Браня

(Пасля перасылкі з Даспехі)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Бран́я (усходнеслав. бро́ня[1]): ахоўная абалонка ці шчыт з адпаведна выбраных матэрыялаў (бранявой сталі, лёгкіх металаў, палімерных матэрыялаў і інш.).[2]

У ваеннай справе браня выконвае ролю індывідуальнага ці калектыўнага сродку засцярогі асабовага саставу і ўзбраення (засцерагальнае ўзбраенне).

У Сярэднявеччы на землях Русі «бранёй» называлі адмену даспеху.

У электратэхніцы бранёй называецца ахоўная абалонка кабелю, найчасцей гнуткая і металічная.

Зноскі

  1. Націск паводле звестак у: Панцыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).. Усходнеславянскае слова мае германскае паходжанне, утворана ад стараж.-верхне-нямецкага Brunja, нямецкага Brünne (у франкскіх дакументах у лацінізаванай форме brunia) і ўзыходзіць да прагерманскага Brunjon. Пд.: В. В. Мартынов. Славяно-германское лексическое взаимодействие древнейшей поры (Минск, 1963), С.58,59, як працытавана ў Кирпичников А. Н. Древнерусское оружие. Выпуск третий. Доспех, комплекс боевых средств IX-XIII вв. / Академия наук СССР, Институт археологии. — Л.: Наука, 1971..
  2. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты. С.393.