Альгерд Бульба
Альгерд Бульба, сапр. Вітаўт Станіслававіч Чыж (1884, фальв. Антонішкі, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць — 1939, Вільня; псеўд: Ян Еленскі, Ян Яленьскі, Гідальго, Чыжук Ашмянскі) — беларускі грамадскі дзеяч, этнограф, крытык і публіцыст.
Альгерд Бульба | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1939 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў гімназіі ў Варшаве. У снежні 1905 за агітацыю супраць царызму на Ашмяншчыне арыштаваны і аддадзены пад суд. Летам 1906 уцёк у Галіцыю. Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут (1910). Вярнуўся ў Вільню. У 1908—1911 уваходзіў у склад рэдакцыі «Нашай Нівы». Адзін час быў актывістам евангельскай царквы, займаўся бізнесам. У 1920-я чыноўнік Віленскай польскай адміністрацыі. З 1928 — віцэ-прэзідэнт Вільні.
Творчасць
правіцьАўтар рэцэнзій, алегарычных апавяданняў, артыкулаў па пытаннях беларускага музычнага жыцця. Друкаваўся ў «Нашай Ніве» пад псеўданімамі, з 1911 друкаваўся ў польскіх выданнях. Рэцэнзаваў зборнік Я. Купалы «Гусляр», «Песні-жальбы» Я. Коласа. Пісаў пра грамадска-сацыяльныя погляды В. Дунін-Марцінкевіча, яго ролю ў гісторыі беларукай літаратуры, пра паэзію Т. Шаўчэнкі. Аўтар публікацый пра пастаноўкі Беларускага музычна-драматычнага гуртка, «Беларускую сюіту» Л. Рагоўскага, этнаграфічныя артыкулы пра народныя рамёствы, адзенне. Пераклаў на беларускую мову творы М. Ляскова, Р. Данілеўскага, Л. Андрэева і інш.
Творы
правіць- Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Беларусі. Вільня, 1911.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Беларускія пісьменнікі : біяграф. слоўн. Т. 1. — Мн., 1992.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Смалянчук А. Краёвец Антон Луцкевіч / А. Смалянчук // Гістарычны Альманах. 1998. Т. 1. С. 27—45. — С. 33.