Джавані Беліні
Джавані Беліні (італ.: Giovanni Bellini; каля 1430—1433, Венецыя — 1516, Венецыя) — італьянскі мастак венецыянскай школы жывапісу.
Джавані Беліні | |
---|---|
італ.: Giovanni Bellini | |
| |
Дата нараджэння | каля 1430[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 1516[4][5][…], 26 лістапада 1516[6] ці 29 лістапада 1516[7] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Якапа Беліні |
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў, рысавальнік |
Жанр |
гістарычны жывапіс партрэт |
Мастацкі кірунак | Венецыянская школа жывапісу |
Уплыў | Андрэа Мантэнья |
Уплыў на | Джарджонэ і Тыцыян |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малодшы брат Джэнціле Беліні.
Біяграфія
правіцьДжавані Беліні нарадзіўся ў 1430 годзе, верагодна, у Венецыі, (па іншых звестках — у 1426 годзе). Сын Якапа Беліні (1400—1471), у майстэрні якога разам з братам Джэнціле Беліні пачаў навучанне жывапіс у і ўласную кар’еру мастака.
Маляваў партрэты і розныя рэлігійныя кампазіцыі. Раннія працы Джавані Беліні створаны пад уплывам яго швагра Мантэньі.
Асабісты стыль Джавані выпрацаваўся ў 70-я гады XV стагоддзя («Мадонна пад дрэвам», 1487, «Мадонна са святымі», 1488).
З карціны «Мадонна са святымі» (1505) пачынаецца апошні перыяд творчасці мастака 1505. У канцы жыцця Беліні стаў лепшым жывапісцам пейзажаў. Альбрэхт Дзюрэр пісаў пра яго ў 1506 годзе: «Ён вельмі стары, але ён усё яшчэ найлепшы мастак».
Творчасць
правіцьСтыль Джавані Беліні вагаўся ад статычнага манеры венецыянскіх прац сярэдзіны XV стагоддзя да гармоніі і хараства прац эпохі Высокага Адраджэння, як, напрыклад, у алтары Царквы Святога Захарыя, Венецыя (1505). Мастак увёў мяккія тоны, гармонію ў кампазіцыю і выкарыстоўваў светлыя колеры, што значна паўплывала на наступнае пакаленне жывапісцаў. На самога ж мастака, як лічыцца, паўплывала галандская школа з яе сканцэнтраваннем на дэталях. Гэты ўплыў адначасова не прыводзіць мастака да эклектызму, яму ўдаецца вельмі гарманічна спалучаць лепшыя дасягненні сучасных яму выяўленчых школ.
У Джавані Беліні разнастайная тэматыка, нямала Мадонна. Выдатная навацыя — увядзенне ў карціну пейзажу, прычым не звязанага з асноўным сюжэтам мастацкага твора. Творы мастака — эмацыйныя, але вельмі мяккія, дораць адчуванне спакою і ласкі.
Мастак пісаў пераважна алейнымі фарбамі, а не тэмперай. Менавіта з сяр. 70-х гг. XV стст. Джавані авалодаў новай для Венецыі тэхнікай алейнага жывапісу. Каларыт майстра набыў насычанасць і цеплыню. Творы Джавані Беліні (Мадонны, алтарныя абразы, сцэны з Евангелля на фоне пейзажу, алегорыі і партрэты) адрозніваюцца спакойнай веліччу, глыбінёй пачуцця і паэтычнасцю.
Як афіцыйны мастак Венецыянскай рэспублікі, маляваў партрэты дожаў, якія ўзначальвалі ўрад. Пасля смерці Джавані Беліні гэту пасаду атрымаў Тыцыян Вечэліа.
Але драматычныя творы сустракаюцца і ў яго творчасці: «П'ета з двума анёламі» Берлін, «Сыны п'янага Ноя хаваюць ад Хама аголенае цела бацькі» Безансон, Францыя і г.д. Але ён больш майстар гармоніі, паэтычнага настрою, музычных акордаў, так звярталіся вучню Джарджонэ з Кастэльфранка (каля 1478—1510).
Мадонна з грэчаскім надпісам
правіцьДля рэлігійнага жывапісу Беларусі цікава спроба Беліні выкарыстоўваць дасягненні Візантыі ў сваім творы «Мадонна з грэчаскім надпісам» Мілан, Брэра. Вядома, што візантыйскія грэкі пастаянна эмігрыравалі ў Італію і Венецыі. Прывозілі яны свае абразы, якія захоўвалі старажытныя, непрыгожыя італьянцам каноны (пляскатасць, суровасць вобразаў, знакавае адлюстраванне асяроддзя замест рэальнага, падпарадкаванне старажытным аўтарытэтам, адмова ад пошукаў новага). Майстры Венецыі пакінулі ўсё гэта ў мінулым і звярнуліся да прывабнай рэальнасці. Джавані жа ўспомніў старажытныя каноны (сумная Багародзіца, фон без пейзажаў, аднастайныя фарбы), але шмат і новага. Ні адзін сучасны майстру грэк не змог бы так намаляваць зморшчыны адзення Хрыста ці твар маленькага Хрыста. Прызначэнне вобраза праваслаўным пацвярджае і грэчаскі надпіс зверху, як на іконе, якія і даў пазней назву твору.
Мастак-гуманіст, Джавані Беліні выступае як смелы наватар, творчасць якога падводзіць венецыянскіх майстроў да росквіту Высокага Адраджэння, такім чынам Беліні зрабіў венецыянскую мастацкую школу лепшай у эпоху Рэнесансу і адной з галоўных у заходнім мастацтве.
Выбраныя творы
правіць- Дабравешчанне. Галерэя Акадэміі, Венецыя
- Мадонна з немаўлём, Метраполітэн-музей
- Мадонна з немаўлём, Музей мастацтваў імя Багдана і Варвары Ханенкаў, Кіеў
- Мадонна з немаўлём, Бразілія
- Мадонна з немаўлём (Мадонна Кантарыні), Галерэя Акадэміі, Венецыя
- Мадонна з немаўлём (Мадонна дэльі Альберэці), Венецыя
- Стрэчанне, Мастацка-гістарычны музей, Вена
- Стрэчанне, Галерэя Кверыні Стампалья
- Хрыстос нясе крыж, Музей Гарднер, Бостан, ЗША
- Маленне аб чашы, Нацыянальная галерэя, Лондан
- Св. Іеранім, Уфіцы, Фларэнцыя
- Адсечаная галава Яна Хрысціцеля, Музей Цывіка, Пезара
- Кроў Хрыста Заступніка, Нац. галерэя, Лондан
- Мадонна з грэчаскім надпісам, Брэра, Мілан
- Праабражэнне Гасподняе, Кападзімонтэ, Неапаль
- П’ета (Аплакванне Хрыста), Галерэя Акадэміі, Венецыя
- П’ета (Аплакванне Хрыста), рысунак, Уфіцы, Фларэнцыя
- П’ета (Аплакванне Хрыста), Музей Польдзі Пецолі, Мілан
- П’ета (Аплакванне Хрыста), Акадэмія Карара, Бергама
- П'єта (Оплакування Христа), Берлін
- Пала дзі Сан Дзакарыя, Венецыя
- П’яны Ной і тры сыны, Безансон, музей мастацтваў, Францыя
- Паліпціх Сан Вінчэнца Ферэр
- Святая алегорыя. Уфіцы, Фларэнцыя
- Экстаз Францыска Асізскага, калекцыя Фрык, ЗША
- Святая гутарка, Галерэя Акадэміі, Венецыя
- Пала Барбарыга, Мурана
- Пала дзі Пезара, Музей Цывіка, Пезара
- Пала дзі Пезара, П’ета, Пінакатэка, Ватыкан
- Пала дзі Сан Джобэ
- Партрэт кандацьераў
- Партрэт невядомага
- Дож Леанарда Ларэдан
Абраная галерэя твораў
правіць-
Увядзенне ў храм, каля 1459, (фрагмент)
-
Мадонна на лузе, каля. 1500, Нацыянальная галерэя, Лондан
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Giovanni Bellini Праверана 15 мая 2023.
- ↑ а б http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Giovanni+Bellini&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500019244
- ↑ а б RKDartists
- ↑ Giovanni Bellini // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Giovanni Bellini // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ BeWeB Праверана 7 ліпеня 2020.
- ↑ The Fine Art Archive
Літаратура
правіць- Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.
- Гращенков В. Н. Портреты Джованни Беллини // От эпохи Возрождения к двадцатому веку. М., 1963 (руск.)
- Лазарев В. Н. Джованни Беллини // Старые итальянские мастера. М., 1972 (руск.)
- Вазари Джорджо. Жизнеописания наиболее знаменитых живописцев, ваятелей и зодчих. М., 1994. Т. 2. (руск.)
- Муратов П. П. Образы Италии. М., 1994 (руск.)
- Pallucchini R. Giovanni Bellini, 1959 (італ.)
- Heinemann F. Giovanni Bellini e Belliniani. 1962. V. 2 (італ.)
- Huse N. Studien zu Giovanni Bellini. Berlin; New York, 1972 (італ.)
- Haber, John. Nature, Artifice, and Intepretation (англ.)
- Stokstad, Marilyn, Art History, Second Edition, 2002 (англ.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джавані Беліні
- Карціны на вэб-галерэі на www.kfki.hu
- Карціны на вэб-галерэі на www.malarze.walhalla.pl