Асуан
горад у Егіпце
Асуа́н (араб. أسوان, копц.: ⲥⲟⲩⲁⲛ, стар.-грэч.: Συήνη) — горад у Егіпце, адміністрацыйны цэнтр мухафазы Асуан. У старажытнасці называўся Сіенэ або Сіена.
Горад
| ||||||||||||||||||
Насельніцтва - 266.013 жыхароў (2006).
Эканоміка
правіцьМаецца чыгуначная станцыя.
Асуанскія плаціны — найбуйнейшыя комплексныя гідратэхнічныя збудаванні ў Егіпце, на рацэ Ніл, каля горада Асуана.
Вялікае значэнне для эканомікі ўсяго Егіпта сыграла збудаванне Асуанскай ГЭС пры тэхнічнай дапамозе СССР.
У Асуане размешчана камандаванне Паўднёвай ваеннай акругі сухапутных войскаў Узброеных сіл Егіпта.
Славутасці
правіцьПрама ў горадзе знаходзяцца[2]:
- Востраў Элефанціна.
- Батанічны сад.
- Дача і маўзалей Ага-Хана.
- Грабніцы знаці.
- Разваліны манастыра Св. Сімеона.
У некалькіх дзясятках кіламетраў на поўдзень ёсць:
- Храмы вострава Філе.
- Асуанскія плаціны.
Фотагалерэя
правіць-
Від на Ніл з в. Элефанціна
-
Вуліца, якая вядзе ад вакзала да Ніла
-
Іншы від уздоўж вуліцы
-
Вуліца, паралельная набярэжнай, у Асуане