Абхазская мова
Абхазская мова (абх.: Аҧсуа бызшәа) — мова абхазаў. Належыць да абхаза-адыгскай моўнай сям’і, абхаза-абазінскай моўнай групы. Пісьменнасць на аснове кірылічнай графікі. Распаўсюджана ў Абхазіі і Турцыі, у краінах Блізкага Усходу (Іарданія, Сірыя, Ірак), Расіі і на Захадзе. Роднасныя мовы — абазінская, адыгейская (чаркеская), убыхская (цяпер практычна вымерлая).
Абхазская | |
---|---|
Саманазва | Аҧсуа бызшәа |
Краіны | Абхазія |
Афіцыйны статус | Абхазія |
Агульная колькасць носьбітаў | 125 тыс. |
Статус | уразлівая[d] |
Класіфікацыя | |
Уральская сям'я |
|
Пісьменнасць | кірыліца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | абх 010 |
ISO 639-1 | ab |
ISO 639-2 | abk |
ISO 639-3 | abk |
WALS | abk |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 1076 |
Ethnologue | abk |
IETF | ab |
Glottolog | abkh1244 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Агульная колькасць носьбітаў — каля 125 тысяч, з якіх каля 100 тысяч у Абхазіі, дзе абхазская мова мае статус дзяржаўнай.
На абхазскую мову з беларускай пісьменнікам і навукоўцам Багратам Шынкуба перакладзены вершы Янкі Купалы «А хто там ідзе?».