Антон Францішак Брыль

(Пасля перасылкі з А. Ф. Брыль)

Антон Францішак Брыль (нар. 18 жніўня 1982, Мінск) — беларускі перакладчык і паэт.

Антон Францішак Брыль
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 жніўня 1982(1982-08-18) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Андрэй Брыль[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Прэміі

Біяграфія

правіць

Сын Андрэя Брыля, унук Янкі Брыля[1]. Скончыў матэматычны клас Ліцэя БДУ (1999), факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ (2004) па спецыяльнасці «матэматык-праграміст». Атрымаў ступень PhD ў Трэнцкім універсітэце (2008) па спецыяльнасці «Машыннае навучанне». Працаваў на факультэце інфарматыкі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта[2]. Жыў у Дубліне, Цюрыху, Лондане.

Творчасць

правіць

Зборнік вершаў і малых паэм А. Ф. Брыля, напісаных у 2003—2011 гадах, «Не ўпаў жолуд» выйшаў у 2011 годзе[1], казачная аповесць «Ян Ялмужна» выйшла асобным выданнем у 2014 годзе.

Аўтар першага перакладу на беларускую гімна Кэдмана, найранейшага помніка стараангліскай паэзіі. Пераклаў стараанглійскую паэму «Беавульф», урыўкі публікаваліся ў часопісах «Наша вера» і «Дзеяслоў», асобным выданнем, пад назвай «Бэўвульф», пераклад выйшаў у чэрвені 2013 года[3][4]. Таксама пераклаў на беларускую паасобныя творы А. Э. Адынца, Ч. Дыкенса, У. Б. Ейтса, Катула, Марцыяла, С. Кларк, Ф. Д. Князьніна, Ю. У. Нямцэвіча, Д. Толкіна і інш.

Выявіў у бібліятэцы АН Літвы і падрыхтаваў да друку санеты Б. Янкоўскага[5].

Прызнанне

правіць
  • Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча (2005)[1].
  • Зборнік А. Ф. Брыля «Не ўпаў жолуд» заняў 2-е месца сярод дзесяці найбольш значных літаратурна-мастацкіх выданняў 2011 года паводле версіі часопіса «Маладосць»[6], 10-е месца паводле версіі газеты «Наша Ніва»[7], прызнаны лепшай дэбютнай кнігай паэзіі 2011 года паводле Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў[2].
  • Лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2011) за пераклады з польскай Ф. Д. Князьніна, А. Э. Адынца, Ю. У. Нямцэвіча і з лацінскай Катула[8].
  • Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана (2019) за зборнік перакладаў з лацінскай «Выбраныя вершы» паэзіі Марцыяла[9].
  • Лаўрэат прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» з кнігай «Мышыныя Каляды» (2022).

Крыніцы

правіць
  1. а б в Прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля — 21 ліпеня(недаступная спасылка) — nashaniva.by, 21 ліпеня 2011.
  2. а б Найлепшай дэбютнай кнігай — 2011 стала… — svaboda.org, 14 сакавіка 2012.
  3. Бэўвульф / пер. са стараанглійскай мовы Антона Францішка Брыля. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 130 с.
  4. Чарнякевіч Ц. І наш «Бэўвульф» Архівавана 29 чэрвеня 2017. // Звязда, № 117 (27482), 27 чэрв. 2013.
  5. Poleskie Sonety Benedykta Jankowskiego. Do druku podał Anton Franciszek Bryl. Pamiętnik Literacki, 2014, z. 2., s. 159—163.
  6. Чарнякевіч Ц. Кніга года-2011 па версіі часопіса «Маладосць» // Маладосць. — 2011. — № 12.
  7. Найлепшыя кнігі 2011 — nashaniva.by, 30.12.2011
  8. Лаўрэаты прэміі «ПрайдзіСвета» за 2011 год — Башарымава, Мартысевіч і Брыль — prajdzisvet.org, 27 чэрвеня 2012.
  9. https://www.svaboda.org/a/30237789.html

Літаратура

правіць
  • Бэўвульф / пер. са стараанглійскай мовы Антона Францішка Брыля. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 130 с.
  • Arnold McMillin Spring Shoots: Young Belarusian Poets in the Early Twenty-First Century. — [Cambridge: MHRA,] 2015. — 200 p. — ISBN 978-1-78188-227-6. — P. 3, 6-10.

Спасылкі

правіць