Жлобінскі раён)|Гарбачоўка]], [[Гарбачоўская Рудня]], [[Красная Слабада (Жлобінскі раён)|Красная Слабада]], [[Марусенька]], [[Сенажаткі (Рагачоўскі раён)|Сенажаткі]] і [[Ухватаўка]])<ref>Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).</ref>, якія 24 студзеня 1963 года ўключаны ў склад [[Побалаўскі сельсавет|Побалаўскага сельсавета]]<ref>Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).</ref>. У 1966 годзе ў склад сельсавета з [[Малевіцкі сельсавет|Малевіцкага сельсавета]] перададзены 4 населеныя пункты ([[Кадзішча (ЖлоюінскіЖлобінскі раён)|Кадзішча]], [[Казіміраўская Слабодка]], [[Курганне (Жлобінскі раён)|Курганне]] і [[Чарцёж (Жлобінскі раён)|Чарцёж]])<ref>Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).</ref>. 26 верасня 1968 года ў склад сельсавета з Побалаўскага сельсавета Рагачоўскага раёна вернуты 3 населеныя пункты (Гарбачоўка, Красная Слабада і Марусенька)<ref>Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).</ref>. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Краснабярэжскага сельсавета 10 населеных пунктаў<ref name="атд74">{{Крыніцы/БССР-АТД (1974)|85}}</ref>. 29 жніўня 1964 года скасавана вёска [[Прыстань (Жлобінскі раён)|Прыстань]]<ref>Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).</ref>. 21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Радушскі сельсавет|Радушскага сельсавета]].
 
У склад Краснабярэжскага сельсавета ўваходзілі зараз неіснуючыя паселішчы: да 1962 года пасёлак вучгаса «Красны Бераг», пасёлак чыгуначнай станцыі «Красны Бераг», хутары Прырэчча, Рассвет, Цёсы; да 1966 года хутар Кадзішча; да 1974 года вёска Прыстань.