Антоніа з Крату
Антоніа I (António I; 1531 — 26 жніўня 1595) — прыёр мальтыйскіх рыцараў у Партугаліі (з рэзідэнцыяй у Крату), які прэтэндаваў на партугальскі прастол пасля згасання Авіскай дынастыі. Ён быў пазашлюбным сынам інфанта Луіша (сына Мануэла I), народжаным ад жанчыны цёмнага паходжання (па запэўненнях яго ворагаў, яўрэйкі).
Антоніа з Крату | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: António | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Энрыкі Кардынал | ||||||
Пераемнік | Філіп II Габсбург | ||||||
Нараджэнне |
1531[1][2][…] |
||||||
Смерць |
26 жніўня 1595[4][5][…] |
||||||
Род | Авіская дынастыя | ||||||
Бацька | Луіш[d][6] | ||||||
Маці | Yolanda Gomez[d][7] | ||||||
Дзеці | Manuel, Prince Hereditary of Portugal[d][6] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас дынастычнага крызісу 1580 года, каб пазбегнуць пераходу партугальскай кароны да іспанскага караля Філіпа II, партугальцы абвясцілі Антоніа каралём, але ўжо праз 20 дзён ён быў разгромлены герцагам Альбам пры Алькантары. Кантынентальная Партугалія ўступіла ва унію з Іспаніяй, а Антоніа спрабаваў замацавацца на Азорскіх астравах. На працягу пары гадоў ён кіраваў востравам Тэрсейра, зваў сябе каралём Антоніем I і чаканіў уласную манету.
У 1581 годзе дон Антоніа спрабаваў дамовіцца пра саюз з Кацярынай Медычы, у абмен на ваенную падтрымку абяцаючы саступіць французам Бразілію. Ён вярнуўся з Парыжа з флотам авантурыстаў на чале з фларэнтыйцам Філіпа Строці. На падыходзе да Азораў у ліпені 1582 года французы пацярпелі паражэнне ад іспанцаў, пасля чаго Антоніа канчаткова пакінуў партугальскія ўладанні і пасяліўся ў Парыжы, дзе Генрых IV прызначыў яму невялікую пенсію.
У адказ на няўдалую спробу Філіпа II уварвацца ў Англію з Непераможнай Армадай, каралева Елізавета I успомніла пра Віндзарскі трактат і накіравала на дапамогу Антоніа ў адваяванні Партугаліі адмірала Дрэйка з т.з. Контрармадай — «вялікім флотам з амаль 150 суднаў з каля 10 000 салдат на борце», які «пакутаваў ад адсутнасці іншай мэты акрамя марадзёрства».[8] Гэта экспедыцыя, прадпрынятая ў 1589 годзе, завяршылася няўдала.
Астатак свайго жыцця дон Антоніа правёў у Парыжы. Жыў ён на сродкі, выручаныя ад распродажу скарбаў партугальскай кароны. Як і яго папярэднік, апошні кароль з Авіскай дынастыі кароль-кардынал Энрыке, Антоніа, быўшы асобай духоўнага звання, не мог мець законнай сям'і і спадчыннікаў. Пакінуў пасля сябе шэсць пазашлюбных дзяцей.
Зноскі
- ↑ António of Portugal // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Prior of Crato António // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #100013805 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Antonio prior of Crato // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ António // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Кеймен Г. Испания: дорога к империи. — М.: АСТ:АСТ МОСКВА: Хранитель, 2008, с.429
Спасылкі
правіць- Дон Антоніа, прыёр Крату Архівавана 3 красавіка 2009.